Вы тут

Што і трэ­ба бы­ло да­ка­заць


Муж­чы­ны па­чы­на­юць га­ва­рыць вы­ключ­на дзе­ля та­го, каб па­чаць га­ва­рыць, — во як. Да та­кой вы­сно­вы прый­шлі на­ву­коў­цы, не аб­ця­жа­ра­ныя, ві­даць, больш сур'­ёз­ны­мі за­да­ча­мі. З гэ­тай іх дум­кай  я, між ін­шым, цал­кам згод­ная. Муж­чы­нам па­трэб­на ўвесь час не­чым ся­бе зай­маць — не спра­вай, дык ха­ця б яе аб­мер­ка­ван­нем. А вось аб тым, што за дзень ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ны муж­чы­на (дзе, ці­ка­ва, та­кія су­стра­ка­юц­ца?) пра­маў­ляе столь­кі ж слоў, коль­кі і жан­чы­на (так­са­ма, ві­даць, мі­фіч­ная ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ная), я з на­ву­коў­ца­мі ўсё ж па­спра­ча­ю­ся. Шас­нац­цаць ты­сяч слоў што­дзён­на пра­маў­ля­юць, маў­ляў, і тыя, і тыя! Абое ра­бое, як ка­за­ла мая ба­бу­ля. Ну ці вы гэ­та чу­лі?! Доб­ра, удак­лад­ню: пят­нац­цаць ты­сяч шэсць­сот шэсць­дзя­сят дзе­вяць слоў з вус­наў муж­чы­ны су­праць шас­нац­ца­ці ты­сяч двух­сот пят­нац­ца­ці слоў, пра­моў­ле­ных за су­ткі жан­чы­най, але роз­ні­цу ў пяць­сот со­рак шэсць (ці коль­кі там?) слоў тыя на­ву­коў­цы па­лі­чы­лі на­столь­кі ста­тыс­тыч­на не іс­тот­най, што ад­ра­зу ж на яе, ма­лай­чын­кі, за­бы­лі­ся. Што да мя­не, то я і з та­кім па­ды­хо­дам не згод­на!

Што­ве­чар (за вы­клю­чэн­нем хі­ба толь­кі ней­кіх «ня­пра­віль­ных» дзён) у на­шай ква­тэ­ры зві­ніць віш­нё­вы лу­па­цень­кі тэ­ле­фон, на лбе яко­га не ска­заць, каб ду­жа ве­се­ла, ад­бі­ва­юц­ца ад­ны і тыя ж сем ліч­баў. Гэ­та Яму, май­му му­жу, тэ­ле­фа­нуе ся­бар — па-пер­шае, су­сед; па-дру­гое, ка­ле­га па рыб­най лоў­лі; па-трэ­цяе, апа­нент у пы­тан­нях тэ­о­рыі і прак­ты­кі эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня фак­та­раў спа­жы­ван­ня і вы­твор­час­ці ў ме­жах бюд­жэ­ту сям'і; па-чац­вёр­тае, да та­го ж цёз­ка. За той час, на пра­ця­гу яко­га яны яшчэ толь­кі дзе­ляц­ца ўра­жан­ня­мі аб не­да­рэм­на пра­жы­тым дні, я па­спя­ваю: а) пра­ве­рыць уро­кі ў ма­лод­ша­га сы­на, б) па­спра­ба­ваць пра­ве­рыць іх у ся­рэд­ня­га, в) па­тэ­ле­фа­на­ваць (па ма­біль­ні­ку) ста­рэй­ша­му. Тут спра­ва не ў кан­струк­тыў­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня ча­су, не. Прос­та да­лей я ўжо маю маг­чы­масць слу­хаць яго раз­мо­ву. Ну і вось. Спа­чат­ку яны апан­та­на вы­ра­ша­юць на­ба­ле­лыя пы­тан­ні, по­тым спра­ча­юц­ца па якой-не­будзь ад­да­ле­най тэ­ме, знеш­не нейт­раль­най і быц­цам бяс­крыўд­най, але не без эле­мен­ту праб­ле­мы, пас­ля да­маў­ля­юц­ца аб не­чым, што мо­жа, на іх дум­ку, паў­плы­ваць на лёс і па­дзеі блі­жэй­ша­га ча­су ў ме­жах ка­лі не кас­міч­ных, дык ха­ця б пла­не­тар­ных. Учо­ра яны спа­чат­ку вы­свят­ля­лі ака­ліч­нас­ці зі­моў­кі пчол ва ўмо­вах на­шай най­ноў­шай зі­мы, по­тым аб­мяр­коў­ва­лі, да­во­лі эма­цый­на, эфек­тыў­насць вы­ка­ры­стан­ня энер­га­збе­ра­галь­ных лям­па­чак, пас­ля ўзя­лі­ся за асаб­лі­вас­ці фі­дар­ных ву­дзіль­наў і пра­гноз на тое, як бу­дзе брац­ца ры­ба ў ва­да­ёмах Мін­шчы­ны. За гэ­ты час я: а) да­ве­да­ла­ся ад Яго, як дак­лад­на ўплы­вае ат­мас­фер­ны ціск на ад­цен­не со­неч­на­га дыс­ка ў мо­мант яго за­ха­ду за га­ры­зонт; б) паў­та­ры­ла не­вя­до­ма для ча­го за­кон Ома; в) зра­зу­ме­ла, як маг­лі вы­гля­даць ко­ліш­нія «са­ло­ны» і які­мі дак­лад­на раз­мо­ва­мі за­паў­ня­лі­ся раў­ты. І гэ­та пры тым, што мае ўлю­бё­ныя на­ву­коў­цы, ацэнь­ва­ю­чы тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы, ма­ла што па­дзя­лі­лі іх на «сур'­ёз­ныя гу­тар­кі» і «по­бы­та­выя зно­сі­ны», дык яшчэ і аб­вяс­ці­лі раз­мо­вы муж­чын­скай па­ло­вы пад­до­след­ных эма­цый­на ня­яр­кі­мі, ін­фар­ма­цый­на бед­ны­мі, па­збаў­ле­ны­мі моў­най раз­на­стай­нас­ці і за­бру­джа­ны­мі не­апраў­да­ны­мі паў­то­ра­мі. Ха! Ме­на­ві­та апош­няе і трэ­ба бы­ло да­ка­заць! Усё ас­тат­няе… Ве­да­е­це, што на­са­мрэч ад­роз­ні­вае тэ­ле­фон­ную раз­мо­ву муж­чын ад жа­но­чай? Тут і да на­ву­коў­цаў не ха­дзі: пад­час тэ­ле­фон­най раз­мо­вы жан­чы­на мо­жа фар­ба­ваць па­зног­ці (са­мы рас­паў­сю­джа­ны сю­жэт), абі­раць буль­бу (ка­лі пе­рад гэ­тым не па­фар­ба­ва­ла па­зног­ці), кру­ціць фарш (ка­лі шнур доў­гі), сма­жыць алад­кі, мыць по­суд (я так і раб­лю, бо мне на тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы ўво­гу­ле шка­да ча­су) і на­ват пра­са­ваць. Жа­но­чая тэ­ле­фон­ная раз­мо­ва, та­кім чы­нам (звяр­ні­це ўва­гу, спа­да­ры на­ву­коў­цы), — гэ­та сро­дак ра­біць па­трэб­нае праз пры­ем­нае, гэт­кая, так бы мо­віць, хіт­расць су­праць ся­бе са­мой са­бе ж на ка­рысць. А муж­чын­ская? Муж­чы­на — вер­нем­ся да пер­ша­га рад­ка — па­чы­нае га­ва­рыць вы­ключ­на дзе­ля та­го, каб па­чаць га­ва­рыць

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва,

га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ма­ла­досць»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.