Вы тут

На­тхняльніцы


аль­бо Мас­тац­кае асэнса­ван­не по­ста­цяў Ро­зы і Кла­ры

Не, ка­лі вяс­на, то пра іх усё ж да­во­дзіц­ца ўзгад­ваць. Пры­нам­сі, у на­шай пра­сто­ры, дзе дзя­ку­ю­чы ле­ген­дар­ным жан­чы­нам-зма­гар­кам звы­чай­ныя пра­цаў­ні­цы атры­ма­лі свя­та, якое, на­су­пе­рак са­вец­кай ло­гі­цы, ста­ла сім­ва­лам жа­ноц­кас­ці. І жа­но­чы ме­сяц са­ка­вік ус­пры­ма­ец­ца як час роск­ві­ту, пры­га­жос­ці, пя­шчо­ты, вы­ха­ду на но­вы, больш дас­ка­на­лы ві­ток па спі­ра­лі жыц­ця... Якое дае жан­чы­на. Па­гля­дзі­це, што пра гэ­та ду­ма­юць су­час­ныя бе­ла­рус­кія мас­тач­кі, якіх аб'­яд­наў кан­цэп­ту­аль­ны пра­ект «Штуч­нае асвят­лен­не. Кла­ра і Ро­за.» Ён прад­стаў­ле­ны ў вя­лі­кай за­ле Му­зея су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва.

2Ця­пер пра Кла­ру Цэт­кін і Ро­зу Люк­сем­бург згад­ва­юць усё ра­дзей, на­ват у фе­мі­ніс­тыч­ным кан­тэкс­це: бы­лі ў гіс­то­рыі асо­бы больш аў­та­ры­тэт­ныя, та­кія, як Сі­мо­на дэ Ба­ву­ар і Эма Голд­мэн. Але «рас­кру­ча­насць» у свой час Кла­ры і Ро­зы ства­ры­ла свое­асаб­лі­вае ра­зу­мен­не тэ­мы фе­мі­ніз­му і на­огул жа­ноц­кай роў­на­сці ў са­вец­кай рэ­ча­іс­нас­ці. Тая ідэа­ло­гія па­кры­се ады­хо­дзіць, але яна спа­ра­дзі­ла мі­фы, у сут­нас­ці якіх хо­чац­ца ра­за­брац­ца. Як і хо­чац­ца спа­сціг­нуць, ча­му ген­дар­ная тэ­ма атры­ма­ла сваё раз­віц­цё ў ХХІ ста­год­дзі на но­вым уз­роў­ні. Што ро­біць яе та­кой па­пу­ляр­най і за­па­тра­ба­ва­най? І хто пра гэ­та ска­жа лепш, чым са­мі жан­чы­ны?

Ка­лек­тыў­ная вы­ста­ва, ство­ра­ная вы­сіл­ка­мі Тац­ця­ны Кан­дра­цен­кі, Іло­ны Ка­са­бу­кі, Зоі Лу­цэ­віч, Тац­ця­ны Ра­дзі­віл­кі, Ка­ця­ры­ны Су­ма­ра­вай, Але­ны Шле­гель, Мар­ты Шма­та­вай. Іх пра­ца ад­ця­няе по­гляд ад­на­го муж­чы­ны. У да­да­так да вы­ста­вы жан­чын Мі­ка­лай Бат­він­нік ства­рыў фо­та­пра­ект «Rosenhaus», каб за­свед­чыць не­паў­тор­насць та­ле­на­ві­тых мас­та­чак. Жа­но­чы след у ай­чын­ным мас­тац­тве да­во­лі вы­раз­ны — на­ват без штуч­на­га асвят­лен­ня (па­вод­ле кан­цэп­цыі, гэ­тую функ­цыю вы­кон­ва­юць мас­ме­дыя). Але што мо­жа зра­біць гэ­тае «штуч­нае асвят­лен­не» для бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва — дык пры­цяг­нуць пуб­лі­ку на вы­ста­ву, якая доў­жыц­ца да 29 са­ка­ві­ка. І ў да­чы­нен­ні да гэ­тых жан­чын спра­ва зу­сім не штуч­ная. Яны вар­тыя та­го, каб іх тво­ры гля­дзе­лі — як у Бе­ла­ру­сі, так і за яе ме­жа­мі. Яны вар­тыя та­го, каб іх ім­ёны гу­ча­лі, асаб­лі­ва на ра­дзі­ме.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.