Вы тут

Раз­мо­ва па сут­нас­ці


Ма­ры­я­на Шчот­кі­на, мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, су­стрэ­ла­ся з ка­лек­ты­вам Дуб­ро­вен­ска­га льно­за­во­да.

Ця­пе­раш­няе ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Дуб­ро­вен­скі льно­за­вод» функ­цы­я­нуе з па­чат­ку 1930-х га­доў. У асноў­ным тут зай­ма­юц­ца пе­ра­пра­цоў­кай іль­но­трас­ты, вы­раб­ля­юць доў­гае і ка­рот­кае іль­ня­ное ва­лак­но, упа­ко­вач­ны і па­лі­ра­ва­ны шпа­гат, пак­лю і гэ­так да­лей. Пры­клад­на пя­тая част­ка ўся­го ль­но­ва­лак­на з Ві­цеб­скай воб­лас­ці, — пра­дук­цыя ме­на­ві­та гэ­та­га льно­за­во­да. Ка­ля 40% пра­дук­цыі экс­пар­ту­ец­ца ў Кі­тай, Чэ­хію, Ра­сію...

Пра­цаў­ні­кі прад­пры­ем­ства за­да­лі мі­ніст­ру шмат роз­ных пы­тан­няў, якія, мож­на сме­ла мер­ка­ваць, хва­лю­юць не толь­кі іх. У пры­ват­нас­ці, ня­ўжо спра­вяд­лі­ва ка­лі адзін ча­ла­век ад­пра­ца­ваў сум­лен­на дзя­сят­кі га­доў, а ін­шы — у ра­зы менш, але пры гэ­тым па­мер пен­сіі ў іх не вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца? У мі­ніст­ра так­са­ма за­пы­та­лі, ча­му ча­сам вы­плач­ва­ец­ца роз­ная зар­пла­та, ка­лі лю­дзі за­ня­ты ад­ноль­ка­вай пра­цай. Звяр­та­лі­ся і з ін­шы­мі пы­тан­ня­мі і пра­па­но­ва­мі...

— З па­чат­ку го­да пра­цяг­ласць мі­ні­маль­на­га пра­цоў­на­га ста­жу, не­аб­ход­на­га для пры­зна­чэн­ня пра­цоў­най пен­сіі па ўзрос­це і за вы­слу­гу га­доў, па­вя­лі­ча­на да 10 га­доў, — ад­зна­чы­ла пад­час су­стрэ­чы мі­ністр. — Я лі­чу, што гэ­та­га не­да­стат­ко­ва. Та­му бу­дзем пра­пра­цоў­ваць пы­тан­ні ў бок па­ве­лі­чэн­ня стра­ха­во­га ста­жу.

Ма­ры­я­на Шчот­кі­на яшчэ раз кан­ста­та­ва­ла, што ў на­шай кра­і­не не пла­ну­юць па­вы­сіць пен­сій­ны ўзрост. Яна пад­крэс­лі­ла, што да­сяг­нен­не жан­чы­на­мі 55-га­до­ва­га, а муж­чы­на­мі 60-га­до­ва­га ўзрос­ту — не пры­чы­на, каб су­пра­цоў­ні­ка ад­пра­віць на пен­сію, ка­лі ён пра­цуе ста­ран­на і не па­ру­шае вы­твор­чую дыс­цып­лі­ну.

Пад­час азна­ям­лен­ня з вы­твор­час­цю Ма­ры­я­на Шчот­кі­на га­ва­ры­ла аб тым, што ль­но­ва­лак­но, вя­до­ма, вы­раб­ля­ец­ца ў шкод­ных для зда­роўя ча­ла­ве­ка ўмо­вах: шум, за­пы­ле­насць. Яна ад­зна­чы­ла, што кі­раў­ніц­тва прад­пры­ем­ства, уліч­ва­ю­чы вы­шэй­зга­да­ны факт, ста­ра­ец­ца знач­на зні­зіць шко­ду да мі­ні­му­му. Толь­кі ле­тась на прад­пры­ем­стве ка­ля 122,5 міль­ё­на руб­лёў вы­лу­чы­лі на па­ляп­шэн­не ўмоў пра­цы. Але спы­няц­ца ў гэ­тым кі­рун­ку не трэ­ба. І на­да­лей не­аб­ход­на па­ляп­шаць умо­вы пра­цы, ма­дэр­ні­за­ваць прад­пры­ем­ства.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні прад­стаў­ні­коў СМІ, Ма­ры­я­на Шчот­кі­на пад­крэс­лі­ла, што пад­час су­стрэч з пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі на мес­цах лю­дзі агуч­ва­юць ня­ма­ла ра­зум­ных пра­па­ноў. Апош­нія по­тым мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць пры рас­пра­цоў­цы нар­ма­тыў­на-пра­ва­вых ак­таў.

— Сё­ле­та рас­пра­цоў­ва­юц­ца кан­цэп­цыі пя­ці­га­до­вых пра­грам. Што ты­чыц­ца на­ша­га мі­ніс­тэр­ства, гэ­та, у пры­ват­нас­ці, пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі, ахо­вы пра­цы, раз­віц­ця са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня. Заў­сё­ды вель­мі важ­на ве­даць, якія пы­тан­ні хва­лю­юць лю­дзей, — ска­за­ла Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.