Гранітнае радовішча за вёскай Глушкавічы Лельчыцкага раёна лічыцца ўнікальным, бо вызначаецца высокай якасцю каменю. Паводле навуковых звестак, запасы граніту на гэтым участку памежжа Беларусі і Украіны перавышаюць 270 мільёнаў метраў кубічных. У наступным годзе споўніцца сорак гадоў з часу стварэння на радовішчы завода па вытворчасці шчэбеню для дарожнай будоўлі.
З прадпрыемствам з часу яго заснавання звязалі свой лёс многія жыхары вёскі Глушкавічы. Майстар участка распрацоўкі кар'ера Ігнат Лозка (на фотаздымку) мае за плячыма ўжо тры дзясяткі гадоў. На яго вачах і пры яго ўдзеле прадпрыемства дасягнула вялікіх аб'ёмаў здабычы граніту. Не так даўно на шчэбеневым заводзе адбылася мадэрнізацыя трэцяй тэхналагічнай лініі пярвічнага драблення каменю. Гэтае абнаўленне дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці шчэбеню рознай фракцыі на 200 тысяч кубаметраў за год, а прадпрыемству «Глушкавічы» — выйсці на мільённыя штогадовыя аб'ёмы.
Анатоль Кляшчук,
фота аўтара.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.