Вы тут

Маладыя грамадзяне маладой краіны


Сто 16-га­до­вых гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на­ве­да­лі на­пя­рэ­дад­ні Дня Кан­сты­ту­цыі вы­шэй­шы за­ка­на­даў­чы і прад­стаў­ні­чы ор­ган кра­і­ны — Палату прадстаўнікоў. Тут хлопцы і дзяўчаты атры­ма­лі з рук пар­ла­мен­та­ры­яў свае пер­шыя да­рос­лыя паш­пар­ты і Кан­сты­ту­цыю Бе­ла­ру­сі.

2— Вель­мі важ­на, каб ад­чу­ван­не гра­ма­дзя­ні­нам сва­ёй кра­і­ны бы­ло звя­за­на з пры­ем­ным, хва­лю­ю­чым ус­па­мі­нам, — лі­чыць дэ­пу­тат ад Ба­ра­на­віц­кай За­ход­няй вы­бар­чай акру­гі № 5 Воль­га Па­лі­ты­ка.

— Атры­ман­не га­лоў­на­га да­ку­мен­та гра­ма­дзя­ні­на ва ўра­чыс­тых аб­ста­ві­нах у цэнт­ры за­ка­на­даў­чай ула­ды на­шай кра­і­ны — у пар­ла­мен­це, за­пом­ніц­ца на ўсё жыц­цё, вы­клі­кае па­чуц­цё го­на­ру. Ха­це­ла­ся б, каб мо­ман­ты яд­нан­ня, уз­ды­му на­цы­я­наль­на­га ду­ху пе­ра­жы­ва­лі­ся бе­ла­ру­са­мі як ма­га час­цей.

Уся­го тры дэ­ле­га­цыі пад­лет­каў бы­лі сё­ле­та ўда­сто­е­ны го­на­ру па­ся­дзець у дэ­пу­тац­кіх крэс­лах Аваль­най за­лы ніж­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та: школь­ні­кі з Ба­ра­на­ві­чаў, Уз­дзен­шчы­ны і Мін­ска.

На­род­ныя абран­ні­кі рас­ка­за­лі ім пра гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та­рыз­му, струк­ту­ру Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў і яе рэг­ла­мент, па­зна­ё­мі­лі з экс­па­зі­цы­яй, якая пры­све­ча­на дзей­нас­ці ніж­няй па­ла­ты, ад­ка­за­лі на ак­ту­аль­ныя для заўт­раш­ніх абі­ту­ры­ен­таў пы­тан­ні, а по­тым яшчэ і зва­зі­лі дзя­цей на эк­скур­сію ў не­каль­кі ці­ка­вых для іх і зна­ка­вых для су­час­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі мяс­цін Мін­ска. Та­кіх, на­прык­лад, як пло­шча Дзяр­жаў­на­га сця­га, «Чы­жоў­ка-Арэ­на» і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны аг­ра­тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт.

— Сім­ва­ліч­на, што на­пя­рэ­дад­ні 20-год­дзя Кан­сты­ту­цыі Бе­ла­ру­сі, асноў­на­га за­ко­на, па якім на­ша дзяр­жа­ва жы­ве і пра­цуе, у пар­ла­мен­це ад­бы­ва­ец­ца ўру­чэн­не паш­пар­тоў ма­ла­дым гра­ма­дзя­нам, якія бу­дуць фар­мі­ра­ваць но­вае гра­мад­ства, — ска­заў дэ­пу­тат ад Дзяр­жын­скай вы­бар­чай акру­гі № 71 Ула­дзі­слаў Цы­дзік. — Не­вы­пад­ко­ва і тое, што яны пас­ля на­ве­да­юць аг­ра­тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, бо мы раз­ліч­ва­ем, што нех­та з іх скла­дзе бу­ду­чы кад­ра­вы па­тэн­цы­ял аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су кра­і­ны і бу­дзе вы­ра­шаць пы­тан­ні ін­тэн­сіў­на­га вя­дзен­ня сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці.

Са­мі дзе­ці ад­нес­лі­ся з эн­ту­зі­яз­мам і го­на­рам да та­кой маг­чы­мас­ці. Яны з за­да­валь­нен­нем да­ва­лі ін­тэр­в'ю пе­рад тэ­ле­ка­ме­ра­мі, фа­та­гра­фа­ва­лі­ся на па­мяць і раз­маў­ля­лі з за­ка­нат­вор­ца­мі.

— Мы за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб вы бы­лі па­спя­хо­вы­мі, — звяр­нуў­ся да мо­ла­дзі стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы Ге­надзь Паль­чык. — Бо ад гэ­та­га за­ле­жыць бу­ду­чы­ня Бе­ла­ру­сі. Я заў­сё­ды ка­заў, што пос­пех ма­ла­до­га па­ка­лен­ня — за­лог даб­ра­бы­ту ста­рэй­ша­га. Ва­ша ак­тыў­ная аса­біс­тая па­зі­цыя — га­ран­тыя раз­віц­ця ўсёй кра­і­ны.

3

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.