Вы тут

Вяр­тан­не По­лац­ка­га Еван­гел­ля


Уні­каль­ны фа­лі­янт па­поў­ніў скар­бон­ку на­шай гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­літ Па­вел пе­ра­даў у дар На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы фак­сі­міль­нае вы­дан­не По­лац­ка­га Еван­гел­ля XІІ ста­год­дзя.

Пом­нік сла­вян­скай пісь­мен­нас­ці вяр­нуў­ся ў куль­тур­ную пра­сто­ру на­шай кра­і­ны пад­час свят­ка­ван­ня Дня пра­ва­слаў­най кні­гі, пры­мер­ка­ва­на­га да зна­ка­вай да­ты. 450 га­доў та­му — 14 са­ка­ві­ка 1564 го­да — на Ру­сі з'я­ві­ла­ся пер­шая да­та­ва­ная дру­ка­ва­ная кні­га Іва­на Фё­да­ра­ва і Пят­ра Мсці­слаў­ца «Апост­ал». Ці­ка­ва, што мас­коў­скія пер­ша­дру­ка­ры — вы­хад­цы з бе­ла­рус­кіх зя­мель.

По­лац­кае Еван­гел­ле сён­ня на­зы­ва­юць пер­ша­кні­гай бе­ла­рус­кай на­цыі. Спра­ва ў тым, што па­доб­ных ста­ра­жыт­ных кніг, ство­ра­ных у ХІІ ст. на зем­лях су­час­най Бе­ла­ру­сі, прак­тыч­на не за­ха­ва­ла­ся. За вы­клю­чэн­нем 11 аркушаў, якія за­ста­лі­ся ад вя­до­ма­га Ту­раў­ска­га Еван­гел­ля ХІ ст.

— Ча­му Еван­гел­ле мае та­кое вя­лі­кае зна­чэн­не? — за­даў пы­тан­не Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­літ Па­вел

і тут жа па­тлу­ма­чыў: — Мы ў на­шым жыц­ці чы­та­ем мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру, на­ву­ко­выя кні­гі. Апош­нія да­юць нам ве­ды аб жыц­ці, аб све­це. Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра раз­ві­вае ў на­шай пад­свя­до­мас­ці воб­ра­зы, дум­кі. Ка­лі мы бя­ром у ру­кі ма­літ­вас­лоў, то ў сва­ёй ма­літ­ве звяр­та­ем­ся да Бо­га. Про­сім, каб Гас­подзь да­па­ма­гаў нам на на­шым жыц­цё­вым шля­ху, каб ума­цоў­ваў нас у ім. А вось ка­лі мы ад­горт­ва­ем Еван­гел­ле і па­чы­на­ем яго чы­таць, то па­він­ны ра­зу­мець, што сам Гас­подзь звяр­та­ец­ца да нас са сло­вам на­стаў­лен­ня, ад­кры­вае нам сваю Бос­кую іс­ці­ну. Еван­гел­ле — не што ін­шае, як ад­кры­тасць Бо­га ча­ла­ве­ку. Та­му вель­мі важ­на чы­таць Еван­гел­ле, бо сло­ва Бо­жае ад­кры­вае нам Бос­кі свет. І ня­хай тым, хто бу­дзе да­ты­кац­ца да гэ­тай кні­гі жыц­ця, яна ад­кры­вае Бос­кі про­мы­сел аб нас, на­шым вы­ра­та­ван­ні і ве­ры.

Тэкст ру­ка­пі­су По­лац­ка­га Еван­гел­ля на­пі­са­ны на цар­коў­на­сла­вян­скай мо­ве ста­ту­там — най­ста­ра­жыт­ней­шай фор­май кі­ры­лі­цы, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ў ран­ніх ру­ка­пі­сах як від най­больш ура­чыс­та­га пісь­ма. На­тат­кі і ўклад­ныя за­пі­сы жы­ха­роў ста­ра­жыт­на­га По­лац­ка, якія за­ха­ва­лі­ся на па­лях Еван­гел­ля, збе­раг­лі для нас асаб­лі­вас­ці жы­во­га маў­лен­ня та­го ча­су, ка­лі ад­бы­ва­ла­ся фар­мі­ра­ван­не бе­ла­рус­кай мо­вы.

У пер­шай па­ло­ве XІX ста­год­дзя пом­нік пісь­мен­нас­ці быў вы­ве­зе­ны з тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў Ра­сію. Сён­ня асноў­ная част­ка По­лац­ка­га Еван­гел­ля за­хоў­ва­ец­ца ў Ра­сій­скай на­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Два ар­ку­шы з яго зна­хо­дзяц­ца ў фон­дах Ра­сій­скай дзяр­жаў­най біб­лі­я­тэ­кі ў Маск­ве. Су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі бе­ла­рус­кіх і ра­сій­скіх спе­цы­я­ліс­таў уда­ло­ся ад­рэ­стаў­ра­ваць ары­гі­нал і ства­рыць яго вы­са­ка­я­кас­ную фак­сі­міль­ную ко­пію. Сён­ня мы мо­жам не толь­кі га­на­рыц­ца гэ­тым на­цы­я­наль­ным зда­быт­кам, але і ўба­чыць яго на свае во­чы.

— Гэ­та не толь­кі вяр­тан­не ў Бе­ла­русь пом­ні­ка кніж­най куль­ту­ры, але і вяр­тан­не тых свя­тынь, тых муд­рых іс­цін, якім па­кла­ня­лі­ся на­шы прод­кі, якія ву­чы­лі ша­на­ваць іх сва­іх дзя­цей, — пе­ра­ка­на­ны ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі Ра­ман МА­ТУЛЬ­СКІ. — Хо­чац­ца ве­рыць, што мы не толь­кі бу­дзем лю­ба­вац­ца цу­доў­най вок­лад­кай кні­гі і шрыф­там, якім яна на­пі­са­на, але і тыя іс­ці­ны і каш­тоў­нас­ці, якія пра­па­ве­ду­юц­ца ў Еван­гел­лі, пра­нік­нуць у на­шы ду­шы.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.