На нядаўняй нарадзе Прэзідэнт разбуральную сілу карупцыі параўнаў з іржой. Апошняя, калі ад яе не пазбавіцца, раз'есць усё. Таму кіраўнік краіны заклікаў чыноўнікаў зрабіць высновы з падзей у суседняй Украіне (адна з прычын развалу краіны — карупцыя) і, калі не хочуць апынуцца за кратамі, працягваць сумленна працаваць.
Летась на працоўным месцы затрымалі намесніка мэра Мінска Ігара Васільева. Чыноўнік вымагаў у інвестара каласальны па беларускіх маштабах хабар у паўмільёна долараў. Па рашэнні суда бліжэйшыя 14 гадоў свайго жыцця хабарнік правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Следам за ім за краты адправіўся былы мэр Гомеля, які незаконна размяркоўваў кватэры паміж сваякамі і знаёмымі.
На хабары папаўся і намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. Ён узяў у адваката 2700 долараў, каб паменшыць тэрмін яго падабароннаму.
А зусім нядаўна Генпракуратура абвінаваціла экс-дырэктара Мінскіх электрасетак у будаўніцтве катэджа за казённы кошт. «Ён незаконна выкарыстаў працу падначаленых работнікаў і аўтатранспарт прадпрыемства пры будаўніцтве жылога дома, — удакладніў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба. — Пры гэтым складаў фальшывыя дакументы».
Як бачыце, ні з адным карупцыянерам, якога б ён ні меў рангу ці звання, беларускія праваахоўнікі не цырымоняцца і не будуць, каб не разводзіць іржу...
Надзея ПАЎЛАВА.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.