Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сацыялагічных навук, прафесар, заявіў, што актыўнасць партый на выбарах у мясцовыя Саветы недастатковая.
Дырэктар Інстытута сацыялогіі паведаміў, што ад агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў прадстаўнікі палітычных партый складаюць толькі 3%. Па яго словах, для пераходу на прапарцыянальную сістэму на выбарах у Беларусі неабходна, каб усе 100% былі партыйнымі кандыдатамі. «Дзе ж мы возьмем яшчэ 97%, калі будзе пераход на прапарцыянальную сістэму або на выбары па партыйных спісах?» — заўважыў Ігар Катляроў. Прафесар лічыць, што ў цэлым па краіне палітычныя партыі вельмі слабыя. «Усяго іх 15, а рэйтынг нават самай лепшай з іх — у межах сацыялагічнай памылкі, гэта значыць плюс-мінус 1%», — адзначыў сацыёлаг. Прычыны гэтага ён бачыць перш за ўсё ў тым, што партыі не маюць свайго твару, не могуць выразна і зразумела сказаць, чаго яны хочуць. Акрамя таго, на думку Катлярова, у партый няма цікавых палітычных ідэй.
Надзея ЮШКЕВІЧ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.