Вы тут

Дзе­ці і ін­тэр­нэт


Два ад­крыц­ці, якія лі­та­раль­на пе­ра­вяр­ну­лі су­час­ны свет: ін­тэр­нэт і ма­біль­ная су­вязь.

Але пра ма­біль­ную су­вязь як-не­будзь ін­шым ра­зам. А за­раз ха­чу кры­ху па­раз­ва­жаць пра «су­свет­ную па­ву­ці­ну». Дак­лад­ней, пра ўза­е­ма­ад­но­сі­ны на­шых дзя­цей з ёю...

Ка­лі зу­сім ня­даў­на (га­доў двац­цаць та­му) на­ват са­мы звы­чай­ны, са­мы прос­цень­кі кам­п'ю­тар раз­гля­даў­ся ў на­шай кра­і­не як ней­кая эк­зо­ты­ка, то за­раз ён амаль што ў кож­най сям'і ёсць. І не прос­цень­кі, а з роз­ны­мі, так бы мо­віць, «на­ва­ро­та­мі». А час­та і не адзін на сям'ю. У му­жа свой, у жон­кі свой... у дзя­цей так­са­ма асоб­ны, каб да­рос­лым не пе­ра­шка­джа­лі. І, зра­зу­ме­ла ж, амаль усе кам­п'ю­та­ры ма­юць вы­хад у ін­тэр­нэт...

І на­шы дзе­ці пра­вод­зяць пе­рад ма­ні­то­рам да­во­лі шмат ча­су...

А мно­гія — дык вель­мі шмат... І ўжо не мо­гуць без ін­тэр­нэ­ту на­ват і дня пра­жыць... З'я­ва гэ­тая на­зы­ва­ец­ца «ін­тэр­нэт-за­леж­насць». І яна з кож­ным го­дам усё «ма­ла­дзей­шай» ро­біц­ца, бо вы­яў­ля­юць яе ця­пер на­ват у дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту. У ЗША дык і ўво­гу­ле ад­кры­ва­юц­ца спе­цы­яль­ныя клі­ні­кі і пунк­ты рэ­абі­лі­та­цыі, дзе та­кія «хво­рыя» (а ся­род іх і шмат пад­лет­каў) пра­хо­дзяць курс ля­чэн­ня...

Зда­ец­ца, вый­сце тут ад­но толь­кі: поў­нас­цю за­ба­ра­ніць дзе­цям ба­віць час у ін­тэр­нэ­це, зра­біць так, каб яны і бліз­ка да кам­п'ю­та­ра не змаг­лі па­ды­сці!

Але хі­ба ж гэ­та вый­сце?

Жа­да­ем мы та­го ці не, але бу­ду­чы­ня ме­на­ві­та за кам­п'ю­тар­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі. І ад­стаць тут — зна­чыць прай­граць, за­ве­да­ма ад­вод­зя­чы са­бе дру­га­рад­ныя ро­лі ў пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці, у на­ву­ко­вых рас­пра­цоў­ках.

У пы­тан­нях аба­ро­ны, на­рэш­це!

А ў вый­гры­шы ў бу­ду­чым ака­жуц­ца ме­на­ві­та тыя кра­і­ны, чые сён­няш­нія школь­ні­кі больш поў­на ава­ло­да­юць су­час­ны­мі кам­п'ю­тар­ны­мі і ін­тэр­нэт-тэх­на­ло­гі­я­мі.

Та­му ні­чо­га кеп­ска­га ня­ма ў тым, што су­час­ныя дзе­ці ці­ка­вяц­ца кам­п'ю­та­рам і ін­тэр­нэ­там. Ін­шая спра­ва, што ме­на­ві­та іх там больш за ўсё ці­ка­віць.

Ка­лі пад­ле­так са­ма­стой­на спра­буе рас­пра­цоў­ваць кам­п'ю­тар­ныя пра­гра­мы, ства­раць улас­ныя сай­ты ці бло­гі — усё гэ­та, на мой по­гляд, мож­на толь­кі ві­таць! Але ж час­цей за ўсё су­час­ныя дзе­ці га­дзі­на­мі «гой­са­юць» па «ад­на­клас­ні­ках» і ін­шых сай­тах зна­ём­стваў ці на­ча­мі пра­седж­ва­юць за ан­лайн-гуль­ня­мі. А ра­ні­цай ідуць у шко­лу... Ды што ім тая шко­ла і тая ву­чо­ба! Ся­дзяць сон­ныя і ма­раць аб ад­ным толь­кі: пры­бег­чы да­до­му і ху­цень­ка «ком­пік» уклю­чыць. А не­ка­то­рыя баць­кі яшчэ і ра­ду­юц­ца: якое дзі­ця па­слух­мя­нае! Па ву­лі­цы не ба­дзя­ец­ца, до­ма кож­ны ве­чар. Так што не трэ­ба за яго хва­ля­вац­ца...

Трэ­ба! І яшчэ як трэ­ба!

Я ўжо не ка­жу пра тое, як гэ­тае не­ру­хо­мае шмат­га­дзін­нае зна­хо­джан­не пе­рад ма­ні­то­рам уплы­вае на па­ста­ву вуч­ня, яго зрок, агуль­нае фі­зіч­нае раз­віц­цё. На яго псі­хі­ку, у рэш­це рэшт!

Я гэта аб ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці, якая, па мер­ка­ван­нях мно­гіх ву­чо­ных, не менш не­бяс­печ­ная, чым за­леж­насць нар­ка­тыч­ная...

Вось не­ка­то­рыя з пры­кмет ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці, якія па­він­ны хоць не­як на­сця­ро­жыць баць­коў:

1) Ка­лі пра­цяг­ласць зна­хо­джан­ня дзі­ця­ці ў ін­тэр­нэ­це з кож­ным днём уз­рас­тае, а ва­шы спро­бы хоць ней­кім чы­нам аб­ме­жа­ваць гэ­тае зна­хо­джан­не вы­клі­ка­юць бур­ную, а ча­сам і не­адэ­кват­ную рэ­ак­цыю.

2) Ка­лі ў ва­ша­га сы­на аль­бо дач­кі па­ча­лі­ся рап­там рэз­кія і не­ча­ка­ныя пе­ра­па­ды на­строю, знач­на зні­зі­ла­ся па­спя­хо­васць у ву­чо­бе, ды і на­огул зні­кае ці­ка­васць да та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал, акра­мя вя­до­ма ж, «су­свет­най па­ву­ці­ны», у якую яны, як тыя му­хі, па­тра­пі­лі...

Тут ужо вар­та біць тры­во­гу. І зра­біць усё, каб вы­зва­ліць пад­лет­ка ад гэ­тай ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці, вяр­нуць яго да нар­маль­на­га паў­на­цэн­на­га жыц­ця.

Але ўсё трэ­ба ра­біць уз­ва­жа­на і асця­рож­на. Прын­цып «Не на­шкодзь!» тут ак­ту­аль­ны як ні­ко­лі. Бо коль­кі бы­ло вы­пад­каў, ка­лі дзе­ці пас­ля поў­най за­ба­ро­ны баць­ка­мі ін­тэр­нэ­ту, збя­га­лі з до­му...

І ўсё ж праб­ле­му трэ­ба не­як вы­ра­шаць... А лепш не да­во­дзіць да та­го, каб яна ўзнік­ла, гэ­тая праб­ле­ма. Не за­ба­ра­няць, а за­ах­воч­ваць! Спор­там, ту­рыз­мам, лі­та­ра­ту­рай, жы­ва­пі­сам, му­зы­кай... Ка­лек­цы­я­ні­ра­ван­нем, у рэш­це рэшт!

Але толь­кі ра­зам — вы і дзе­ці! Зра­бі­це так, каб з ва­мі, у рэ­аль­ным жыц­ці, ім бы­ло знач­на больш ці­ка­вей, чым на ней­кіх там «сай­тах зна­ём­стваў»...

Ге­надзь АЎЛАСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.