Вы тут

Пер­шы ў ра­ё­не


У Бе­шан­ко­віц­кім ра­ё­не ад­крыў­ся пер­шы дзі­ця­чы дом ся­мей­на­га ты­пу. Ён — 22-гі па лі­ку ва ўсёй Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Ця­пер у аг­ра­га­рад­ку Ула ў вя­лі­кім і ўтуль­ным до­ме вы­хоў­ва­юц­ца пяць дзя­цей ва ўзрос­це ад 5 да 13 га­доў. І толь­кі адзін з іх для му­жа і жон­кі род­ны. Іры­на Ва­лян­ці­наў­на Ада­мо­віч на­ват мо­жа па­крыў­дзіц­ца, ка­лі яе дзя­цей дзе­ляць на «сва­іх» і «чу­жых». Ці­ка­ва, што быў час, ка­лі яна пра­ца­ва­ла вы­ха­валь­ні­цай у дзі­ця­чым сад­ку, абі­ра­ла­ся дэ­пу­та­там рай­са­ве­та. За па­спя­хо­вае вы­ха­ван­не род­ных і пры­ём­ных дзя­цей Іры­на Ва­лян­ці­наў­на бы­ла ўзна­га­ро­джа­на Ві­цеб­скім абл­вы­кан­ка­мам прэ­мі­яй імя Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Зі­на­і­ды Тус­на­ло­ба­вай-Мар­чан­кі.

— На­ша сям'я за­сна­ва­на на лю­бо­ві, па­ва­зе. Мае род­ныя дзе­ці, іх чац­вё­ра, акра­мя ад­на­го — да­рос­лыя... У 2003 го­дзе ў на­шай сям'і з'я­ві­ла­ся пер­шае пры­ём­нае дзі­ця — Воль­га, якой на той час бы­ло дзе­сяць га­доў. Пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы яна па­сту­пі­ла ў ка­ледж, а сён­ня пра­цуе ў сель­ска­гас­па­дар­чым за­кры­тым ак­цы­я­нер­ным та­ва­рыст­ве, — рас­каз­вае яна.

У жніў­ні 2008 го­да Іры­на Ва­лян­ці­наў­на ўзя­ла на вы­ха­ван­не Дзміт­рыя, у траў­ні 2012 го­да — Ка­ры­ну, а ў чэр­ве­ні мі­ну­ла­га — сяс­цёр Ан­жэ­лі­ку і Ула­ду. Ра­зам з імі вы­хоў­ва­ец­ца род­ны сын Ан­тон, яко­му 9 га­доў. Ра­ней усе ра­зам жы­лі ў сва­ім до­ме без вы­год, а ця­пер пе­ра­бра­лі­ся ў «па­лац».

Уз­во­дзіць вя­лі­кі ка­тэдж па­ча­лі ле­тась. На яго бу­даў­ніц­тва вы­дат­ка­ва­на 719 міль­ё­наў руб­лёў з рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і 660 міль­ё­наў руб­лёў — з аб­лас­но­га. Ра­ён­ны вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт вы­дзе­ліў 150 міль­ё­наў руб­лёў на мэб­лю і ўсё не­аб­ход­нае для пра­жы­ван­ня дзя­цей. І спон­са­ры да­па­маг­лі — ка­ля 25 міль­ё­наў руб­лёў вы­дат­ка­ва­лі.

Па­вод­ле слоў Ле­а­ні­да Пянь­коў­ска­га, стар­шы­ні Бе­шан­ко­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма,

уся­го ў ра­ё­не ка­ля 30 апя­кун­скіх і пры­ём­ных сем'­яў, у якіх вы­хоў­ва­юц­ца больш як 40 дзя­цей.

— Мы ўпэў­не­ны, што сям'я Ада­мо­ві­чаў дасць пры­ём­ным дзе­цям цеп­лы­ню, лас­ку, здо­лее вы­ха­ваць з іх доб­рых лю­дзей і да­стой­ных гра­ма­дзян сва­ёй кра­і­ны, — ска­заў кі­раў­нік ра­ё­на.

— Ад­крыц­цё пер­ша­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу — уні­каль­ная па­дзея для ра­ё­на. Та­кія да­мы — са­мы эфек­тыў­ны спо­саб ства­рыць умо­вы, на­блі­жа­ныя да звы­чай­най сям'і, — пад­крэс­ліў Ле­а­нід Сця­па­наў, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Зу­сім хут­ка ана­ла­гіч­ны дом ся­мей­на­га ты­пу ад­кры­ец­ца ў Та­ла­чын­скім ра­ё­не. У пла­нах — ад­крыц­цё та­кіх жа ў Шар­коў­шчын­скім і Ра­сон­скім ра­ё­нах...

Як па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў Бе­шан­ко­віц­кім рай­вы­кан­ка­ме, па ін­фар­ма­цыі на 1 са­ка­ві­ка, у ра­ё­не 75 дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў. З іх толь­кі 34 зна­хо­дзяц­ца на дзяр­жаў­ным за­бес­пя­чэн­ні. Ле­тась 5 дзя­цей бы­лі пе­ра­да­дзе­ны на вы­ха­ван­не ў пры­ём­ныя сем'і, 1 — у апя­кун­скую сям'ю.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.