Вы тут

«Каб вяр­та­лі­ся птуш­кі да­моў...»


1Вы­ста­ва дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­ці пад та­кой наз­вай пра­цуе ў вы­ста­вач­най за­ле «Бе­ра­гі­ня» ў БНТУ. Ляль­кі, аплі­ка­цыі і па­но, па­ву­кі, по­суд, сум­кі, па­цер­кі... «З за­ла­той са­лом­кі мож­на зра­біць амаль усё!» — упэў­не­ны ма­лень­кія май­стры. Больш за сто пры­го­жых ра­бот, што прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве, зроб­ле­ны вуч­ня­мі мін­скай ся­рэд­няй шко­лы № 3. Гурт­кі «Доб­ры на­строй», «Ча­роў­ная са­ло­мін­ка», «Ажур­ныя ўзо­ры» на­вед­ва­юць як вуч­ні па­чат­ко­вых кла­саў, так і вы­пуск­ні­кі. На ўра­чыс­тым ад­крыц­ці ўсе на­вед­валь­ні­кі да­ча­ка­лі­ся «пту­шак» з вы­раю, пад­час май­стар-кла­са па­спра­ба­ва­лі свае сі­лы ў тэх­ні­цы са­ло­ма­пля­цен­ня, а так­са­ма паў­дзель­ні­ча­лі ў бе­ла­рус­кім аб­ра­дзе гу­кан­ня вяс­ны. Вы­ста­ва бу­дзе пра­ца­ваць да 21 са­ка­ві­ка.

2

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.