Вы тут

«Кладезь» праваслаўнай культуры


У Док­шы­цах прай­шоў фес­ты­валь пра­ва­слаў­най куль­ту­ры «Кла­дезь». Ён пра­во­дзіц­ца ў Бе­ла­ру­сі, па­чы­на­ю­чы з 2008 го­да. Вы­ступ­лен­ні тэ­ат­ра «Бат­лей­ка», пра­ва­слаў­ная вы­ста­ва-кір­маш і мно­гае ін­шае — тра­ды­цый­ныя ме­ра­пры­ем­ствы.

— Гэ­тае цар­коў­на-гра­мад­скае ме­ра­пры­ем­ства спры­яе ўма­ца­ван­ню ўза­е­ма­су­вя­зі па­між цар­коў­най і дзяр­жаў­най ула­дай. Ад­на з га­лоў­ных мэт фэс­ту — ма­раль­на-ду­хоў­нае вы­ха­ван­не дзя­цей і мо­ла­дзі. Асноў­ныя рас­пра­цоў­шчы­кі і ар­га­ні­за­та­ры пра­гра­мы — Свя­та-Елі­са­ве­цін­скі жа­но­чы ма­нас­тыр і сяст­рын­ства ў го­нар пра­па­доб­на­па­кут­ні­цы Вя­лі­кай кня­гі­ні Ма­рыі (г. Мінск), — па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў Док­шыц­кім рай­вы­кан­ка­ме.

Фес­ты­валь ужо прай­шоў у роз­ных га­ра­дах Мін­скай і Слуц­кай, Ту­раў­скай і Ма­зыр­скай, Го­мель­скай і Жло­бін­скай, На­ва­груд­скай і Лід­скай, Ма­гі­лёў­скай і Мсці­слаў­скай епар­хій. І вось яго ста­лі­цай ста­лі Док­шы­цы.

У рам­ках кож­на­га фес­ты­ва­лю пра­вод­зяц­ца шмат­лі­кія ме­ра­пры­ем­ствы і ажыц­цяў­ля­юц­ца роз­ныя пра­ек­ты. У тым лі­ку пра­ект «Доб­рае кі­но» — з па­ка­зам філь­маў для лю­дзей роз­ных па­ка­лен­няў, ан­ты­ал­ка­голь­ны «Агуль­ная спра­ва» і ін­шыя.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.