Вы тут

Назвы прыдумаў Днепр


Пра ба­га­тую гіс­то­рыю Лу­чы­на, што ў Ра­га­чоў­скім ра­ё­не, мож­на рас­каз­ваць шмат. Са­праўд­нае ба­гац­це — мяс­цо­выя та­по­ні­мы. Жыц­цё на ра­цэ, а тым больш та­кой знач­най, як Днепр (не­ка­лі — Непр, Да­на­прас, Ба­рыс­фен), на­бы­вае асаб­лі­выя якас­ці, уз­ба­га­чае ўяў­лен­не і на­дае знач­нас­ці ўся­му, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал. Праз па­ста­ян­ныя ста­сун­кі лю­дзей на ра­цэ са ста­ра­жыт­ных ча­соў уз­ба­га­ча­ла­ся ў тым лі­ку і мо­ва, і маў­лен­не. Та­му на­яў­насць ра­кі — гэ­та яшчэ і пра­сто­ра для пра­яў­лен­ня фан­та­зіі, трап­нас­ці, кра­са­моў­нас­ці і воб­раз­нас­ці мяс­цо­вых на­зваў. Вель­мі ці­ка­вая і ана­мас­ты­ка лу­чын­скіх та­по­ні­маў:

18-18

За­кот­ка — за­то­ка ад Дняп­ра, ку­ды ва­да быц­цам ця­чэ-за­коч­ва­ец­ца.

Дзе­ві­чак, Гу­сі­ны вост­раў — сва­бод­нае ад кус­тоўя мес­ца, дзе ў пэў­ны час дзеў­кі-ба­бы вы­бель­ва­лі льня­ныя тка­ні­ны, а ў ін­шы — па­сві­лі гу­сей.

Ска­ла — ра­ней да­во­лі па­кру­час­ты бе­раг. Тут ад­ра­зу па­чы­на­ла­ся глы­бі­ня. У гэ­тым мес­цы быў свое­асаб­лі­вы чор­ны глей, які пры вы­сы­пан­ні ра­біў­ся вель­мі цвёр­дым, па­доб­ным да скаль­ных утва­рэн­няў.

Увіч­ча — паў­ноч­ная част­ка лу­кі, мес­ца, дзе Днепр ро­біць па­ва­рот на 95° на поў­дзень — «уві­ва­ец­ца».

Жа­ра­ло

 — па ана­ло­гіі — «ад­ту­лі­на ў не­чым». Пра­то­ка, якая злу­чае азё­ры Пад­сёл і Доб­рае з Дняп­ром.

Глін­ка — бе­раг Дняп­ра і не­вя­лі­кае во­зе­ра. Мо­жа, там ка­лісь­ці ка­па­лі глі­ну, та­му ўтва­ры­ла­ся азяр­цо (ёсць жа ця­пер бла­кіт­ныя азё­ры з бе­лы­мі ме­ла­вы­мі бе­ра­га­мі — дзе зда­бы­ва­лі мел).

Ах­вос­це — мес­ца на Дняп­ры з ады­хо­дзя­чы­мі за­то­ка­мі. На вы­гляд (на су­час­най кар­це) — ры­бі­ны хвас­ты. Пры­чым, гэ­та хвас­ты не ўклей­чы­ны, а вя­ліз­ныя — асят­ро­выя. У ХІІ — ХІ­ІІ стст. Лу­чын пла­ціў сма­лен­ска­му епіс­ка­пу да­ні­ну — асят­ра­мі. (Пас­ля та­го, як бы­лі па­бу­да­ва­ны пла­ці­ны, асетр ужо не мог сю­ды пад­няц­ца). Яшчэ сло­ва «ах­вос­це» — гэ­та па­за­дкі. Але на­ўрад ці за 4 км лу­чын­цы тут ачы­шча­лі зер­не. Хі­ба што кар­мі­лі ты­мі па­за­дка­мі асят­роў.

Пры­ла­кон­не — маг­чы­ма, транс­фар­ма­цыя ад Пры­лу­кон­не. Гэ­та мес­ца на Дняп­ры — цэнтр лу­кі. Ад па­ва­ро­ту на Увіч­чы да па­ва­ро­ту ў Вой­страй і ўтва­ра­ец­ца вы­гляд лу­ка — «пры лу­ку» — Пры­лу­кон­не (ці Пры­ла­кон­не).

Вой­страя — Днепр шу­кае шлях, абы­хо­дзя­чы пе­ра­шко­ды (мо­жа, та­му вой­стра), па­ва­роч­ва­ец­ца зноў на поў­нач на 180°. По­тым, знай­шоў­шы шлях, зноў па­ва­роч­ва­ец­ца на 180° на поў­дзень, ня­се свае во­ды да Чор­на­га мо­ра. Та­му да­лей — Ус­туп — ад­куль Днепр зноў імк­нец­ца на поў­дзень, апы­нуў­шы­ся ў вы­бра­ным рэ­чы­шчы. У пой­ме Дняп­ра шмат вод­ных кры­ніц. Па ле­вым бе­ра­зе, больш па­ло­гім, — азё­ры, па пра­вым, вы­шэй­шым, — вод­ныя кры­ні­цы мен­шых па­ме­раў. І наз­вы ім да­дзе­ны ў ад­па­вед­нас­ці з ася­род­дзем.

Раз­ла­дзіс­тае (Раз­лад­дзе) — мож­на мер­ка­ваць аб ней­кім раз­ла­дзе. Ва ўсе ча­сы па­дзел тэ­ры­то­рый быў спра­вай да­лі­кат­най, ка­лі не заў­сё­ды неш­та ра­бі­ла­ся ў зго­дзе.

Акош­нае — вод­ная кры­ні­ца з па­ло­гі­мі бе­ра­га­мі. Зна­чыць, бы­ла маг­чы­масць аб­ка­сіць тра­ву да са­май ва­ды.

Быст­рэц — пра­цяг­лая вод­ная кры­ні­ца, у якой ва­да не за­стой­ва­ла­ся — хут­ка цяк­ла.

Вы­гар — не­вя­лі­кая кры­ні­ца.

Па­поў лог — на­пэў­на, улю­бё­нае мес­ца мяс­цо­ва­га па­па. (Царк­ва ў Лу­чы­не бы­ла па­бу­да­ва­на ў 1172 го­дзе сма­лен­скім кня­зем у го­нар на­ра­джэн­ня сы­на, яко­га і азва­лі Мі­ха­і­лам — царк­ва св. Мі­ха­і­ла).

Брод — не­вя­лі­кая кры­ні­ца. Пер­шая на шля­ху да лу­гу. Там бы­ла да­ро­га і мес­ца бро­ду.

Прор­ва — не­вя­лі­кая, але мес­ца­мі вель­мі глы­бо­кая кры­ні­ца. Вель­мі ве­ра­год­на — част­ка ра­ней­ша­га рэ­чы­шча Дняп­ра. Ён — «пра­ры­ваў­ся». Ці — ад глы­бі­ні.

Глы­бо­кі лог — глы­бо­кая кры­ні­ца з чыс­тай ва­дой. Там вя­лі­ся крас­на­пёр­кі, якія лю­бяць чыс­тую ва­ду.

Глу­ха­вод — у ад­роз­нен­не ад ін­шых кры­ніц, у пой­ме Дняп­ра не ме­ла злу­чэн­ня з ім. Та­му — «глу­хая ва­да». Прод­кі ве­да­лі: ка­лі ня­ма пад­піт­кі ад вя­лі­кай ва­ды — то ва­да «глу­хая», з ча­сам яна мо­жа спы­ніць сваё іс­на­ван­не. Яшчэ га­доў 30 та­му тут ха­дзі­лі з брад­ні­ком. Вя­лі­ся шчу­пак, лінь, акунь, ка­рась, плот­ка. Але ўжо га­доў 15 ад гэ­тай кры­ні­цы за­ста­ла­ся толь­кі ўпа­дзі­на. Зна­чыць, ва­да за­глух­ла — «глу­хая» бы­ла, прод­кі ве­да­лі.

Ба­лон­не — част­ка пой­мы Дняп­ра, не­пры­дат­ная для се­на­ко­су з‑за ба­ло­ціс­тас­ці. Пры сы­хо­дзе ва­ды — вы­ган для жы­вё­лы.

Чэр­ня — ба­ла­цян­ка са свое­асаб­лі­вым чор­ным гле­ем, дзе не­ка­лі за­моч­ва­лі тка­ні­ну для фар­ба­ван­ня ў чор­ны ко­лер. Ужо не іс­нуе.

Пой­мен­ныя лу­гі — па на­звах на Дняп­ры і кры­ні­цах у пой­ме. Ёсць са­ма­стой­ныя наз­вы Сель­скі вост­раў — ён не ся­род ва­ды, толь­кі з двух ба­коў акру­жа­ны ёй (тут па­ва­рот Дняп­ра на 90°), а з двух — ла­зой, дзе ві­даць упа­дзі­на. Не­ка­лі ён быў акру­жа­ны ва­дой — а зна­чыць, вост­раў са­праў­ды іс­на­ваў.

Ерыш­ні­ка­ва (Ярыш­ні­ка­ва) — част­ка лу­гу, якая зна­хо­дзі­ла­ся ад­ра­зу «пад ярам». Сам Лу­чын раз­ме­шча­ны «на яры». По­тым ад­бы­ва­ец­ца рэз­кі спад і па­чы­на­ец­ца пой­ма Дняп­ра.

Шта­ны — наз­ва да­во­лі но­вая. Дзесь­ці ў 60‑я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя асуш­ва­лі част­ку лу­гоў. І так атры­ма­ла­ся, што ме­лі­я­ра­цый­ныя ка­на­лы і ла­за — ка­лі па­гля­дзець звер­ху — на­гад­ва­юць шта­ны.

Сен­ныя — част­ка лу­гу з доб­рым тра­вас­то­ем. Се­на там атрым­лі­ва­ла­ся вы­со­кай якас­ці.

Хань­кі (Хань­каў­ка) — маг­чы­ма, гэ­та звя­за­на з та­та­ра­мі — хан­ствам. Вя­до­ма, што ў 1562 г. Лу­чын быў спа­ле­ны крым­скі­мі та­та­ра­мі. Мо­жа, тая «ар­да» там і рас­кі­ну­ла свае шат­ры, ка­ля якіх па­сві­лі­ся та­тар­скія ко­ні.

Ка­мен­нае — во­зе­ра па ле­вым бе­ра­зе Дняп­ра, за 4 км на поў­дзень ад во­зе­ра Доб­рае, на якім зна­хо­дзі­ла­ся Свя­ці­лі­шча Пе­ру­на, а да­лей — да Ка­мен­на­га лан­цу­гом раз­мя­шча­лі­ся се­лі­шчы. Мож­на мер­ка­ваць, што наз­ва звя­за­на з тым, што на гэ­тым во­зе­ры ста­я­лі ка­мен­ныя языч­ніц­кія іда­лы. Да­рэ­чы, там вель­мі чыс­тая ва­да — дно ві­даць.

Ва­лоч­кі — не­вя­ліч­кае во­зе­ра ка­ля Ка­мен­на­га. Дак­лад­на мож­на мер­ка­ваць — ад сло­ва «ва­ло­ка».

І гэ­та толь­кі наз­вы мяс­цін на Дняп­ры і ў яго пой­ме (мо­жа, і не ўсе). Ці ж не моў­нае ба­гац­це? Ці ж не по­ле дзей­нас­ці для бе­ла­рус­кай та­па­ні­мі­кі?

Та­кі­я ж трап­ныя, пры­го­жыя наз­вы ма­юць па­лі, да­ро­гі, ле­са­па­ло­сы, на­ват ня­ўдо­бі­цы. І, вя­до­ма ж, наз­вы ра­ё­наў у са­мім Лу­чы­не, — ка­ла­рыт­на, у ад­па­вед­нас­ці з ад­мет­нас­цю мяс­цо­вай га­вор­кі. На­прык­лад, тэ­ры­то­рыі і ву­лі­цы, пры­лег­лыя да Дняп­ра, за­вуц­ца Дня­пер­шчы­на. А ры­ба і ва­да не дняп­роў­ская, а дняп­ро­вая.

Соф'я КУ­СЯН­КО­ВА. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.