З'явілася грамадская ініцыятыва, якая прапануе свой спосаб барацьбы з памылкамі на паказальніках і таблічках. Ён будзе адбывацца ў межах новага праек
та «КультАсвета».
Арганізатары адзначаюць, што кожны дзень, ідучы на працу або вучобу, падчас вандровак, людзі сустракаюць таблічкі або паказальнікі, напісаныя з памылкамі. Хтосьці абураецца, але не ведае, куды скардзіцца. Іншы проста прывыкае да няграматнага напісання. Аднак такія недакладнасці цалкам вырашальныя. Стваральнікі праекта прапануюць: калі заўважылі памылку, сфатаграфаваць гэты паказальнік і даслаць здымак на электронны адрас kultasvіeta@gmaіl.com, абавязкова ўказаўшы месцазнаходжанне таблічкі. У сваю чаргу, актывісты сфармулююць зварот і разам з фотаздымкам, а таксама каментарыем філолага дашлюць яго мясцовым уладам або кіраўніцтву ўстановы, на якой змяшчаецца такая шыльда. Пры адсутнасці рэагавання зварот будзе накіраваны ў больш высокія інстанцыі.
Праверыць, ці ёсць у вашай мясцовасці няправільныя паказальнікі, і праявіць сваю грамадскую актыўнасць арганізатары праекта прапануюць да 15 красавіка. Пазней за гэты час фотаздымкі і допісы прымацца не будуць. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць каштоўнымі падарункамі.
Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.