Вы тут

«Сіненькая» прапала, або З'еў селядца разам з асігнацыяй


На пра­ця­гу ста­год­дзяў се­ля­дзец быў ба­дай адзі­най ры­бай, да­ступ­най звы­чай­на­му бе­ла­рус­ка­му се­ля­ні­ну. Шчы­ра ка­жу­чы, для мно­гіх і се­ля­дзец быў ледзь не рас­ко­шай. Са­мыя бед­ныя куп­ля­лі не са­му ры­бу, а толь­кі «лёк» — ра­сол, у якім за­хоў­ва­лі­ся се­ляд­цы і які ўтрым­лі­ваў іх пах. У гэ­ты ра­сол ма­ча­лі хлеб і так тро­хі раз­на­ста­і­лі бед­ную сма­ка­вую га­му.

18-23

Для лю­дзей з ся­рэд­нім да­стат­кам се­ля­дзец быў аба­вяз­ко­вай стра­вай пад час пос­ту, а так­са­ма най­больш звык­лай за­кус­кай пад га­рэл­ку. Ганд­ля­ва­лі імі, як і ва­ло­да­лі корч­ма­мі, яў­рэі, та­му ў на­род­най свя­до­мас­ці воб­раз се­ляд­ца шчыль­на пе­ра­пля­таў­ся з воб­ра­зам яў­рэя — карч­ма­ра ці дроб­на­га ганд­ля­ра. За­ха­ва­ла­ся ня­ма­ла за­баў­ных (а ча­сам і сум­ных) гіс­то­рый з на­род­на­га жыц­ця, звя­за­ных з се­ляд­ца­мі. Вось ад­на з іх — анек­да­тыч­ны, але зу­сім праў­дзі­вы вы­па­дак з 1820-х га­доў, пра які по­тым яшчэ не­каль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў па­мя­та­ла ўся Мін­ская гу­бер­ня. Ду­нін-Мар­цін­ке­віч апіс­вае яго ў паэ­ме «Ве­чар­ні­цы». Ля­ні­вы і дур­на­ва­ты се­ля­нін Змі­цер з Ло­шы­цы, ма­ёнт­ка гра­фа Пру­шын­ска­га, пра­даў у Мін­ску на ба­за­ры ця­луш­ку і атры­маў за яе доб­рыя гро­шы — 5-руб­лё­вую асіг­на­цыю, «сі­нень­кую». У да­ро­гу ку­піў се­ляд­ца, «за шэ­ляг», ды не знай­шоў ні­чо­га леп­ша­га, як па­клас­ці яго ў тую са­мую кі­шэ­ню, дзе ўжо ля­жа­ла «сі­нень­кая». Па да­ро­зе да­до­му ў Ло­шы­цу, за­ві­таў­шы ў карч­му ў Се­раб­ран­цы, Змі­цер вы­ра­шыў пад­сіл­ка­вац­ца се­ляд­цом, ну і, вя­до­ма, аб­мыць уда­лы ге­шэфт з ця­луш­кай.

18-22

Змі­цер за ця­луш­ку як сі­нюю ўзяў,

Рад тор­гу, у кі­шэ­ню за­раз ула­жыў,

Пас­ля се­ляд­ца як за шэ­ляг ку­піў,

Зду­ру, дзе бу­маж­ка, ту­ды ж яго ўклаў.

Сі­няя да мок­ра­га се­ляд­ца пры­ста­ла

Ды між зу­боў Зміт­ра ра­зам з ім па­па­ла,

А бач як ква­цер­кай маз­гі за­ду­рэў,

Не гле­дзя­чы,

            з се­ляд­цом бу­маж­ку ён з'еў.

...Га­ла­вой аб сце­ну б'ец­ца,

Ва­ла­сы на са­бе рве,

Ру­кі ло­міць ды га­ло­сіць,

Рэшт­ку сі­нень­кай к карч­ма­ру пад­но­сіць:

«Мой жа ты ба­цеч­ка!

                        Мой ты се­ля­зень­ка!

Дай, пра­шу, па­ра­ду,

                        што мне тут ра­біць?

Хоць ідзі та­пі­ся — нель­га да­лей жыць».

На што карч­мар ад­каз­вае:

«Хоць ка­жуць лю­дзі, што Змі­цер,

Дар­ма, што му­жык, ды на ро­зум хіт­ры,

А я ка­жу: ён ду­рань, і вя­лі­кі ду­рань!

Вот, не раў­ну­ю­чы, як наш ра­бін Урэнь.

Як жа та­бе, му­жык,

                        гро­шай не ша­на­ваць,

Як з се­ляд­цом бу­маж­ку

                        ў кі­ша­ню ха­ваць?

Вось так бед­ны Змі­цер за чар­кай га­рэл­кі з'еў цэ­лую ця­луш­ку, а нам па­кі­нуў гэ­ты сум­ны, але смеш­ны анек­дот — і на­па­мін пра шко­ду п'ян­ства, і за­ма­лёў­ку з жыц­ця Се­раб­ран­кі і Ло­шы­цы, дзе жы­лі лю­дзі і да нас...

Ся­лян­ская за­пя­кан­ка з буль­бы і се­ляд­ца па-лі­тоў­ску

Ін­грэ­ды­ен­ты: 7—5 буль­бін, 300 г се­ляд­ца, 1 цы­бу­лі­на, 50 г сме­тан­ко­ва­га мас­ла, 1 яй­ка, 2 ст. лыж­кі бе­лых су­ха­роў.

Спо­саб пры­га­та­ван­ня: ад­ва­ра­ную ў лу­пі­нах буль­бу па­чыс­ціць і на­шат­ка­ваць скры­лі­ка­мі. Вы­ма­ча­ны се­ля­дзец па­чыс­ціць і, да­стаў­шы кос­ці, па­рэ­заць на ка­вал­кі. Цы­бу­лю на­шат­ка­ваць, спа­се­ра­ваць на тлу­шчы і злу­чыць з се­ляд­цом. У па­су­дзі­не па­клас­ці плас­та­мі буль­бу і се­ля­дзец, звер­ху па­клас­ці мас­ла, па­ліць уз­бі­тым яй­кам, па­сы­паць бе­лы­мі су­ха­ра­мі і за­пя­каць у ду­хоў­цы ці печ­цы 10—15 хві­лін. Па­да­ваць з ква­ша­ны­мі бу­ра­ка­мі ці са­лё­ны­мі агур­ка­мі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.