У Магілёве прайшлі VІІ абласныя Свята-Георгіеўскія адукацыйныя чытанні, прысвечаныя памяці гэтага Свяціцеля.
Георгій Каніскі праславіўся як адзін з выдатных філосафаў, педагогаў і грамадскіх дзеячаў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. У 1755 годзе ён быў прызначаны біскупам (пазней — архіепіскапам) Магілёўскім, змагаўся за роўнасць правоў падданых Рэчы Паспалітай, якія належалі да розных канфесій. Ён адкрыў у Магілёве духоўную семінарыю і арганізаваў друкарню пры архіепіскапскім доме. У 1993 годзе Георгій Каніскі быў далучаны да ліку святых Беларускай праваслаўнай царквы.
У Георгіеўскіх чытаннях, якія праводзіліся Магілёўскай епархіяй сумесна з упраўленнем адукацыі аблвыканкама ўжо ў сёмы раз, прымалі ўдзел гісторыкі, педагогі, супрацоўнікі музеяў, святары. Яны вялі гаворку аб тым, як важна захоўваць тыя культурна-духоўныя каштоўнасці, якія засталіся нам у спадчыну. Увесь дзень у сценах абласнога ліцэя № 3, дзе адбылося мерапрыемства, працавалі выставы на духоўную і гістарычную тэматыку. Грамадскае аб'яднанне «Рускі дом» запрасіла азнаёміцца з экспазіцыяй «Вяртанне памяці. Першая сусветная вайна». Наведвальнікі змаглі пагартаць кнігі духоўнага і гістарычнага зместу, пагутарыць на тэму патрыятычнага выхавання, даведацца аб новых гістарычных знаходках.
Як адзначыў протаіерэй Андрэй Купцоў, сёння вельмі важна гаварыць аб духоўнасці, нашай самабытнасці, аб тым, што мы — беларусы. Каб не растварыцца ў свеце глабалізацыі мы не павінны забывацца пра гэта, а таксама пра тое, што чалавек — гэта самая найвялікшая каштоўнасць, вобраз і падабенства Божае.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.