Вы тут

Спорт пад мастацкім соусам


Да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які сё­ле­та прой­дзе ў Мін­ску, рых­ту­юц­ца і бе­ла­рус­кія мас­та­кі. У кан­цы кра­са­ві­ка ў Па­ла­цы мас­тац­тва ад­кры­ец­ца вы­ста­ва, пры­све­ча­ная спор­ту. У за­меж­ных гас­цей з'я­віц­ца ўні­каль­ная маг­чы­масць не толь­кі па­зна­ё­міц­ца са спар­тыў­най гіс­то­ры­яй на­шай кра­і­ны, але і па­ба­чыць тых, хто яе ства­раў і ства­рае.

18-3

Як пры­зна­лі­ся чле­ны Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў, у экс­па­зі­цыю ўвой­дуць як тво­ры, якія за­хоў­ва­юц­ца ў му­зеі алім­пій­скай сла­вы На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, у ар­хі­ве Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, у пры­ват­ных ка­лек­цы­ях мас­та­коў, так і но­выя ра­бо­ты.

Тое, што экс­клю­зіў усё ж та­кі бу­дзе, — дак­лад­на. У той час, як увесь свет за­мі­раў у прад­чу­ван­ні алім­пій­скіх ме­да­лёў, а мы са­чы­лі за вы­дат­ны­мі вы­ні­ка­мі на­шых спарт­сме­наў, кі­раў­нік сту­дыі ва­ен­ных мас­та­коў Мі­ка­лай Апі­ёк не рас­ста­ваў­ся з пэнд­злем і фар­ба­мі. Ён пі­саў Да­р'ю До­мра­ча­ву.

— Мя­не ўзру­шы­лі яе сло­вы пас­ля пер­ша­га ме­да­ля: «Для мя­не Алім­пі­я­да не скон­чы­ла­ся», — удак­лад­няе Мі­ка­лай Апа­на­са­віч. — Гэ­ты за­рад пе­ра­даў­ся і мне, бо, што ні ка­жы, а мы ўсе жы­лі Алім­пі­я­дай. Уво­гу­ле, нель­га пі­саць лю­бы твор без эма­цый­на­га за­ра­ду. Тым больш ка­лі раз­мо­ва ідзе пра спорт.

На пра­ця­гу трох дзён ідэя бы­ла рэа­лі­за­ва­на. І толь­кі пас­ля та­го, як Да­р'і До­мра­ча­вай пры­сво­і­лі зван­не Ге­роя Бе­ла­ру­сі, Мі­ка­лай Апі­ёк да­пі­саў на па­лат­не па­трэб­ныя два сло­вы.

Або, на­прык­лад, мы жы­лі ў ча­кан­ні ўжо па­ра­лім­пій­скіх ме­да­лёў, а ў май­стэр­ні Мі­ка­лая Апі­ё­ка на пер­шым пла­не зна­хо­дзі­ла­ся па­лат­но «Боль Пе­ра­мо­гі», на якім ад­люст­ра­ва­ны па­р-
а­лім­пій­цы. Пры­чым гэ­ты твор быў на­пі­са­ны яшчэ та­ды, ка­лі пра між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ма­ла хто і ве­даў.

— Гэ­та бы­ло ў па­чат­ку 1980-х, ка­лі я ўпер­шы­ню ў Мін­ску па­ба­чыў спа­бор­ніц­твы ін­ва­лі­даў, — ус­па­мі­нае Мі­ка­лай Апі­ёк. — Та­ды я на­ват і па­ду­маць не мог, што та­кое бы­вае! І гэ­тыя муж­ныя, у пер­шую чар­гу, ду­хам лю­дзі мя­не на­столь­кі ўра­зі­лі, што я не мог не вы­ка­заць ім па­ва­гу.

У ка­лек­цыі мас­та­ка — і парт­рэ­ты ча­ты­рох­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі Воль­гі Кор­бут, трох­ра­зо­ва­га алім­пій­ска­га чэм­пі­ё­на Аляк­санд­ра Мядз­ве­дзя, двух­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі Ка­ця­ры­ны Карс­тэн. Кож­на­га з іх Мі­ка­лай Апі­ёк ве­дае аса­біс­та.

Бе­ла­рус­кая вяс­ляр­ка не­ад­ной­чы бы­ла ў яго май­стэр­ні. Ды не ад­на, а са сва­ім му­жам-нем­цам. Па­зі­ра­ваў тут для твор­цы і га­лоў­ны ба­рэц кра­і­ны. Са­вец­кую гім­наст­ку мас­так ма­ля­ваў у Грод­не. Воль­га там жы­ла і трэ­ні­ра­ва­ла­ся. Мі­ка­лай Апа­на­са­віч пра­ца­ваў у Гро­дзен­скім дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры. У воль­ныя ад пра­цы га­дзіны ён ха­дзіў да яе на трэ­ні­роў­кі, ра­біў эс­кі­зы. А ўжо до­ма ў ці­шы­ні ства­раў парт­рэт дзяў­чын­кі з кос­ка­мі.

Мяр­ку­ец­ца, што ўсе гэ­тыя тво­ры Мі­ка­лая Апі­ё­ка ўба­чаць пад­час вы­ста­вы і ту­рыс­ты. Спа­дзя­ём­ся, што зна­ё­міц­ца з на­шы­мі спарт­сме­на­мі ім не прый­дзец­ца: яны па­він­ны іх ве­даць. Прос­та па­гля­дзяць на іх пад ін­шым ра­кур­сам. Мас­тац­кім.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.