Вы тут

Крым­скі рэ­фе­рэн­дум: пост­са­вец­кая пе­рад­гіс­то­рыя


Рэ­фе­рэн­дум у Кры­ме за­вяр­шыў­ся з вя­ліз­най пе­ра­ва­гай тых гра­ма­дзян, што пра­га­ла­са­ва­лі за ўступ­лен­не Кры­ма ў склад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Пе­ра­важ­ная боль­шасць за­ход­ніх СМІ і па­лі­ты­каў апіс­ва­юць сі­ту­а­цыю з Кры­мам у ад­ных і тых жа тэр­мі­нах — гру­бая анек­сія, якая па­ру­шае між­на­род­нае пра­ва. Але ў ця­пе­раш­ніх па­дзе­й ёсць і свая пе­рад­гіс­то­рыя. І звя­за­на яна га­лоў­ным чы­нам не з тым, што ста­год­дзя­мі Крым быў у скла­дзе Ра­сій­скай ім­пе­рыі і Са­вец­кай Ра­сіі, апы­нуў­шы­ся прак­тыч­на вы­пад­ко­ва ў скла­дзе Укра­і­ны, а з тым, што ад­бы­ва­ла­ся ў Ра­сіі і ва­кол яе пас­ля кра­ху Са­вец­ка­га Са­ю­за.

На­га­да­ем, што ў 1990‑х га­дах Ра­сія пра­дэ­ман­стра­ва­ла ве­лі­зар­нае жа­дан­не су­пра­цоў­ні­чаць з За­ха­дам. Уся­ляк ак­цэн­та­ва­ла­ся, што ў яе ня­ма больш гла­баль­ных ам­бі­цый, ра­біў­ся ак­цэнт на імк­нен­ні браць прык­лад з за­ход­ніх эка­на­міч­ных і па­лі­тыч­ных ін­сты­ту­таў. Прэ­зі­дэнт Ель­цын пуб­ліч­на аб­мяр­коў­ваў маг­чы­масць ус­туп­лен­ня Ра­сіі ў склад Еў­ра­са­ю­за і НА­ТА. За­ха­ду да­ра­ва­лі­ся лю­быя яго кро­кі і гра­хі. Але як ён ад­рэ­ага­ваў на шчы­рае імк­нен­не но­вай ра­сій­скай элі­ты да цес­най ка­а­пе­ра­цыі і су­пра­цоў­ніц­тва?

А ад­рэ­ага­ваў ён вель­мі не­пры­стой­на. Лю­бы ах­вот­ны мо­жа па­чы­таць ар­ты­ку­лы вя­ду­чых па­лі­ты­каў і экс­пер­таў у за­ход­няй прэ­се і на­ву­ко­вых ча­со­пі­сах та­го ча­су. Ста­ві­лі­ся за­да­чы не ад­бу­доў­ваць ма­дэ­лі ка­а­пе­ра­цыі з дэ­ма­кра­тыч­най Ра­сі­яй, а ска­рыс­тац­ца ча­со­вай сла­бас­цю свай­го са­ма­га не­бяс­печ­на­га са­пер­ні­ка за ста­год­дзі да­мі­на­ван­ня За­ха­ду, каб ада­браць у Ра­сіі ўсё, што маг­чы­ма. Ра­сія, у ад­па­вед­нас­ці з гэ­ты­мі пла­на­мі, па­він­на бы­ла за­стац­ца без са­юз­ні­каў, без моц­най эка­но­мі­кі, без удзе­лу ў сур'­ёз­ных ін­тэ­гра­цый­ных струк­ту­рах За­ха­ду.

Кра­і­ны Ус­ход­няй і Цэнт­раль­най Еў­ро­пы і на­ват бы­лыя рэс­пуб­лі­кі СССР на­стой­лі­ва ўцяг­ва­лі­ся ў НА­ТА і ЕС. Ад­быў­ся дэ­фолт 1998 го­да. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся на За­ха­дзе пла­ны і па па­дзе­ле Ра­сіі на мност­ва час­так, але ім су­праць­ста­я­лі тыя, хто лі­чыў гэ­та не­бяс­печ­ным з‑за вя­ліз­на­га ядзер­на­га ар­се­на­лу Маск­вы. Ня­хай лепш за­ста­ец­ца та­кой, як ёсць, пі­са­лі яны, але вель­мі сла­бай і па­кор­лі­вай во­лі За­ха­ду.

Да­рэ­чы, па­цяр­пе­ла ад гэ­тай па­лі­ты­кі За­ха­ду і Бе­ла­русь. Як толь­кі ўпер­шы­ню абра­ным Прэ­зі­дэн­там Рэс­пуб­лі­кі быў аб­ве­шча­ны курс не на еў­ра­ін­тэг­ра­цыю, а на Са­юз­ную дзяр­жа­ву з Ра­сі­яй, якая ў знач­на боль­шай сту­пе­ні ад­па­вя­да­ла па­трэ­бам эка­но­мі­кі і па­мкнен­ням гра­ма­дзян, ад­ра­зу ж па­ча­лі­ся га­нен­ні, якія паз­ней вы­лі­лі­ся ў санк­цыі су­праць су­ве­рэн­най бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

У па­чат­ку XXІ ста­год­дзя ў Маск­ве па­ча­лі ра­зу­мець, што спро­бы па­сяб­ра­ваць з За­ха­дам асу­джа­ны на пра­вал. Але і за­ста­вац­ца дру­га­раз­рад­най кра­і­най, у той ад­да­ле­най ад су­свет­ных спраў ні­шы, што ка­лісь­ці ма­гут­най Ра­сіі ад­вя­лі за­ход­нія «сяб­ры», не ха­це­ла­ся. Па­чы­на­юц­ца пер­шыя спро­бы пра­вя­дзен­ня са­ма­стой­най па­лі­ты­кі, на якія За­хад рэ­агуе да­во­лі не­га­тыў­на. На жа­дан­не Ра­сіі, каб ва Укра­і­не зна­хо­дзіў­ся ва ўла­дзе схіль­ны да су­пра­цоў­ніц­тва з ёй прэ­зі­дэнт, За­хад рэ­агуе аран­жа­вай рэ­ва­лю­цы­яй 2004 го­да.

На паў­тор­ны пры­ход Яну­ко­ві­ча да ўла­ды ў 2010 го­дзе за­ход­ні­мі кра­і­на­мі ар­га­ні­зу­юц­ца но­выя геа­па­лі­тыч­ныя гуль­ні з тым, каб па­ра­лі­за­ваць лю­быя схе­мы су­пра­цоў­ніц­тва Укра­і­ны з Маск­вой. Ка­лі ўкра­ін­скае кі­раў­ніц­тва ўсё ж пе­ра­адоль­вае па­стаў­ле­ныя пе­ра­шко­ды і вяр­та­ец­ца да дум­кі аб не­аб­ход­нас­ці цес­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з Ра­сі­яй у ліс­та­па­дзе 2013 го­да, ад­бы­ва­ец­ца чар­го­вы Май­дан і чар­го­вая рэ­ва­лю­цыя на ка­рысць За­ха­ду.

Па­лі­ты­ка Пу­ці­на ў Кры­ме — гэ­та яго ад­каз на двай­ныя стан­дар­ты ў га­лі­не між­на­род­на­га пра­ва і су­свет­най геа­па­лі­ты­кі, гэ­та спро­ба за­над­та сціс­ну­тай ад не­аб­грун­та­ва­на­га за­ход­ня­га ціс­ку спру­жы­ны рас­пра­стац­ца. Ча­му буй­ным за­ход­нім кра­і­нам мож­на дзей­ні­чаць без да­зво­лу ААН і без якіх-не­будзь да­лей­шых санк­цый з бо­ку між­на­род­най су­поль­нас­ці, як гэ­та бы­ло ў вы­пад­ку ўвар­ван­ня ЗША ў Ірак у 2003 го­дзе, а Ра­сіі нель­га? Ча­му пры­знан­не Ко­са­ва су­ве­рэн­най дзяр­жа­вай пра­па­ган­ду­ец­ца і на­вяз­ва­ец­ца, а ў вы­пад­ку Кры­ма па­доб­ная па­лі­ты­ка аб'­яў­ля­ец­ца аб­са­лют­на не­за­кон­най? Ча­му лю­бая ўла­да, якая вы­сту­пі­ла з пра­ра­сій­скі­мі іні­цы­я­ты­ва­мі ва Укра­і­не, тут жа бла­кі­ру­ец­ца або звяр­га­ец­ца пад сця­га­мі еў­ра­ін­тэг­ра­цыі? Ча­му фак­тыч­на аб­ве­шча­на ма­на­по­лія ЕС і ЗША на да­мі­на­ван­не ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах, якія зна­хо­дзяц­ца ля ме­жаў Ра­сіі? Ча­му еў­ра­ін­тэг­ра­цыя аб'­яў­ле­на за­ход­ні­мі кра­і­на­мі на­ту­раль­ным шля­хам для бы­лых рэс­пуб­лік СССР, а еў­ра­зій­ская ін­тэ­гра­цыя аб'­яў­ля­ец­ца не­на­ту­раль­най? Ча­му кож­ная спро­ба су­пра­цоў­ні­чаць з За­ха­дам за­кан­чва­ец­ца пад­ма­нам з яго бо­ку, як гэ­та ад­бы­ло­ся ў 2011 го­дзе, ка­лі зго­да Ра­сіі на аб­ме­жа­ва­ны круг санк­цый су­праць Лі­віі бы­ла вы­ка­ры­ста­на для звяр­жэн­ня лі­вій­ска­га ўра­да?

У за­ход­няй прэ­се ця­пер свят­ку­юць пе­ра­мо­гу тыя ана­лі­ты­кі з Поль­шчы і кра­ін Бал­тыі, якія два дзе­ся­ці­год­дзі пі­са­лі «пра ра­сій­скую па­гро­зу». Вось ба­чы­це, ка­жуць яны, а мы ж вас па­пя­рэдж­ва­лі! Ці­ка­ва, ці ра­зу­ме­юць яны са­мі, што ўсе па­пя­рэд­нія га­ды, на­раў­не з ін­шы­мі та­кі­мі ж аў­та­ра­мі, да­па­ма­га­лі сфар­мі­ра­ваць не­адэ­кват­ную сіс­тэ­му бяс­пе­кі ў Еў­ро­пе, пры якой Ра­сіі за­га­дзя бы­ла пад­рых­та­ва­на ро­ля «па­гро­зы»? Што Ра­сіі са­мім жа За­ха­дам па­кі­ну­ты вель­мі аб­ме­жа­ва­ны на­бор срод­каў для ад­ка­зу на тыя вы­клі­кі, якія ЗША і ЕС па­ста­ян­на ёй прад'­яў­ля­юць у сфар­мі­ра­ва­ным імі све­та­па­рад­ку? Што не­ра­зум­на бы­ло трэ­ці­ра­ваць і за­га­няць у кут са­мую буй­ную па тэ­ры­то­рыі дзяр­жа­ву све­ту з вя­ліз­ным ядзер­ным ар­се­на­лам?

У вы­ні­ку ў Маск­ве пас­ля мност­ва ра­ней да­дзе­ных За­ха­дам уро­каў з'я­ві­ла­ся дак­лад­нае ра­зу­мен­не — гуль­ня па за­ход­ніх прад­пі­сан­нях ня­ўхіль­на пры­вя­дзе яе да поў­на­га па­ра­жэн­ня. За­ста­ец­ца толь­кі са­мой на ха­ду пі­саць но­выя пра­ві­лы.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.