Вы тут

З увагай да ветэранаў не толь­кі на­пя­рэ­дад­ні па­мят­ных дат


Учо­ра ў Са­ве­це Мі­ніст­раў ад­бы­ло­ся дру­гое па­ся­джэн­не Рэс­пуб­лі­кан­ска­га арг­ка­мі­тэ­та па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні свят­ка­ван­ня 70‑й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Фак­тар кан­са­лі­да­цыі

Яшчэ 20 мая 2013 го­да кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­пі­саў Указ № 230 аб ства­рэн­ні гэ­та­га ка­мі­тэ­та і свят­ка­ван­ні зна­мя­наль­ных дат. У ім за­пла­на­ва­на вя­лі­кая коль­касць шмат­лі­кіх ме­ра­пры­ем­стваў і ак­цый, якія ча­ка­юць ве­тэ­ра­наў і ўсіх гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны. «Пад­рых­тоў­ка да свят­ка­ван­ня 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не раз­гля­да­ец­ца як ма­гут­ны фак­тар кан­са­лі­да­цыі бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, да­ні­на па­ва­гі і ўдзяч­нас­ці ўдзель­ні­кам вай­ны за іх аса­біс­ты ўклад у вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу», — пад­крэс­ліў прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Па­вод­ле яго слоў, у кра­і­не пра­ве­дзе­на ўжо боль­шая част­ка ме­ра­пры­ем­стваў гэ­тай вя­лі­кай і важ­най пра­цы. Ад­нак і кі­раў­нік ура­да, і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за афі­цэ­раў, ге­не­рал-лей­тэ­нант у ад­стаў­цы Яў­ген Мі­куль­чык, пе­ра­сце­ра­га­юць ад та­го, каб кло­пат аб ве­тэ­ра­нах ста­на­віў­ся «аба­вя­за­лаў­кай». «Важ­на ба­чыць за су­хі­мі ліч­ба­мі ста­тыс­ты­кі кан­крэт­на­га жы­во­га ча­ла­ве­ка, ве­тэ­ра­на, акру­жыць яго ўва­гай не толь­кі на­пя­рэ­дад­ні гэ­тай зна­мя­наль­най да­ты, але і ў прын­цы­пе імк­нуц­ца па маг­чы­мас­ці вы­ра­шаць пы­тан­ні, за­да­чы, якія ста­яць пе­рад гэ­ты­мі па­жы­лы­мі людзь­мі, іх сем'­я­мі», — за­явіў прэм'­ер.

Ге­роі атры­ма­юць па 10 міль­ё­наў

Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі пра­жы­вае 21 ты­ся­ча ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, 10770 з якіх — яе не­па­срэд­ныя ўдзель­ні­кі. Па ра­шэн­ні ўра­да і ў ад­па­вед­нас­ці з ра­шэн­нем арг­ка­мі­тэ­та, на асаб­лі­вым кант­ро­лі ор­га­наў ула­ды зна­хо­дзіц­ца са­цы­яль­ная ля­чэб­на-пра­фі­лак­тыч­ная і рэ­абі­лі­та­цый­ная ра­бо­та, на­кі­ра­ва­ная на за­да­валь­нен­не іх па­трэб. Толь­кі ле­тась са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не і азда­раў­лен­не прай­шлі 2,5 ты­ся­чы ўдзель­ні­каў ВАВ, ста­цы­я­нар­нае ля­чэн­не — больш за 11 ты­сяч ча­ла­век. Акра­мя та­го, Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­га­даў, што 29 сту­дзе­ня Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў Указ № 54 «Аб ака­зан­ні ад­на­ра­зо­вай ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі». Згод­на з ім, у су­вя­зі са свят­ка­ван­нем 70‑й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў гра­шо­вая пад­трым­ка бу­дзе ака­за­на ўсім ве­тэ­ра­нам, а так­са­ма асо­бам, якія па­цяр­пе­лі ад на­ступ­стваў вай­ны. Ге­ро­ям Са­вец­ка­га Са­ю­за, асо­бам, уз­на­га­ро­джа­ным ор­дэ­на­мі Сла­вы трох сту­пе­няў, а так­са­ма Ге­ро­ям Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы, якія ўда­сто­е­ны гэ­тых вы­со­кіх зван­няў за за­слу­гі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, бу­дзе вы­дзе­ле­на мат­да­па­мо­га ў па­ме­ры 10 млн руб­лёў. Вы­зна­ча­ны па­ме­ры ад­па­вед­ных вы­плат ін­ва­лі­дам і ўдзель­ні­кам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, якія пры­ма­лі ўдзел у скла­дзе спец­фар­мі­ра­ван­няў, а так­са­ма ін­шым ка­тэ­го­ры­ям удзель­ні­каў ВАВ.

Агуль­ныя вы­дат­кі на ака­зан­не ад­на­ра­зо­вай ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі ў ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым ука­зам скла­дуць 263 млрд руб­лёў. «Гэ­тыя срод­кі ў нас ёсць», — ад­зна­чыў прэм'­ер-мі­ністр. Вы­пла­ты бу­дуць пра­во­дзіц­ца па мес­цы вы­пла­ты пен­сій з 1 чэр­ве­ня па 1 лі­пе­ня 2014 го­да.

На юбі­лей­ныя ме­да­лі — 5 млрд руб­лёў

Мі­ністр аба­ро­ны Юрый Жа­до­бін да­ла­жыў аб хо­дзе вы­ка­нан­ня ве­дам­ствам пла­на ме­ра­пры­ем­стваў па пад­рых­тоў­цы да пра­вя­дзен­ня і свят­ка­ван­ня зна­мя­наль­ных дат. Па­вод­ле яго слоў, усе пла­на­выя ме­ра­пры­ем­ствы мі­ніс­тэр­ства вы­ка­на­ла. Рас­ка­заў мі­ністр і пра вы­раб юбі­лей­ных ме­да­лёў — «70 га­доў вы­зва­лен­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў» і «70 га­доў Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941–1945 га­доў». Пра­ца ідзе па пла­не, і агу­лам на вы­раб ме­да­лёў спат­рэ­біц­ца 5 млрд руб­лёў. «З фі­нан­са­ван­нем праб­лем ня­ма», — за­явіў мі­ністр аба­ро­ны.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».