Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Варанковіча Уладзіміра Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве;
Прыму Віталя Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Мулярчыка Андрэя Уладзіміравіча — старшынёй Пінскага гарвыканкама;
Анішчыка Уладзіміра Сяргеевіча — старшынёй Свіслацкага райвыканкама;
Кота Віктара Іосіфавіча — старшынёй Вілейскага райвыканкама;
Малашэнкі Дзмітрыя Віктаравіча — старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;
Саскевіча Паўла Аляксандравіча — рэктарам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»;
Ягорава Аляксея Уладзіміравіча — рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»;
Гракуна Уладзіміра Уладзіміравіча — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;
Прывалава Уладзіміра Аляксандравіча — намеснікам міністра спорту і турызму;
Кійко Дзмітрыя Мікалаевіча — намеснікам міністра фінансаў;
Раманоўскага Аляксандра Уладзіміравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка»;
Ангерчыка Міхаіла Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі завод металаканструкцый»;
Філімонава Міхаіла Васільевіча — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя»;
Когута Віктара Рыгоравіча — намеснікам Генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў — прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва;
Пішч Святланы Сяргееўны — намеснікам начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь;
Мазуркевіча Максіма Анатольевіча — намеснікам начальніка Галоўнага арганізацыйнага ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Размаўляючы з новымі кіраўнікамі мясцовых выканаўчых органаў, Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся тым, як ідуць справы ў раёнах і якія ўзнікаюць праблемы. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на неабходнасці выхаду на эфектыўную вытворчасць, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, і папярэдзіў, што лёгкага жыцця і вялікіх аб'ёмаў дзяржаўнай падтрымкі чакаць не трэба.
«Сельскую гаспадарку трэба прыводзіць да прытомнасці. Мы не можам так фінансаваць і падтрымліваць вёску, як раней. Па розных прычынах. У нас ёсць пэўныя абавязацельствы і ў Мытным саюзе, — сказаў Прэзідэнт. — Па-другое, у нас ужо намецілася нейкая тэндэнцыя да ўтрыманства. Мы ж з вамі працавалі ў сельскай гаспадарцы, вы ведаеце: прасі больш, дадуць крыху менш».
«Цяпер на чале з прэм'ер-міністрам актыўна працуе група па вёсцы. У бліжэйшы час мы выйдзем на пэўныя рэкамендацыі, вывучыўшы сітуацыю прыкладна так, як было па будаўніцтве», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Але меры адны: пара ўжо зарабляць. Недзе мацнейшая гаспадарка, недзе слабейшая. Старшыня райвыканкама ў гэтай сітуацыі становіцца нейкім вузлавым звяном для развязкі праблем і кіравання ўсім комплексам», — дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, што ўсе прадпрыемствы на тэрыторыі раёнаў, незалежна ад формы ўласнасці, знаходзяцца ў іх зоне адказнасці. «Якое б там прадпрыемства ні было — прыватнае, дзяржаўнай формы ўласнасці, акцыянернае таварыства — вы за гэта адказваеце. Таму што там працуюць нашы людзі, за якіх вы несяце адказнасць. Па-другое, там па-
датковая база, а падаткі — гэта жыццё дзяржавы», — падкрэсліў беларускі лідар.
У гэтым плане Прэзідэнт выказаў долю крытыкі ў адрас тых старшынь выканкамаў, якія самаўхіляюцца і не ўнікаюць у праблемы прыватных прадпрыемстваў, і запатрабаваў строга кантраляваць адпаведныя пытанні. «Гэта правы чалавека. Права на працу, на яе перспектыву. Ён павінен бачыць перспектыву, што ён будзе пастаянна працаваць і карміць сваю сям'ю», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Асобна Аляксандр Лукашэнка згадаў аб кадравай рабоце і падтрыманні дысцыпліны. Ён запатрабаваў не дапускаць фактаў перасаджвання чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія правалілі сваю работу, на іншыя «цёплыя» месцы. «Тут лодарнічаў, а вы яго ціхенька перавялі на іншую пасаду. Гэтага не павінна быць, — сказаў Прэзідэнт. — Кадры павінны разумець: працуеш — хвала і пашана, праваліў па сваёй віне — мы не супраць таго, каб ты працаваў, але калі ты, акрамя мятлы, нічога не ўмееш рабіць, — бяры мятлу, калі ты настаўнік — выкладай у школе, калі ты інжынер па спецыяльнасці — ідзі майстрам у сельгастэхніку або яшчэ куды-небудзь».
«Калі мы гэта не выкаранім — будзе тое ж самае, што карупцыя. Яны павінны адчуваць адказнасць. На гэтыя пытанні трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў ад Адміністрацыі Прэзідэнта пастаянна трымаць адпаведныя пытанні на кантролі па ўсёй вертыкалі ўлады.
Грунтоўная размова ў Прэзідэнта адбылася і з новымі кіраўнікамі вышэйшых навучальных устаноў. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся станам матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ, якасцю прафесарска-выкладчыцкага складу, работай па наборы студэнтаў.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.