Вы тут

Раз­ві­тан­не з апош­нім сне­гам?


У пят­ні­цу на поўд­ні праг­на­зу­ец­ца да 18 цяп­ла

У мі­ну­лыя вы­хад­ныя рэз­кую зме­ну на­двор'я на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі пры­нёс Ат­лан­тыч­ны цык­лон, услед за якім да нас па­ча­лі па­сту­паць ха­лод­ныя па­вет­ра­ныя ма­сы з бо­ку Скан­ды­наў­ска­га паў­вост­ра­ва, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Люд­мі­ла Па­ра­шчук.

Уплыў гэ­та­га цык­ло­на за­ха­ва­ец­ца і ў аў­то­рак. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ўся­го 0-6 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе Брэсц­кай воб­лас­ці — ка­ля плюс 8 гра­ду­саў. Чар­го­вы ха­лод­ны цык­лон за­ві­тае на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны з бо­ку Нар­веж­ска­га мо­ра ўжо ў се­ра­ду. Бу­дзе воб­лач­на, амаль паў­сюд­на ча­сам праг­на­зу­ец­ца дождж, а па паў­ноч­ным ус­хо­дзе — дождж з мок­рым сне­гам. Ве­цер за­ход­ні з па­ры­ва­мі да 15-18 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 2 да плюс 5 гра­ду­саў, па паў­ноч­ным ус­хо­дзе пры пра­яс­нен­нях да 5 ма­ро­зу, удзень на поў­на­чы 1-3 цяп­ла, а на поўд­ні кра­і­ны — да плюс 7-9 гра­ду­саў.

Сі­ноп­ты­кі праг­на­зу­юць, што ў чац­вер на­двор'е ў нас зноў рэз­ка зме­ніц­ца: па­цяп­лее. На тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі за­ві­тае цяп­ло з бо­ку паў­днё­вых шы­рот. Паў­сюд­на ча­ка­юц­ца даж­джы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы яшчэ ад мі­нус 2 да плюс 3 гра­ду­саў, удзень — 2-7 цяп­ла, ад­нак па паў­днё­вым за­ха­дзе Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей уна­чы ча­ка­ец­ца да плюс 5, а ўдзень пры­грэе на­ват да плюс 9-12 гра­ду­саў.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, у пят­ні­цу цяп­ло «на­крые» ўжо ўсю тэ­ры­то­рыю кра­і­ны. Уна­чы ста­не 0 — плюс 5 гра­ду­саў, мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень — 9-15, а па поўд­ні Брэсц­кай і Го­мель­скай аб­лас­цей — да плюс 16-18 гра­ду­саў. За­ха­ва­ец­ца цёп­лае і кам­форт­нае на­двор'е і ў су­бо­ту. Та­ды ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы праг­на­зу­юц­ца толь­кі па паў­ноч­ным за­ха­дзе Бе­ла­ру­сі, дзе маг­чы­мы на­ват пер­шыя вес­на­выя на­валь­ні­цы. Уна­чы і ра­ні­цай мес­ца­мі ту­ман. Праў­да та­кая ана­маль­ная цеп­лы­ня бу­дзе ра­да­ваць нас толь­кі два дні. У ня­дзе­лю да нас прый­дзе чар­го­вы ат­мас­фер­ны фронт і па­свя­жэе... Гэ­та і не дзіў­на — на два­рэ са­ка­вік.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.