Вядома, што бананы з'яўляюцца выдатнай крыніцай калію. А гэты элемент дапамагае рэгуляваць крывяны ціск і пазітыўна адбіваецца на стане касцявой сістэмы, піша Thе Tіmеs Індыі. Калій дапамагае спыніць вымыванне кальцыю, зніжаючы рызыку астаапарозу і павышанай ломкасці касцей у пажылых людзей. Таксама бананы багатыя на клятчатку, неабходную для нармальнага функцыянавання стрававальнай сістэмы. Яшчэ бананы аблягчаюць сімптомы пякоткі. Чарговы «плюс»: у бананах высокая канцэнтрацыя вітаміну В6
. А значыць, яны спрыяюць выпрацоўцы крыві. Вітамін С, магній, марганец, якія ўваходзяць у састаў банана, умацоўваюць імунітэт. Бананы засцерагаюць і ад язвы страўніка. Да таго ж «суперпрадукт» пазітыўна ўплывае на настрой і зніжае ўзровень стрэсу.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.