Парламент Крыма абвясціў паўвостраў незалежнай дзяржавай. У пастанове, прынятай дэпутатамі на пазачарговай сесіі 17 сакавіка, адзначаецца, што з гэтага дня на тэрыторыі паўвострава перастаюць дзейнічаць украінскія законы і дзяржаўныя органы Украіны, а дзяржаўная ўласнасць Украіны пераходзіць у распараджэнне Крыма. Абвяшчэнне незалежнасці, нагадаем, прадугледжвалася дэкларацыяй, прынятай дэпутатамі незадоўга да рэферэндуму аб уз'яднанні з Расіяй. Пасля аб'явы аб новым статусе, згодна з дакументам, Крым звернецца да РФ з афіцыйнай просьбай аб далучэнні ў якасці суб'екта федэрацыі.
Вынікі рэферэндуму 17 сакавіка зацвердзіў таксама гарадскі савет Севастопаля, дзе рэферэндум праводзіўся асобна. Большасць з тых, хто галасаваў, таксама выступіла за далучэнне да РФ. Рэферэндум у Крыме адбыўся 16 сакавіка. Па афіцыйных звестках, больш за 96 працэнтаў тых, хто ўдзельнічаў у галасаванні, выказаліся за далучэнне да РФ. Улады Украіны лічаць плебісцыт незаконным. Тым часам стала вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 18 сакавіка выступіць перад расійскімі парламентарыямі і кіраўнікамі рэгіёнаў у сувязі з рэферэндумам у Крыме.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.