Учора распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў
У Лагойскім раёне адкрыта 38 выбарчых участкаў, з якіх 7 — у раённым цэнтры. Датэрміновае галасаванне на большасці з гэтых участкаў пачалося ўжо з раніцы.
— Больш за 26 тысяч чалавек мы чакаем у гэтыя дні і ўжо зараз бачым, што насельніцтва бярэ актыўны ўдзел у выбарах, — гаворыць начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Галіна Драгунава.
Гэтыя фотаздымкі былі зроблены на лагойскіх выбарчых участках № 1 і № 4 у раённым Цэнтры культуры і ў інтэрнаце прадпрыемства «Амкадор-Лагойск».
Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.