Вы тут

Мі­ма не прай­шоў


Су­пра­цоў­нік мін­скай фір­мы Юрый Глеб­ка ўзна­га­ро­джа­ны кі­раў­ніц­твам УУС Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. На­чаль­нік упраў­лен­ня, ге­не­рал-ма­ёр мі­лі­цыі Ва­ле­рый Па­лі­шчук уру­чыў ад­важ­на­му муж­чы­ну пад­зяч­ны ліст і гра­шо­вую ўзна­га­ро­ду. Вы­па­дак, ухва­ле­ны мі­лі­цы­яй, вар­ты та­го, каб пра яго да­ве­да­лі­ся.

Юрый Глеб­ка час­та бы­ваў у Го­ме­лі ў ка­ман­дзі­роў­ках. І звы­чай­на вы­хо­дзіў пра­гу­ляц­ца ра­ні­цай, каб па­лю­ба­вац­ца ма­ляў­ні­чы­мі края­ві­да­мі. Ле­тась у жніў­ні, ка­лі ён гу­ляў у за­рэ­чнай зо­не ра­кі Сож, па­чуў жа­но­чы крык. По­тым кры­кі паў­та­ры­лі­ся, і муж­чы­на па­бег ту­ды, ад­куль чу­лі­ся прось­бы аб да­па­мо­зе. Не­ўза­ба­ве ўба­чыў скры­ваў­ле­ную жан­чы­ну, якая ля­жа­ла на зям­лі. Над ёй схі­ліў­ся зла­чы­нец.

Ча­су на роз­дум не бы­ло, і Юрый лі­та­раль­на змёў зло­дзея. Той кі­нуў­ся на­ўцё­кі. Пе­ра­ка­наў­шы­ся, што жан­чы­на жы­вая, бы­лы бак­сёр вы­ра­шыў да­гнаць зла­чын­цу. Той нёс­ся па хмыз­ня­ках, але ўрэш­це, праз не­каль­кі со­цень мет­раў, Юрый Кан­стан­ці­на­віч яго за­тры­маў і вы­клі­каў су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі.

Ужо по­тым, пад­час рас­сле­да­ван­ня кры­мі­наль­най спра­вы па фак­це раз­бою, ста­ла вя­до­ма, што за пля­чы­ма зла­чын­цы ба­га­тае кры­мі­наль­нае мі­ну­лае — сем роз­ных су­дзі­мас­цяў. Ра­шэн­нем су­да Цэнт­раль­на­га ра­ё­на Го­ме­ля за но­вае зла­чын­ства яму пры­зна­ча­на 8,5 го­да па­збаў­лен­ня во­лі з ад­бы­ван­нем у ка­ло­ніі стро­га­га рэ­жы­му.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.