Вы тут

На ад­ну пар­тыю больш


15 са­ка­ві­ка на VІІІ па­за­чар­го­вым з'ез­дзе гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі сла­вян­скі ка­мі­тэт» бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб пе­ра­ўтва­рэн­ні яго ў ад­най­мен­ную пар­тыю. Стар­шы­нёй быў абра­ны Сяр­гей КАС­ЦЯН — па­лі­тык, гра­мад­скі дзе­яч, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду пер­ша­га, дру­го­га і трэ­ця­га склі­кан­няў.

Сяр­гей Кас­цян пад­крэс­ліў, што ад­ной з мэт Бе­ла­рус­ка­га сла­вян­ска­га ка­мі­тэ­та як пар­тыі ста­не па­бу­до­ва са­цы­я­ліз­му-ка­лек­ты­віз­му з улі­кам тра­ды­цый, звы­ча­яў, гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га сла­вян. «БСК вы­сту­пае за дзяр­жаў­ную ўлас­насць і су­праць алі­гар­хіі, ад­нак пры гэ­тым пад­трым­лі­вае раз­віц­цё ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су», — па­тлу­ма­чыў Сяр­гей Кас­цян. Па яго сло­вах, но­вая пар­тыя мае на­мер шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ваць свае пра­вы для ўдзе­лу ў бу­ду­чых вы­бар­чых кам­па­ні­ях, у тым лі­ку ў пар­ла­менц­кіх вы­ба­рах.

Так­са­ма на па­за­чар­го­вым з'ез­дзе бы­ло вы­ра­ша­на пад­тры­маць за­ха­ды, пры­ня­тыя Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі па ўма­ца­ван­ні бяс­пе­кі кра­і­ны.

З'езд стаў за­вяр­шаль­ным эта­пам пе­ра­хо­ду з ад­ной па­лі­тыч­най ка­тэ­го­рыі ў ін­шую. Пра­ца па пе­ра­ўтва­рэн­ні гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ў пар­тыю па­ча­ла­ся яшчэ ў ве­рас­ні 2011 го­да. У снеж­ні 2013-га ад­быў­ся з'езд сла­вян­скай мо­ла­дзі, які пад­тры­маў гэ­ту ідэю. Акра­мя та­го, з ся­рэ­дзі­ны 2013 — па­чат­ку 2014 го­да прай­шлі аб­лас­ныя схо­ды Бе­ла­рус­ка­га сла­вян­ска­га ка­мі­тэ­та, якія так­са­ма вы­сту­пі­лі за пе­ра­ход ад гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня да пар­тыі.

Бе­ла­рус­кі сла­вян­скі ка­мі­тэт ба­чыць сва­ёй мэ­тай аб'­яд­нан­не ўсіх сла­вян. Ар­га­ні­за­цыя бы­ла ство­ра­на ў 1998 го­дзе. Коль­касць чле­наў на ка­нец 2013 го­да скла­ла больш за 10000 ча­ла­век. Бе­ла­рус­кі сла­вян­скі ка­мі­тэт — раў­на­праў­ны член Між­на­род­на­га сла­вян­ска­га ка­мі­тэ­та, у які ўва­хо­дзяць па­доб­ныя ар­га­ні­за­цыі з усіх сла­вян­скіх дзяр­жаў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.