Вы тут

Час звяр­нуць ува­гу на дэ­та­лі


Учо­ра на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў у трэ­ці раз аб­мяр­коў­ва­ла­ся пад­рых­тоў­ка да пра­вя­дзен­ня ў Бе­ла­ру­сі чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ак­тыў­на ідзе на­ву­чан­не пер­са­на­лу

«Да па­чат­ку чэм­пі­я­на­ту за­ста­ло­ся зу­сім ма­ла. Мяр­кую, што кож­ны ра­зу­мее ад­каз­насць, ус­кла­дзе­ную на нас, — звяр­нуў­ся да пры­сут­ных прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Я за­клі­каю ўсіх быць як ма­га больш іні­цы­я­тыў­ны­мі, а не ча­каць чар­го­вых да­ру­чэн­няў». Кі­раў­нік ура­да пад­крэс­ліў важ­насць бяс­пе­кі, асаб­лі­ва ў мес­цах ма­са­ва­га збо­ру лю­дзей, а так­са­ма вы­со­кай куль­ту­ры аб­слу­гоў­ван­ня. Апош­няе, да­рэ­чы, за­ста­ец­ца над­звы­чай ак­ту­аль­ным пы­тан­нем. Пер­са­на­лу ў гас­ці­ні­цах, аб'­ек­тах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня не ха­пае. Яшчэ менш яго з ад­па­вед­най пад­рых­тоў­кай. Аб гэ­тым га­ва­ры­ла­ся ўжо не­ад­ной­чы. І ха­ця, па сло­вах стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лая Ла­дуць­кі,

штат гас­ці­ніц сфар­мі­ра­ва­ны на 76%, сі­ту­а­цыя на­сця­рож­вае. Пры гэ­тым кон­курс, на­прык­лад, на ад­но мес­ца ад­мі­ніст­ра­та­ра ў гас­ці­ні­цы — 80 ча­ла­век. Што да­ты­чыць кам­пе­тэн­цыі тых, ка­го ўжо пры­ня­лі на пра­цу, то ця­пер ідзе пра­цэс ак­тыў­на­га на­ву­чан­ня гэ­тых лю­дзей кі­раў­ні­ка­мі гас­ці­ніц.

Так­сіс­таў аба­вя­жуць вы­гля­даць пры­стой­на

«Бе­ла­русь і Мінск га­то­вы да пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, — лі­чыць Ана­толь То­зік, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра. — Але ня­ма пры­чын для за­спа­ка­ен­ня. Не ўсе гас­ці­ні­цы ўве­дзе­ны яшчэ ў экс­плу­а­та­цыю. Гра­фі­кі ўво­ду па­ста­ян­на пе­ра­но­сяц­ца. Шмат і ін­шых пы­тан­няў». Мі­ка­лай Ла­дуць­ка ўдак­лад­ніў сі­ту­а­цыю з гас­ці­ні­ца­мі: «Ну­мар­ны фонд скла­дзе 9600 мес­цаў. На 15 са­ка­ві­ка пра­цу­юць і вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для пра­жы­ван­ня толь­кі больш за 5 ты­сяч мес­цаў. Але да ся­рэ­дзі­ны кра­са­ві­ка мно­гія з но­вых гас­ці­ніц ужо бу­дуць га­то­вы пры­маць гас­цей». Да­рэ­чы, з ула­даль­ні­ка­мі ўсіх гас­ці­ніц, па сло­вах мэ­ра ста­лі­цы, пад­пі­са­ны ме­ма­ран­дум аб тым, што цэ­ны пра­жы­ван­ня пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту не па­він­ны па­да­ра­жэць больш чым на 10% у па­раў­на­нні з ца­ной, за­фік­са­ва­най 1 сту­дзе­ня 2014 го­да.

«Лі­чу, што у час, які за­стаў­ся, трэ­ба звяр­нуць ува­гу на дэ­та­лі, — за­явіў Ана­толь То­зік. — Ка­лі мы гэ­та­га не зро­бім, то та­кія дэ­та­лі мо­гуць сур'­ёз­на са­пса­ваць ура­жан­не лю­дзей, якія да нас пры­едуць». Пра ад­ну з та­кіх дро­бя­зяў рас­ка­заў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка: «Да ва­дзі­це­ляў так­сі бу­дуць уста­ноў­ле­ны па­тра­ба­ван­ні па фор­ме адзен­ня, а так­са­ма па са­ні­тар­ным ста­не са­ло­наў аў­та­ма­бі­ляў».

Пра­ва на дра­нік

Ту­рыст, які пры­е­дзе ў на­шу кра­і­ну на чэм­пі­я­нат, не­су­мнен­на, за­хо­ча па­каш­та­ваць і стра­вы на­цы­я­наль­най кух­ні. Для та­го, каб гэ­та мог без праб­лем зра­біць кож­ны ах­вот­ны, «для ўсіх суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, якія зай­ма­юц­ца гра­мад­скім хар­ча­ван­нем, бу­дзе да­ве­дзе­ны пе­ра­лік 10 страў бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най кух­ні ра­зам з цэ­на­мі», па­ве­да­міў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Спрэч­ным пы­тан­нем з'яў­ля­ец­ца ін­шае — аб про­да­жы ал­ка­голь­най пра­дук­цыі ў мес­цах пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту па ха­кеі. «Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­па­нуе да­зво­ліць яе рэа­лі­за­цыю ў фан-зо­нах і на арэ­нах (акра­мя тры­бун) і вы­сту­пае су­праць про­да­жу ал­ка­голь­най пра­дук­цыі ў зо­нах гас­цін­нас­ці. А Мін­гар­вы­кан­кам і Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю вы­сту­па­юць за тое, каб да­зво­ліць рэа­лі­за­цыю і ў зо­нах гас­цін­нас­ці. Лі­чу, што больш ла­гіч­на бу­дзе пад­тры­маць па­зі­цыю гар­вы­кан­ка­ма і Мін­ганд­лю. Пра­цэс бу­дзе кі­ру­е­мым і эка­на­міч­на вы­гад­ным», — за­явіў Ана­толь То­зік.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.