Вы тут

Ва­ен­ная аду­ка­цыя: но­выя спе­цы­яль­нас­ці і бу­ду­чыя прэ­фе­рэн­цыі


На­пя­рэ­дад­ні ўступ­най кам­па­ніі ў вай­ско­выя ВНУ кра­і­ны на тра­ды­цый­най прэс-кан­фе­рэн­цыі Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні ва­ен­най аду­ка­цыі і кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня Уз­бро­е­ных Сіл. Кі­раў­ні­кі Ва­ен­най ака­дэ­міі і вай­ско­вых фа­куль­тэ­таў гра­ма­дзян­скіх на­ву­чаль­ных уста­ноў рас­ка­за­лі пра но­выя афі­цэр­скія спе­цы­яль­нас­ці і перс­пек­тыў­ныя на­прам­кі ў аду­ка­цый­най сфе­ры.

На­га­да­ем, што сён­ня рэс­пуб­лі­кан­скі­мі ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня вя­дзец­ца ак­тыў­ная ра­бо­та над пра­ек­там ука­за, у ад­па­вед­нас­ці з якім бу­дуць уне­се­ны зме­ны ў пра­ві­лы пры­ёму ў вы­шэй­шыя і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. Ты­чыц­ца гэ­та і вай­ско­вай аду­ка­цыі.

— У гэ­тым пра­ек­це мы пра­па­ноў­ва­ем па­шы­рыць спектр спе­цы­яль­нас­цяў, па якіх вы­пуск­ні­кі Мінск­ага су­во­раў­ска­га ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча і ка­дэц­кіх кла­саў мо­гуць звя­заць сваё жыц­цё з вай­ско­вай служ­бай, — за­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня вай­ско­вай аду­ка­цыі Уз­бро­е­ных Сіл пал­коў­нік Ге­надзь ЛЯ­ПЕШ­КА. 

— У пры­ват­нас­ці, мы пра­па­на­ва­лі за­ліч­ваць іх у Ва­ен­ную ака­дэ­мію і вай­ско­выя фа­куль­тэ­ты гра­ма­дзян­скіх ВНУ без ус­туп­ных вы­пра­ба­ван­няў пры ўмо­ве, што ў атэс­та­це аб ся­рэд­няй аду­ка­цыі ад­зна­кі бу­дуць не ні­жэйшыя за «7» па ўсіх прад­ме­тах. Акра­мя та­го, пра­ду­гледж­ва­ец­ца за­ліч­ваць па-за кон­кур­сам пры на­яў­нас­ці ў атэс­та­це ад­знак «6» і вы­шэй па прад­ме­тах ус­туп­ных вы­пра­ба­ван­няў вы­пуск­ні­коў су­во­раў­ска­га ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча, ка­дэц­кіх ву­чы­лі­шчаў, а так­са­ма ва­ен­на­слу­жа­чых тэр­мі­но­вай служ­бы, якія ад­слу­жы­лі не менш чым паў­го­да, сяр­жан­таў кант­ракт­най служ­бы і юна­коў, якія дэ­ма­бі­лі­за­ва­лі­ся ў год па­ступ­лен­ня пры ўмо­ве ста­ноў­чых рэ­ка­мен­да­цый ка­ман­дзі­раў вай­ско­вых час­цей. Та­кія но­ва­ўвя­дзен­ні да­зво­ляць па­вя­лі­чыць кон­курс на тыя спе­цы­яль­нас­ці, якія ўжо ёсць і на якія сё­ле­та бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца на­бор.

Па-ра­ней­ша­му ба­за­вай вай­ско­вай на­ву­чаль­най уста­но­вай кра­і­ны за­ста­ец­ца Ва­ен­ная ака­дэ­мія, дзе пад­рых­тоў­ка бу­ду­чых афі­цэ­раў ажыц­цяў­ля­ец­ца на 7 фа­куль­тэ­тах больш чым па 70 спе­цы­яль­нас­цях, кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цяў і спе­цы­я­лі­за­цы­ях. Атры­маць афі­цэр­скія па­го­ны мож­на і на 7 вай­ско­вых фа­куль­тэ­тах і 4 ва­ен­ных ка­фед­рах гра­ма­дзян­скіх уста­ноў аду­ка­цыі, дзе вай­ско­выя кад­ры рых­ту­юц­ца больш чым па 20 спе­цы­яль­нас­цях, спе­цы­я­лі­за­цы­ях і кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цяў. Акра­мя та­го, стаць вай­скоў­цам мож­на ў Ака­дэ­міі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ў Ка­манд­на-ін­жы­нер­ным ін­сты­ту­це Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

У ме­жах Па­гад­нен­ня аб пад­рых­тоў­цы ва­ен­ных кад­раў для дзяр­жаў-чле­наў Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы, пад­рых­тоў­ка вай­скоў­цаў для Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі ажыц­цяў­ля­ец­ца і ў ва­ен­на-на­ву­чаль­ных уста­но­вах Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

— Раз­мо­ва ідзе пра та­кіх спе­цы­я­ліс­таў, якія па­куль не рых­ту­юц­ца ў ай­чын­ных ВНУ, — удак­лад­ніў Ге­надзь Ля­пеш­ка. — У 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе пла­ну­ец­ца ар­га­ні­за­ваць пад­рых­тоў­ку афі­цэр­скіх кад­раў у 10 ва­ен­на-на­ву­чаль­ных уста­но­вах Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі па 25 спе­цы­яль­нас­цях, спе­цы­я­лі­за­цы­ях і кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цяў. Па­коль­кі мы па­сту­по­ва ад­кры­ва­ем спе­цы­яль­нас­ці, якіх у нас ра­ней не бы­ло, коль­касць тых, хто атрым­лі­вае вай­ско­вую аду­ка­цыю за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны, што­год па­мян­ша­ец­ца. Сё­ле­та, на­прык­лад, у ра­сій­скія вай­ско­выя ВНУ пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць ка­ля 100 юна­коў.

Най­боль­шай па­пу­ляр­нас­цю, на­прык­лад, у Ва­ен­най ака­дэ­міі ка­рыс­та­юц­ца та­кія спе­цы­яль­нас­ці, як ва­ен­ная раз­вед­ка, экс­плу­а­та­цыя аў­та­ма­ты­за­ва­ных сіс­тэм апра­цоў­кі ін­фар­ма­цыі, спе­цы­яль­нас­ці лёт­на­га про­фі­лю. На вай­ско­вых фа­куль­тэ­тах гра­ма­дзян­скіх ВНУ ў апош­нія га­ды ста­лі за­па­тра­ба­ва­ны­мі ва­ен­ныя ме­ды­кі, аў­та­ма­бі­ліс­ты, спе­цы­я­ліс­ты па пры­мя­нен­ні геа­ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм ва­ен­на­га пры­зна­чэн­ня і прамысловага дзяржаўнага будаўніцтва.

З мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня па­трэб Уз­бро­е­ных Сіл у афі­цэр­скіх кад­рах у ва­ен­ных на­ву­чаль­ных уста­но­вах рэ­гу­ляр­на ад­кры­ва­юц­ца перс­пек­тыў­ныя і за­па­тра­ба­ва­ныя ў вой­ску спе­цы­яль­нас­ці. Ле­тась, на­прык­лад, у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі шы­ро­кім по­пы­там у абі­ту­ры­ен­таў ка­рыс­та­лі­ся та­кія спе­цы­яль­нас­ці, як «Сіс­тэ­мы тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня» і «Спе­цы­яль­ныя сіс­тэ­мы ра­дыё­ла­ка­цыі і ра­дыё­на­ві­га­цыі». А ў Мін­скім дзяр­жаў­ным вы­шэй­шым авія­цый­ным ка­ле­джы ста­лі па­пу­ляр­ны­мі спе­цы­яль­нас­ці, звя­за­ныя з бес­пі­лот­ны­мі авія­цый­ны­мі комп­лек­са­мі. Сё­ле­та там бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца і пад­рых­тоў­ка авія­цый­на­га пер­са­на­лу па экс­плу­а­та­цыі па­вет­ра­ных суд­наў і аб­ста­ля­ван­ня на ўзроў­ні ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.