Вы тут

Па бан­каў­скім ра­хун­ку


Сё­ле­та пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць 2,5 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай

Аб га­лоў­ных ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­тах і пы­тан­нях, звя­за­ных з раз­віц­цём жыл­лё­ва­га сек­та­ра, учо­ра пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА рас­ка­заў стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­бан­ка Сяр­гей Пі­са­рык.

Пер­шы дом па дзярж­за­ка­зе па­бу­ду­юць у Грод­не

Мак­сі­маль­ную до­лю па­зык для на­сель­ніц­тва складаюць крэ­ды­ты Бе­ла­рус­бан­ка, на­кі­ра­ва­ныя на бу­даў­ніц­тва жыл­ля. З па­чат­ку рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най жыл­лё­вай пра­гра­мы з крэ­дыт­най пад­трым­кай бан­ка па­бу­да­ва­на больш за 31 млн жыл­лё­вых «квад­ра­таў», пас­ля ча­го ка­ля 425 ты­сяч сем'­яў і гра­ма­дзян атры­ма­лі ўлас­нае жыл­лё.

Пра­цэн­ты крэ­ды­та­ван­ня бу­даў­ніц­тва жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай вы­зна­ча­юц­ца ад­па­вед­ны­мі ра­шэн­ня­мі ўра­да. Але і ўмо­вы Бе­ла­рус­бан­ка па жыл­лё­вых крэ­ды­тах без дзярж­пад­трым­кі — са­мыя ла­яль­ныя ся­род бан­каў кра­і­ны. Так, у ся­рэ­дзі­не мі­ну­ла­га го­да Бе­ла­рус­банк вы­да­ваў крэ­ды­ты на бу­даў­ніц­тва жыл­ля без дзярж­пад­трым­кі пад 12–16% га­да­вых. Пры гэ­тым іх аб'­ём склаў больш як 1,7 трлн руб­лёў, што ў 4 ра­зы больш за за­пла­на­ва­ныя аб'­ёмы. Пры гэ­тым пра­цэнт­ныя стаў­кі па крэ­ды­тах не пе­ра­гля­да­юц­ца ў бок па­ве­лі­чэн­ня пры зме­не рын­ка­вых умоў пры­цяг­нен­ня рэ­сур­саў, а так­са­ма не змя­шча­юць раз­на­стай­ныя сха­ва­ныя ка­мі­сіі.

Сё­ле­та ўра­дам за­пла­на­ва­на бу­даў­ніц­тва 2,5 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай. Бе­ла­рус­банк так­са­ма раз­ліч­вае пра­да­ста­віць ка­мер­цый­ныя крэ­ды­ты на бу­даў­ніц­тва жыл­ля амаль на 800 млрд руб­лёў.

З пер­шых дзён го­да па­чаў дзей­ні­чаць но­вы ме­ха­нізм па­ляп­шэн­ня жыл­лё­вых умоў — дзяр­жаў­ны за­каз на бу­даў­ніц­тва жы­лых да­моў. Яго сут­насць у тым, што бу­даў­ніц­тва ажыц­цяў­ля­ец­ца за­каз­чы­кам — бу­даў­ні­чай ар­га­ні­за­цы­яй за кошт іль­гот­ных крэ­дыт­ных рэ­сур­саў, а да­лей гра­ма­дзя­не, якія ма­юць пра­ва на на­быц­цё жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай, мо­гуць на­быць ужо па­бу­да­ва­ную ква­тэ­ру і пе­ра­афор­міць крэ­дыт на ся­бе. Пер­шы та­кі пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца ў Грод­не.

Сяр­гей Пі­са­рык на­га­даў, што пяць га­доў та­му Бе­ла­рус­банк рас­пра­ца­ваў улас­ную сіс­тэ­му будз­бе­ра­жэн­няў — іна­ва­цый­ны для Бе­ла­ру­сі пра­дукт вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы за­бес­пя­чэн­ня гра­ма­дзян жыл­лём без удзе­лу дзяр­жа­вы. Удзель­ні­ка­мі гэ­та­га пра­ек­та ста­лі больш за 3,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Ра­зам з тым, трэ­ба ўліч­ваць, што па­доб­ная сіс­тэ­ма мо­жа быць эфек­тыў­най пры ста­біль­най сі­ту­а­цыі ў эка­но­мі­цы і ніз­кім уз­роў­ні ін­фля­цыі.

Іль­гот­ны крэ­дыт для АЭС і но­вая лі­нія мет­ро

Кі­раў­нік найбуй­ней­шай фі­нан­са­вай уста­но­вы кра­і­ны па­ве­да­міў, што Бе­ла­рус­банк вы­зна­ча­ны бан­кам-аген­там па аб­слу­гоў­ван­ні льгот­на­га крэ­ды­ту на бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­кай АЭС у аб'­ёме 323,8 млн до­ла­раў, які дае на­шай кра­і­не Экс­парт­на-ім­парт­ны банк Кі­тая. Так­са­ма банк вый­граў тэн­дар на фі­нан­са­ван­не па­стаў­кі ва­го­наў для но­вай лі­ніі мет­ро. Спе­цы­я­ліс­ты бан­ка дас­ка­на­ла ве­да­юць тэх­на­ло­гіі вы­твор­час­цяў сва­іх клі­ен­таў, іх эка­но­мі­ку і рын­кі збы­ту, што да­зва­ляе ім вы­сту­паць у якас­ці рэ­аль­ных фі­нан­са­вых кан­суль­тан­таў у рэа­лі­за­цыі біз­нес-пла­наў рэ­кан­струк­цыі і ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў, а так­са­ма пра­па­ноў­ваць эфек­тыў­ныя ўмо­вы раз­лі­каў за па­стаў­ле­ныя аб­ста­ля­ван­не і сы­ра­ві­ну ці ад­гру­жа­ную пра­дук­цыю.

Стаў­кі па крэ­ды­тах для прад­пры­ем­стваў па­він­ны па­мян­шац­ца

Вя­до­ма, што іс­ну­ю­чы вы­со­кі кошт фі­нан­са­вых рэ­сур­саў да­во­лі сур'­ёз­на «б'е» па рэ­аль­ным сек­та­ры на­шай эка­но­мі­кі. Сяр­гей Пі­са­рык ад­зна­чыў той факт, што пэў­ныя тэн­дэн­цыі па зні­жэн­ні та­кіх крэ­дыт­ных ста­вак ужо на­ме­ці­лі­ся, а ў блі­жэй­шыя ме­ся­цы ды­на­мі­ка іх зні­жэн­ня бу­дзе больш пры­кмет­най.

Што ты­чыц­ца крэ­ды­таў Бе­ла­рус­бан­ка для прад­пры­ем­стваў, то ся­рэд­ні кошт крэ­дыт­ных срод­каў, пра­да­стаў­ле­ных бан­кам у сту­дзе­ні-лю­тым сё­ле­та, склаў па крэ­ды­тах у бе­ла­рус­кіх руб­лях 29%, у ва­лю­це — 9%. Тут на­га­даю той факт, ка­лі пе­ра­важ­ная боль­шасць клі­ен­таў бан­ка ў поў­най ме­ры вы­кон­вае фі­нан­са­вую дыс­цып­лі­ну, бо якасць крэ­дыт­на­га парт­фе­ля Бе­ла­рус­бан­ка ўжо шмат га­доў ха­рак­та­ры­зу­ец­ца тым, што до­ля праб­лем­ных крэ­ды­таў у ім не пе­ра­вы­шае 1–1,5%.

Вы­хад на за­меж­ныя рын­кі

Бе­ла­рус­бан­кам пры­цяг­ну­та ка­ля 2 млрд до­ла­раў за­меж­ных рэ­сур­саў на доў­га­тэр­мі­но­вай асно­ве ў вы­гля­дзе звя­за­на­га фі­нан­са­ван­ня. У асноў­ным гэ­та да­ты­чыц­ца па­ста­вак аб­ста­ля­ван­ня но­ва­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўзроў­ню, што да­зво­ліць у най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні за­бяс­пе­чыць пра­рыў бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі на за­меж­ныя рын­кі, лі­чыць спа­дар Пі­са­рык. Уся­го на ва­ла­вой асно­ве ле­тась у эка­но­мі­ку кра­і­ны ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це Бе­ла­рус­бан­кам пры­цяг­ну­та ка­ля 10 млрд до­ла­раў. Гэ­та не толь­кі рэ­сур­сы, звя­за­ныя з па­стаў­кай аб­ста­ля­ван­ня, але і фар­фей­тын­га­выя здзел­кі, ганд­лё­выя па­зы­кі, акрэ­ды­ты­вы і ін­шыя ін­стру­мен­ты. На Бе­ла­рус­банк пры­па­дае ка­ля 60% усіх за­меж­ных рэ­сур­саў, якія пры­цяг­ва­юц­ца бан­каў­скай сіс­тэ­май кра­і­ны.

Пра­соў­ван­ні ін­та­рэ­саў бан­ка і яго клі­ен­таў на між­на­род­ным рын­ку спры­яе дзей­насць прад­стаў­ніц­тваў у Ра­сіі, Поль­шчы, КНР і Гер­ма­ніі. Сё­ле­та Бе­ла­рус­банк пла­нуе па­шы­раць су­пра­цоў­ніц­тва як на за­ход­нім век­та­ры, так і на ўсход­нім, і перш за ўсё з фі­нан­са­вы­мі струк­ту­ра­мі Кі­тая, удак­лад­ніў прын­цы­по­вую па­зі­цыю ўста­но­вы Сяр­гей Пі­са­рык.

Пад­рых­та­ваў Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.