Вы тут

У аб­ход чар­гі


Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці па­ці­ка­віў­ся, хто бу­дуе жыл­лё на ўчаст­ках, пра­да­стаў­ле­ных Гож­скім сель­вы­кан­ка­мам, і вось што вы­явіў.

Ака­за­ла­ся, што за два апош­нія га­ды 6 гра­ма­дзян атры­ма­лі зя­мель­ныя ўчаст­кі для бу­даў­ніц­тва жы­лых да­моў з па­ру­шэн­нем чар­го­вас­ці. А 12 ча­ла­век — без пра­вя­дзен­ня аў­кцы­ё­наў і пры ад­сут­нас­ці за­цвер­джа­ных ге­не­раль­ных пла­наў за­бу­до­вы на­се­ле­ных пунк­таў. Пры­чым яны не зна­чы­лі­ся ся­род тых, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Пры гэ­тым на ўлі­ку на атры­ман­не зям­лі для жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ў сель­вы­кан­ка­ме зна­хо­дзі­ла­ся 79 гра­ма­дзян.

Па­доб­ная прак­ты­ка, ад­зна­ча­юць у Ка­мі­тэ­це дзярж­кант­ро­лю, пе­ра­шка­джае ажыц­цяў­ляць аў­кцы­ён­ны про­даж зя­мель­ных участ­каў у пры­га­рад­ных зо­нах, пра­ду­гле­джа­ны Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі № 667, і тым са­мым знач­на па­паў­няць мяс­цо­выя бюд­жэ­ты.

Зда­ра­ец­ца і так, што зя­мель­ныя ўчаст­кі... за­хоп­лі­ва­юц­ца з раз­мя­шчэн­нем там не­за­кон­ных па­бу­доў. Як гэ­та зда­ры­ла­ся ў вёс­ках Но­вая Ру­да і Ста­рая Ру­да Гро­дзен­ска­га ра­ё­на, пры­чым у пер­шай са­ма­воль­ству не пе­ра­шко­дзі­ла на­ват пры­бя­рэж­ная па­ла­са во­зе­ра. Іг­на­ру­ю­чы за­ка­на­даў­ства аб ахо­ве і вы­ка­ры­стан­ні зям­лі, Вод­ны ко­дэкс, бы­лі ўзве­дзе­ны лаз­ня, ка­пі­таль­ная аль­тан­ка, пра­кла­дзе­на элект­ра­за­бес­пя­чэн­не, уста­ноў­ле­ны пры­чал, які за­хо­дзіць у во­зе­ра, зроб­ле­на ага­ро­джа ўчаст­ка да са­май ва­ды. Ад­нак на пра­ця­гу двух га­доў ра­ён­ны­мі служ­ба­мі і Па­рэ­цкім сель­вы­кан­ка­мам не ра­бі­ла­ся за­ха­даў па вяр­тан­ні са­ма­воль­на за­ня­та­га зя­мель­на­га ўчаст­ка. Гэ­та бы­ло зроб­ле­на толь­кі пас­ля ўмя­шан­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.