Позна вечарам адбыўся магутны выбух у прыватным доме па вуліцы Лепяшынскага ў Гомелі. Відавочцы сцвярджаюць, што ён быў такой сілы, што разнёс жыллё.
Потым пачаўся пажар. Агонь перакінуўся на дах дома побач. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, калі прыехалі выратавальнікі, пацярпелы гаспадар абодвух збудаванняў знаходзіўся недалёка. Яго, са шматлікімі апёкамі, ад пажарышча адцягнулі суседзі. 58‑гадовы мужчына пражывае адзін і, як кажуць знаёмыя, злоўжывае спіртнымі напоямі. Грамадзяніна перадалі супрацоўнікам хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам «тэрмічны апёк 50% цела». У выніку выбуху і пажару цалкам знішчаны першы дом, у другім пашкоджаны дах. Прычына пажару высвятляецца.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.