Даўняй марай настаўніцы гісторыі горада Касцюковічы Ларысы Камковай (на фотаздымку) была праца ў раённым краязнаўчым музеі. Цяпер яна з'яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтай установы, адказвае за музейныя фонды, якія налічваюць пятнаццаць з паловаю тысяч прадметаў — ад археалагічных знаходак да калекцый сучаснага выяўленчага мастацтва. Захоўваецца ў фондах і калекцыя самавараў, вырабленых на рускіх мануфактурах напрыканцы ХІХ стагоддзя.
— Гэтыя самавары трапілі да нас ад жыхароў горада ў якасці падарункаў у той час, калі музей працаваў яшчэ на грамадскіх пачатках, — кажа захавальніца фондаў.
А першыя запісы ў кнізе паступленняў фонду з'явіліся роўна сорак гадоў таму.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.