Вы тут

570 мільёнаў, узятых «на павер»


21-га­до­вы ўра­джэ­нец Ня­свіж­ска­га ра­ё­на, знай­шоў­шы на ад­ным з ін­тэр­нэт-сай­таў ар­ты­кул пра тое, як мож­на без цяж­кас­цяў за­ра­біць гро­шы, вы­ра­шыў ім ска­рыс­тац­ца. Вы­нік гіс­то­рыі та­кі: у да­чы­нен­ні да зла­мыс­ні­ка за­ве­дзе­ны 63 (!) кры­мі­наль­ныя спра­вы за мах­ляр­ства.

Ар­ты­кул той рас­па­вя­даў, як лю­дзей уга­вор­ва­лі за не­вя­лі­кую пла­ту афор­міць на ся­бе ў крэ­дыт ці ў рас­тэр­мі­ноў­ку ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны і план­шэ­ты. Ма­ла­ды ча­ла­век та­кіх ах­вот­ных за­ра­біць 200-350 ты­сяч руб­лёў зна­хо­дзіў ся­род сту­дэн­таў, што пра­жы­ва­лі ў Мін­ску і Ма­ла­дзеч­не. Абя­цаў ця­гам двух ме­ся­цаў цал­кам па­га­сіць су­му крэ­ды­ту.

Па­цяр­пе­лыя да­вед­ва­лі­ся пра пад­ман не ад­ра­зу, бо ў пер­шы ме­сяц зла­мыс­нік са­праў­ды ўно­сіў пла­ту. Толь­кі пас­ля та­го, як ім тэ­ле­фа­на­ва­лі і па­ве­дам­ля­лі пра за­па­зы­ча­насць, тыя ра­зу­ме­лі, што ста­лі ах­вя­ра­мі афе­ры. Атры­ма­ныя да­ра­гія та­ва­ры ма­ла­ды ча­ла­век пра­да­ваў праз ін­тэр­нэт. Су­ма, у якую ацэнь­ва­ец­ца шко­да ад дзе­ян­няў мах­ля­ра, пе­ра­вы­сі­ла 570 міль­ё­наў руб­лёў. Пра­ва­ахоў­ні­кі мяр­ку­юць, што на­са­мрэч ах­вяр зла­мыс­ні­ка мо­жа быць на­шмат больш.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».