Вы тут

Браканьерам прапануюць яўку з павіннай


Больш за 700 ры­бін вы­ла­ві­лі бра­кань­е­ры сет­ка­вы­мі пад'­ём­ні­ка­мі на Вя­чы, на ўчаст­ку, што ўпа­дае ў Мін­скае мо­ра ка­ля вёс­кі Сём­ка­ва. «Пра­ца­ва­лі» ноч­чу, за­хоў­ва­ю­чы асця­рож­насць. Пры на­блі­жэн­ні дзярж­ін­спек­та­раў кі­ну­лі лод­ку, сет­кі, мя­хі з ры­бай і ўцяк­лі ў за­рас­нік.

— Тым не менш, вы­явіць па­ру­шаль­ні­каў маг­чы­ма. На лод­цы пра­гледж­ва­ец­ца ну­мар­ны знак, а зна­чыць, яна за­рэ­гіст­ра­ва­на. Шас­ты і пад'­ём­ні­кі на­кі­ра­ва­ны на ге­на­ты­піч­ную экс­пер­ты­зу. След­чыя рас­пыт­ва­юць мяс­цо­вых жы­ха­роў, — рас­па­вя­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — Мы пра­па­ну­ем па­ру­шаль­ні­кам прый­сці з па­він­най. У гэ­тым вы­пад­ку па­ка­ран­не бу­дзе мі­ні­маль­ным. Інакш за на­не­се­ную ў асаб­лі­ва буй­ным па­ме­ры шко­ду — 27,5 міль­ё­на руб­лёў — бра­кань­е­рам мо­жа па­гра­жаць да шас­ці га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.