Вы тут

Па­між вы­бар­шчы­ка­мі і «вертыкаллю»


Прад­стаў­ні­чая ўла­да — гэ­та эфек­тыў­нае звя­но па­між вы­бар­шчы­ка­мі і вы­ка­наў­чай ула­дай. Та­кая вы­сно­ва са­ма са­бой на­прош­ва­ец­ца пас­ля гу­тар­кі з ты­мі, хто прад­стаў­ляў ін­та­рэ­сы на­ро­да ў мяс­цо­вых Са­ве­тах дэ­пу­та­таў 26 склі­кан­ня.

Ва­сіль Чэ­кан, дэ­пу­тат Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та:

— Ні­во­дзін са зва­ро­таў ад вы­бар­шчы­каў, якія па­сту­пі­лі мне як дэ­пу­та­ту, не па­кі­нуў без ува­гі. Асноў­ныя праб­ле­мы якія бы­лі? Най­больш грун­тоў­ная — з ва­дой у Ці­рас­па­лі (ус­кра­і­на Ві­цеб­ска. — Аўт.). У вы­ні­ку там бы­ла ўста­ноў­ле­на стан­цыя, якая вы­ра­шы­ла праб­ле­му з за­бес­пя­чэн­нем чыс­тай ва­дой. Звяр­та­лі­ся і з праб­ле­ма­мі на­конт дрэн­на­га ста­ну да­рог, асвят­лен­ня. Гэ­тыя пы­тан­ні так­са­ма вы­ра­ша­юц­ца. На­прык­лад, бу­дзе за­ме­не­ны ас­фальт на ву­лі­цы Ле­нін­град­скай.

Учо­ра су­стра­каў­ся з вы­бар­шчы­ка­мі, якія жы­вуць у Бі­це­ле­ве — гэ­та бы­лая вёс­ка Ві­цеб­ска­га ра­ё­на, а ця­пер тэ­ры­то­рыя Чы­гу­нач­на­га ра­ё­на аб­лас­но­га цэнт­ра. Там вя­лі­кая праб­ле­ма з раз­бі­ты­мі да­ро­га­мі. Пра­клад­ва­лі газ, во­да­ка­нал там пра­ца­ваў... А што з да­ро­га­мі? Ду­маю, што ад­сып­ку дру­зам на ад­ной да­ро­зе трэ­ба зра­біць, а дру­гую трэ­ба ра­ман­та­ваць не­ад­клад­на. За­раз з гэ­тай на­го­ды на су­вя­зі з гар­вы­кан­ка­мам. Каб для па­чат­ку ма­шын пяць та­го дру­зу пры­вез­лі, каб па да­ро­зе пра­ехаць мож­на бы­ло...

Мі­ка­лай Аку­нец, дэ­пу­тат Жыт­ка­віц­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та:

— У нас усе дэ­пу­та­ты рай­са­ве­та гэ­та­га склі­кан­ня не толь­кі на мес­цах вы­ра­ша­лі што­дзён­ныя пы­тан­ні, але і ўдзель­ні­ча­лі ў агуль­ных дэ­пу­тац­кіх пра­гра­мах. Ле­тась мы пра­вя­лі су­бот­нік і на­бы­лі для па­цы­ен­таў двух са­цы­яль­ных пры­тул­каў праль­ныя і су­шыль­ныя ма­шы­ны, а так­са­ма абу­так, руч­ні­кі і не­ка­то­рыя срод­кі аса­біс­тай гі­гі­е­ны. Для іх жа, а так­са­ма для дзя­цей-ін­ва­лі­даў Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на мы куп­ля­лі па­да­рун­кі на Ка­ля­ды. У на­шай Азя­ран­скай акру­зе, дзя­ку­ю­чы іні­цы­я­ты­ве ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў і рэа­лі­за­цыі су­мес­на­га пра­ек­та Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за і Пра­гра­мы раз­віц­ця ААН па пад­трым­цы чар­но­быль­скіх рэ­гі­ё­наў, па­бу­да­ва­лі но­вы мост праз ра­ку Бы­чок, які ця­пер вы­ра­шае праб­ле­мы жы­ха­роў аг­ра­га­рад­ка Азя­ра­ны. Пад пра­ект бы­ло вы­дат­ка­ва­на $25 ты­сяч, на якія бы­лі за­куп­ле­ны ма­тэ­ры­я­лы і аб­ста­ля­ван­не. А што­дзён­ная ра­бо­та, якой пры­хо­дзі­ла­ся зай­мац­ца — гэ­та доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не да­рог і ін­шыя на­дзён­ныя кло­па­ты гра­ма­дзян.

Та­ма­ра ЯЛ­КОЎ­СКАЯ, дэ­пу­тат Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та:

— Ра­бо­та ў Са­ве­це 26-га склі­кан­ня за­пом­ні­ла­ся су­стрэ­ча­мі, ці­ка­вы­мі людзь­мі і, вя­до­ма, праб­ле­ма­мі, пы­тан­ня­мі, якія ўда­ло­ся вы­ра­шыць. Да мя­не, кі­раў­ні­ка пры­ро­да­ахоў­на­га ве­дам­ства (Брэсц­ка­га аб­лас­но­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя), най­час­цей звяр­та­лі­ся лю­дзі ме­на­ві­та па гэ­тых пы­тан­нях. А са­мая пер­шая скар­га на су­стрэ­чы з вы­бар­шчы­ка­мі да­ты­чы­ла­ся не­пры­ем­на­га па­ху ў ра­ё­не Ля­ха­віц­ка­га ма­лоч­на­га за­во­да. Пры­чы­най сму­ро­ду бы­лі па­ста­ян­ныя вы­кі­ды сы­ро­ват­кі ў сіс­тэ­му ка­на­лі­за­цыі. Не ска­жу, што пы­тан­не вы­ра­шы­ла аса­біс­та я. На гэ­та спат­рэ­бі­лі­ся не­ма­лыя срод­кі. Але на­ша ка­мі­сія вы­хо­дзі­ла з пра­па­но­вай у абл­вы­кан­кам, увесь час тры­ма­ла праб­ле­му на кант­ро­лі. І вось два га­ды та­му пры ма­лоч­ным прад­пры­ем­стве рай­цэнт­ра ад­кры­лі но­вы цэх па згу­шчэн­ні сы­ро­ват­кі. Ця­пер пра­дукт не пра­па­дае, не на­но­сіць урон на­ва­коль­на­му ася­род­дзю, а пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца з эка­на­міч­най вы­га­дай для прад­пры­ем­ства. І, га­лоў­нае, знік пад, які пса­ваў жыц­цё і на­строй на­сель­ні­кам бліз­кіх да­моў.

Мі­ну­лым ле­там, ка­лі Ля­ха­ві­чы рых­та­ва­лі­ся да аб­лас­ных да­жы­нак, да­вя­ло­ся вы­ра­шаць пы­тан­ні па зно­се дрэў з удзе­лам шы­ро­кай гра­мад­скас­ці і дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў. Па­сту­пі­ла шмат на­ра­кан­няў, лю­дзі вы­сту­па­лі су­праць спі­лоў­ван­ня дрэў. Та­ды бы­лі ство­ра­ны ка­мі­сіі з лі­ку жыль­цоў да­моў, ву­ліц. Прад­стаў­ні­кі гра­мад­скас­ці і дэ­пу­та­ты ха­дзі­лі па аб'­ек­тах і ра­зам з бу­даў­ні­ка­мі зна­хо­дзі­лі кам­пра­міс­ныя ва­ры­ян­ты... Так што мно­гія пы­тан­ні мож­на па­спя­хо­ва вы­ра­шаць з пры­цяг­нен­нем гра­мад­скас­ці.

Аляк­сандр Пу­зік, стар­шы­ня Асі­по­віц­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў:

— За апош­нія 4 га­ды на­род­ныя абран­ні­кі пры пад­трым­цы вы­ка­наў­чай ула­ды зра­бі­лі шмат ка­рыс­на­га для ра­ё­на. Сён­ня ад­ным з га­лоў­ных на­прам­каў дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі з'яў­ля­ец­ца пры­цяг­нен­не ін­вес­ты­цый. Дзя­ку­ю­чы та­му, што ў аба­рот ак­тыў­на ўцяг­ва­лі­ся ня­вы­ка­ры­ста­ныя бу­дын­кі, сён­ня ў Асі­по­віц­кім краі па­спя­хо­ва пра­цу­юць та­кія вя­до­мыя фір­мы, як фаб­ры­ка «Сон­ца», пры­ват­ныя прад­пры­ем­ствы «Ал­ты­мед», «Бел­га-Прам» па вы­твор­час­ці кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў.

Шмат зроб­ле­на па пе­ра­да­чы аб'­ек­таў сель­са­ве­таў на ба­ланс спе­цы­я­лі­за­ва­ных прад­пры­ем­стваў. Ця­пер пра­фе­сі­я­на­лы зай­ма­юц­ца аб­слу­гоў­ван­нем да­рог, ка­ло­дзе­жаў, во­да­пра­вод­ных се­так. Але мы ні­ко­лі не імк­ну­лі­ся «спіх­нуць» неш­та ін­шым толь­кі дзе­ля та­го, каб па­зба­віц­ца ад ліш­ніх аба­вяз­каў. Тыя ж мо­гіл­кі мы так­са­ма маг­лі пе­ра­даць ЖКГ. Але ці бу­дзе ад гэ­та­га ка­рысць жы­ха­рам? Трэ­ба спа­чат­ку ўма­ца­ваць ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу ка­му­наль­ні­каў, а по­тым ус­кла­даць на іх да­дат­ко­выя аба­вяз­кі. У нас ёсць пэў­ныя срод­кі, якія па­куль да­зва­ля­юць гэ­тую пра­цу ра­біць лепш.

Вя­лі­кая ра­бо­та пра­ве­дзе­на па за­клю­чэн­ні да­га­во­раў на вы­ваз смец­ця — ця­пер 74% до­ма­ўла­даль­ні­каў аплач­ва­юць гэ­тыя па­слу­гі. Да­рэ­чы, гэ­та вель­мі ка­рыс­ная фор­ма аб­слу­гоў­ван­ня, якая дае маг­чы­масць вы­ра­шыць праб­ле­му не­санк­цы­я­на­ва­ных зва­лак і ады­сці ад не­аб­ход­нас­ці ўтры­ман­ня пля­цо­вак для смец­ця.

Аляк­сандр СТА­РА­ВОЙ­ТАЎ, дэ­пу­тат Мас­тоў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та:

— Жы­ха­ры до­ма па вул. Са­вец­кай,16 звяр­ну­лі­ся да мя­не з прось­бай да­па­маг­чы ва ўста­ноў­цы бой­ле­ра, па­коль­кі да гэ­та­га бу­дын­ка пер­ша­па­чат­ко­ва не бы­ла пра­ве­дзе­на га­ра­чая ва­да. Пас­ля зва­ро­ту ў ра­ён­ную жыл­лё­ва-ка­му­наль­ную служ­бу зра­бі­лі пра­ект­на-каш­та­рыс­ную да­ку­мен­та­цыю і ўста­на­ві­лі бой­лер. Акра­мя та­го, па прось­бе жы­ха­роў гэ­та­га до­ма доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі пры­лег­лую тэ­ры­то­рыю (зроб­ле­на пад­сып­ка гра­ві­ем, за­ве­зе­ны чар­на­зём, вы­се­ча­ны су­хія дрэ­вы).

На пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў двой­чы на год на агуль­на­школь­ных баць­коў­скіх схо­дах (боль­шасць баць­коў — вы­бар­шчы­кі па ма­ёй вы­бар­чай акру­зе) ра­біў спра­ва­зда­чу аб пра­ве­дзе­най ра­бо­це, пы­тан­нях, што раз­гля­да­юц­ца на се­сі­ях ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Сяр­гей Сур­мян­коў, стар­шы­ня Свен­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­на:

— Шмат ча­го ка­рыс­на­га зроб­ле­на для жы­ха­роў сель­са­ве­та па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рый і да­рог. За кошт мяс­цо­вай гас­па­дар­кі вёс­кі Вя­лі­кая Зім­ні­ца за­ас­фаль­та­ва­на да­ро­га ў гэ­тым на­се­ле­ным пунк­це, а так­са­ма ў су­сед­ніх вёс­ках — Слаў­ня і Чар­ня­коў­ка. Дзя­ку­ю­чы та­му, што мы не­ад­на­ра­зо­ва вы­хо­дзі­лі на Ма­гі­лёў­скі абл­вы­кан­кам і Дзярж­кам­чар­но­быль, бы­ло вы­дат­ка­ва­на 6 міль­яр­даў на бу­доў­лю да­ро­гі, якая звя­за­ла вёс­кі Рэк­та і Пе­ра­гон.

Ка­ля трох га­доў вя­лі пе­ра­піс­ку з Ма­гі­лёў­аў­та­да­рам, па­куль не да­бі­лі­ся бу­даў­ніц­тва не­аб­ход­на­га для жы­ха­роў Рэк­ты і Мі­хай­лаў­кі пры­пын­ку на тра­се Маск­ва — Іва­цэ­ві­чы.

Бы­ла па­гро­за за­крыц­ця паш­то­ва­га ад­дзя­лен­ня ў вёс­цы Вя­лі­кая Зім­ні­ца (сён­ня тут пра­жы­вае 300 ча­ла­век), але мы пра­вя­лі сход, дзе лю­дзі вы­ка­за­лі­ся су­праць гэ­тых змен. Мы на­кі­ра­ва­лі пра­та­кол схо­ду на імя стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма Пят­ра Руд­ні­ка са зва­ро­там, каб за­ха­ваць гэ­ты вель­мі знач­ны для на­сель­ніц­тва аб'­ект. І ён пра­цяг­вае пра­ца­ваць.

Святлана Адзінцова, дэпутат Полацкага раённага Савета:

— Сён­ня ста­тус дэ­пу­та­та ў ва­чах вы­бар­шчы­ка вель­мі вы­со­кі. Я пад­час су­стрэч з гра­ма­дзя­на­мі ад­на­ча­со­ва да­вод­жу да іх ве­да­ма тое, што ро­біц­ца ў го­ра­дзе, воб­лас­ці, ка­жу пра перс­пек­ты­вы.

Мно­гае зроб­ле­на, каб пе­рад вы­бар­шчы­ка­мі не бы­ло со­рам­на. На­прык­лад, чыс­тая ва­да ця­пер ця­чэ ў кра­нах жы­ха­роў мік­ра­ра­ё­на «Ба­ра­ву­ха-3», бы­ло­га ва­ен­на­га га­рад­ка. А зай­мац­ца гэ­тым прый­шло­ся, як той ка­заў, амаль што з ну­ля. У вы­ні­ку лю­дзі ўдзяч­ныя. А па­мя­та­ец­ца, не­ка­то­рыя скеп­ты­кі су­мня­ва­лі­ся ў тым, што пра­гра­ма «Чыс­тая ва­да» бу­дзе рэа­лі­за­ва­на ў асоб­на ўзя­тым на­се­ле­ным пунк­це. Жы­ха­ры ра­ё­на дзя­ку­юць за ад­крыц­цё комп­лек­су «Алім­пі­ец» і вяс­ляр­на­га цэнт­ра. Зра­зу­ме­ла, гэ­та ад­бы­ло­ся дзя­ку­ю­чы вя­лі­кай пад­трым­цы кі­раў­ніц­тва роз­ных уз­роў­няў ула­ды.

Аляк­сандр Ера­шэ­ня, дэ­пу­тат Го­мель­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та:

— Пы­тан­ні ад гра­ма­дзян па­сту­па­лі са­мыя роз­ныя і ў той ці ін­шай сту­пе­ні вы­ра­ша­лі­ся. Я як ды­рэк­тар та­ва­рыст­ва з да­дат­ко­вай ад­каз­нас­цю «Бел­кан­салт-А» за гэ­тыя ча­ты­ры га­ды вы­дат­ка­ваў Br91 млн бяз­вы­плат­най да­па­мо­гі роз­ным ар­га­ні­за­цы­ям і ўста­но­вам На­раў­лян­ска­га ра­ё­на. Адзін з асноў­ных кі­рун­каў дзей­нас­ці быў тра­ды­цый­ным — гэ­та на­вя­дзен­не па­рад­ку на зям­лі і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не на­се­ле­ных пунк­таў. На­ша прад­пры­ем­ства ака­за­ла спон­сар­скай да­па­мо­гі на су­му Br10 млн руб­лёў На­раў­лян­ска­му сель­са­ве­ту,
Br4,5 млн руб­лёў — Кі­раў­ска­му сель­са­ве­ту, для Га­лоў­чыц­ка­га дзі­ця­ча­га сад­ка — ся­рэд­няй агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы на­бы­лі спар­тыў­ны ін­вен­тар для ма­ло­га тэ­ні­са на су­му Br5,0 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.