Вы тут

Зда­роўе на та­лер­цы


Ра­ней шмат га­ва­ры­ла­ся аб хар­чо­вай бяс­пе­цы з па­зі­цый аб'­ёму пра­дук­цыі. І гэ­тая праб­ле­ма вы­ра­ша­на: у кра­і­не вы­раб­ля­ец­ца да­стат­ко­ва і ма­ла­ка, і мя­са, і ін­шых пра­дук­таў, знач­ная част­ка якіх па­стаў­ля­ец­ца на экс­парт. Шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ны ін­тэн­сіў­ныя тэх­на­ло­гіі вы­рошч­ван­ня сель­ска­гас­па­дар­чых куль­тур, якія за­бяс­печ­ва­юць атры­ман­не пра­дук­цыі ў не­аб­ход­най коль­кас­ці. Ад­нак на­шым «брэн­дам» вы­са­ка­я­кас­ных пра­дук­таў (якія вы­раб­ля­юц­ца на пад­ста­ве не ней­кіх тэх­ніч­ных умоў, а ме­на­ві­та дзяр­жаў­ных стан­дар­таў), Бе­ла­русь па мак­сі­му­ме па­куль не ска­рыс­та­ла­ся. І, га­лоў­нае, эка­ла­гіч­нае зем­ля­роб­ства яшчэ не за­дзей­ні­ча­на дзе­ля ахо­вы зда­роўя на­цыі і на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, лі­чыць пра­рэк­тар Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат сель­ска­гас­па­дар­чых на­вук Сяр­гей ТА­РА­СЕН­КА.

Ча­му гэ­та так важ­на для нас?

2— Ні­хто не ста­віць за­да­чу цал­кам за­бяс­пе­чыць на­сель­ніц­тва вы­ключ­на эка­ла­гіч­на чыс­ты­мі пра­дук­та­мі. Без­умоў­на, ін­тэн­сіў­ныя тэх­на­ло­гіі ма­юць пры­яры­тэт, бо ў вы­ні­ку іх вы­ка­ры­стан­ня вы­рошч­ва­ец­ца асноў­ная част­ка сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі. Ад­нак пэў­ную «ні­шу» па­він­на зай­маць і эка­ла­гіч­на чыс­тае зем­ля­роб­ства. У пер­шую чар­гу та­кія пра­дук­ты па­трэб­ны дзе­цям, ця­жар­ным жан­чы­нам, кор­мя­чым ма­мам, хво­рым лю­дзям і ін­шым гру­пам на­сель­ніц­тва, — лі­чыць Сяр­гей Та­ра­сен­ка.

Трэ­ба так­са­ма ра­зу­мець, што пры­мя­нен­не ін­тэн­сіў­ных тэх­на­ло­гій вы­рошч­ван­ня сель­ска­гас­па­дар­чых куль­тур звя­за­на з вы­ка­ры­стан­нем вя­лі­кай коль­кас­ці аг­ра­хі­мі­ка­таў, якія іс­тот­на ўплы­ва­юць на на­ва­коль­нае ася­род­дзе і, перш за ўсё, на гле­бу. А са­ма пра­дук­цыя, атры­ма­ная пры вы­со­кім не­зба­лан­са­ва­ным уз­роў­ні пры­мя­нен­ня мі­не­раль­ных угна­ен­няў, ха­рак­та­ры­зу­ец­ца ніз­кай якас­цю і на­за­па­шван­нем шкод­ных рэ­чы­ваў. Гэ­та да­ты­чыц­ца і хі­міч­ных срод­каў аба­ро­ны рас­лін. У пры­ро­дзе ад­сут­ні­ча­юць на­ту­раль­ныя сіс­тэ­мы іх нейт­ра­лі­за­цыі, што вя­дзе да на­за­па­шван­ня рэшт­ка­вай коль­кас­ці пес­ты­цы­даў у на­ва­коль­ным ася­род­дзі — у гле­бе, ва­дзе, па­вет­ры, у са­мой сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі.

Пры гэ­тым на­яў­насць мно­гіх срод­каў хі­мі­за­цыі не мо­жа быць уста­ноў­ле­на з-за ад­сут­нас­ці на­дзей­ных ме­та­даў да­сле­да­ван­няў і ана­лі­тыч­на­га аб­ста­ля­ван­ня. На­прык­лад, з 600 ві­даў пес­ты­цы­даў, якія пры­мя­ня­юц­ца ў аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се Бе­ла­ру­сі, у гле­бе вы­зна­ча­юць толь­кі 6 най­больш прос­тых па са­ста­ве. А зна­чыць, на­ступ­ствы ўка­ра­нен­ня ў бія­сфе­ру на­шай пла­не­ты мно­гіх рэ­чы­ваў, што ства­ра­юц­ца ў на­ву­ко­вых ла­ба­ра­то­ры­ях, па­куль не­прад­ка­заль­ныя.

Эка

­ло­гія і эка­но­мі­ка

— Сяр­гей Ана­толь­е­віч, ад­ной з асноў­ных праб­лем эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства на­зы­ва­ец­ца вы­со­кі са­бе­кошт пра­дук­цыі...

— Вя­до­ма, та­кую пра­дук­цыю вы­рас­ціць больш скла­да­на, па­коль­кі не да­зва­ля­ец­ца вы­ка­ры­стан­не звык­лых для нас эфек­тыў­ных ме­та­даў уз­дзе­ян­ня на рас­лі­ны (мі­не­раль­ных угна­ен­няў, срод­каў аба­ро­ны), а ад­сюль і са­бе­кошт. Спе­цы­я­ліс­ты на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та пра­во­дзі­лі ад­па­вед­ныя до­сле­ды, па­раў­ноў­ва­ю­чы прын­цы­пы эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства з ін­тэн­сіў­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі. Ака­за­ла­ся, што са­бе­кошт эка­ла­гіч­най пра­дук­цыі на 25-30% вы­шэй­шы. Але трэ­ба мець на ўва­зе, што сён­ня мно­гія лю­дзі да­во­лі за­бяс­пе­ча­ныя і га­то­вы куп­ляць больш якас­ную пра­дук­цыю па ад­па­вед­най ца­не. Бу­дзе пра­па­но­ва — бу­дзе, мяр­кую, і по­пыт.

Пры­чым па­раў­на­нне толь­кі са­бе­кош­ту эка­ла­гіч­на­га і ін­тэн­сіў­на­га зем­ля­роб­ства з'яў­ля­ец­ца спро­шча­ным. Тут трэ­ба мець на ўва­зе гла­баль­нае ўздзе­ян­не на пры­ро­ду (па­вет­ра, вод­ныя рэ­сур­сы), на са­му пра­дук­цыю і зда­роўе лю­дзей. Та­му да ца­ны пра­дук­таў, атры­ма­ных па ін­тэн­сіў­най сіс­тэ­ме, трэ­ба да­даць за­тра­ты на ачыст­ку на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ад аг­ра­хі­мі­ка­таў (каб, на­прык­лад, лік­ві­да­ваць ніт­ра­тны азот з ка­ло­дзе­жаў), на рэ­куль­ты­ва­цыю зем­ляў, на маг­чы­мае ля­чэн­не лю­дзей, якія за­хва­рэ­лі ад ня­якас­най пра­дук­цыі. Плюс вя­ліз­ныя за­тра­ты на ана­ліз якас­ці «ін­тэн­сіў­най» пра­дук­цыі — у ад­роз­нен­не ад эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства, дзе кант­ра­лю­ец­ца не пра­дук­цыя, а тэх­на­ло­гія яе вы­рошч­ван­ня.

— Ад­нак неш­та не да­во­дзі­ла­ся ба­чыць у на­шых кра­мах спе­цы­яль­ныя ад­дзе­лы з пра­дук­та­мі, сер­ты­фі­ка­ва­ны­мі як эка­ла­гіч­на чыс­тыя. Каб па­куп­нік быў на 100% пе­ра­ка­на­ны, што пры іх вы­твор­час­ці не пры­мя­ня­лі­ся рэ­чы­вы, за­ба­ро­не­ныя ў эка­ла­гіч­ным зем­ля­роб­стве. Хоць рэ­кла­мы пра­дук­таў, якія на­зы­ва­юц­ца на­ту­раль­ны­мі, ха­пае.

— Са­праў­ды, сён­ня вель­мі мод­на па­зі­цы­я­на­ваць ся­бе пад шыль­дай на­ту­раль­на­га, але сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі з афі­цый­на па­цвер­джа­ным ста­ту­сам эка­ла­гіч­най прак­тыч­на не іс­нуе. Бо для гэ­та­га яна па­він­на прай­сці сер­ты­фі­ка­цыю з вель­мі стро­гі­мі ўмо­ва­мі. На­прык­лад, пры вы­твор­час­ці эка­ла­гіч­на чыс­тай пра­дук­цыі за­ба­ро­не­на пры­мя­няць плас­тык — толь­кі шкло. На­ват ка­лі ка­рыс­та­юц­ца плас­ты­ка­вым вяд­ром, то гас­па­дар­ка сер­ты­фі­кат не атры­мае.

На жаль, та­кой сіс­тэ­мы сер­ты­фі­ка­цыі ў нас па­куль ня­ма, і та­му асоб­ныя вы­твор­цы ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі за­меж­ных струк­тур (у пры­ват­нас­ці, мне да­во­дзі­ла­ся на­зі­раць за пра­цай экс­пер­та з Га­лан­дыі, які сер­ты­фі­ка­ваў на ад­па­вед­насць эка­ла­гіч­ным па­тра­ба­ван­ням сад). Да­рэ­чы, ста­тус эка­ла­гіч­на чыс­тай гас­па­дар­кі мож­на атры­маць толь­кі пас­ля пра­хо­джан­ня так зва­на­га кан­вер­сій­на­га пе­ры­я­ду, ка­лі на пра­ця­гу трох га­доў не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца хі­міч­ныя срод­кі. Лі­чыц­ца, што гле­ба за гэ­ты час вы­зва­ля­ец­ца ад шкод­ных рэ­чы­ваў.

Эн­ту­зі­язм і за­ка­на­даў­ства

— Ня­ўжо мы так і спы­нім­ся на ўзроў­ні асоб­ных эн­ту­зі­яс­таў эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства і за­меж­ных спе­цы­я­ліс­таў па сер­ты­фі­ка­цыі?

— Ра­зу­мен­не, што Бе­ла­русь не па­він­на за­ста­вац­ца ўба­ку ад гэ­та­га пы­тан­ня, ужо ёсць. Вы­ра­шаль­ным кро­кам у гэ­тым кі­рун­ку па­ві­нен стаць за­кон аб ар­га­ніч­ным зем­ля­роб­стве, які ця­пер рас­пра­цоў­ва­ец­ца і, спа­дзя­ю­ся, не­ўза­ба­ве бу­дзе пры­ня­ты пар­ла­мен­там. У за­ко­не трэ­ба дак­лад­на вы­зна­чыць, што та­кое эка­ла­гіч­на чыс­тая вы­твор­часць і як бу­дзем зай­мац­ца вы­рошч­ван­нем эка­ла­гіч­най пра­дук­цыі. Не­аб­ход­на ства­рыць цэнтр, які меў бы пра­ва сер­ты­фі­ка­ваць гэ­тую пра­дук­цыю, а так­са­ма пра­ду­маць пы­тан­ні пра­да­стаў­лен­ня ней­кіх прэ­фе­рэн­цый тым, хто зай­ма­ец­ца вы­твор­час­цю эка­ла­гіч­на чыс­тых пра­дук­таў.

І, без­умоў­на, трэ­ба па­пу­ля­ры­за­ваць гэ­ты кі­ру­нак у прэ­се, па тэ­ле­ба­чан­ні. Каб лю­дзі ве­да­лі, што, на­прык­лад, стэ­ры­лі­за­ва­нае ма­ла­ко з тэр­мі­нам за­хоў­ван­ня 4-5 ме­ся­цаў — гэ­та ўжо не ма­ла­ко, а суб­стан­цыя, з якой вы­да­ле­на ўсё жы­вое. А яб­лы­кі з-за мя­жы, якія ў ня­змен­ным вы­гля­дзе за­хоў­ва­юц­ца ледзь не да но­ва­га ўра­джаю, атры­ма­ны ва ўмо­вах вель­мі жорст­ка­га хі­міч­на­га ўдзе­ян­ня — 10, а то і больш апра­цо­вак пес­ты­цы­да­мі на пра­ця­гу ве­ге­та­цыі.

Не­аб­ход­на да­па­ма­гаць лю­дзям і прак­тыч­ны­мі рэ­ка­мен­да­цы­я­мі па спо­са­бах эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства. На­прык­лад, у на­шым уні­вер­сі­тэ­це рас­пра­ца­ва­ны куль­ты­ва­тар, які ме­ха­ніч­на збі­рае ка­ла­рад­ска­га жу­ка. Гэ­та мо­жа спат­рэ­біц­ца вя­лі­кім гас­па­дар­кам. А на пры­ват­ным участ­ку, да­пус­цім, ка­пус­ту мож­на апра­ца­ваць ін­сек­ты­цы­дам, а мож­на прос­та на­крыць сет­кай. Эка­ла­гіч­ныя ме­та­ды ёсць і для ба­раць­бы з хва­ро­ба­мі рас­лін — роз­ныя на­стоі і ад­ва­ры з та­го, што іс­нуе ў на­ту­раль­ным ста­не ў пры­ро­дзе, з пус­та­зел­лем — куль­ты­ва­цыя, ба­ра­на­ван­не і ін­шыя пры­ёмы. І па­мы­ля­ец­ца той, хто лі­чыць эка­ла­гіч­нае зем­ля­роб­ства вяр­тан­нем на­зад. Ні ў якім ра­зе — гэ­та знач­на больш вы­со­кі ўзро­вень ар­га­ні­за­цыі вы­твор­час­ці, які да­зва­ляе бе­раж­лі­ва ста­віц­ца да на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

— Якія сель­ска­гас­па­дар­чыя куль­ту­ры най­больш пры­маль­ныя да эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства?

— У пер­шую чар­гу тыя, якія не­па­срэд­на ідуць у ежу ча­ла­ве­ка без пе­ра­пра­цоў­кі — ага­род­ні­на, са­да­ві­на, яга­ды. Пры­чым ме­на­ві­та аса­біс­тыя гас­па­дар­кі, дзе ў нас сён­ня вы­раб­ля­ец­ца льві­ная част­ка пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі, мо­гуць стаць ба­зай для эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства, па­коль­кі буй­ная вы­твор­часць усё ж ары­ен­та­ва­на на ін­тэн­сіў­ныя тэх­на­ло­гіі.

— На аса­біс­тыя гас­па­дар­кі мож­на рас­паў­сю­дзіць эка­ла­гіч­ную сер­ты­фі­ка­цыю?

— Ад­на спра­ва, ка­лі пра­дук­цыя вы­рошч­ва­ец­ца для ся­бе. І ін­шая, ка­лі яна ста­но­віц­ца та­ва­рам. Та­ды пры на­яў­нас­ці сер­ты­фі­ка­та эка­ла­гіч­най чыс­ці­ні апраў­да­на больш вы­со­кая ца­на пра­дук­цыі і, ад­па­вед­на, пры­бы­так гэ­та­га ча­ла­ве­ка. Та­кім чы­нам, ён па­ві­нен быць за­ці­каў­ле­ны ў сер­ты­фі­ка­цыі. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца, мяр­кую, фер­мер­скіх гас­па­да­рак.

Для ся­бе і на экс­парт

— Ці мо­жа быць у на­шых эка­ла­гіч­на чыс­тых пра­дук­таў экс­парт­ны па­тэн­цы­ял?

— Без­умоў­на. Ра­сія па­чы­нае са­ма ся­бе кар­міць, ска­ра­ча­ец­ца па­трэ­ба ў за­куп­ках асноў­ных пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. На­прык­лад, ле­тась нам бы­ло скла­да­на рэа­лі­за­ваць ра­сі­я­нам ку­ры­нае мя­са, яй­кі. Яны па­чы­на­юць вы­раб­ляць свой цу­кар, га­доў праз 5-7 бу­дуць са­мі за­бяс­печ­ваць ся­бе ма­ла­ком. У гэ­тых умо­вах мы маг­лі б за­няць ні­шу па па­стаў­ках у Ра­сію ме­на­ві­та эка­ла­гіч­на чыс­тых пра­дук­таў і мець з гэ­та­га доб­рыя «ды­ві­дэн­ды».

— Ці ад­чу­ва­юць на­ву­коў­цы за­па­тра­ба­ва­насць у рас­пра­цоў­ках, звя­за­ных з эка­ла­гіч­ным зем­ля­роб­ствам?

— Гэ­тая тэ­ма ста­но­віц­ца ўсё больш ак­ту­аль­най. На­прык­лад, ця­пер мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з ваў­ка­выс­кім «Бел­лак­там». Шу­ка­ем гас­па­дар­ку, якая зай­ма­ла­ся б вы­твор­час­цю эка­ла­гіч­на чыс­тай пра­дук­цыі для дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня. Прад­пры­ем­ства га­то­ва пла­ціць за яе боль­шую ца­ну.

Наш уні­вер­сі­тэт мо­жа за­бяс­пе­чыць прак­тыч­ны­мі рэ­ка­мен­да­цы­я­мі, тэх­на­ла­гіч­ны­мі рас­пра­цоў­ка­мі, да­па­маг­чы на­ву­ко­вым су­пра­ва­джэн­нем пра­цэ­су вы­рошч­ван­ня эка­ла­гіч­най пра­дук­цыі, так бы мо­віць, ад ну­ля да кан­ца. Акра­мя та­го, гэ­тыя пы­тан­ні раз­гля­да­юц­ца на кур­сах па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі аграр­ных кад­раў. Да­рэ­чы, за­па­тра­ба­ва­насць у спе­цы­я­ліс­тах у сфе­ры эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства ўжо сён­ня вы­со­кая. Я дзе­ля ін­та­рэ­су даў праз ін­тэр­нэт аб'­яву, што шу­каю ра­бо­ту аг­ра­но­ма па вы­рошч­ван­ні эка­ла­гіч­на чыс­тай пра­дук­цыі. Мне ад­ра­зу ж па­сту­пі­ла 36 за­явак з пра­па­но­вай пра­ца­ўлад­ка­ван­ня.

— У Бе­ла­ру­сі?

— У Ра­сіі. Ад­нак не­ўза­ба­ве, спа­дзя­ю­ся, та­кая за­ці­каў­ле­насць бу­дзе і ў нас.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Для да­вед­кі:

Сут­насць эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства — у ад­мо­ве ад хі­міч­ных рэ­чы­ваў і шы­ро­кім вы­ка­ры­стан­ні на­ту­раль­ных пры­род­ных рэ­сур­саў і бія­ла­гіч­ных ме­та­даў. Гэ­та сіс­тэ­ма, якая пад­трым­лі­вае зда­роўе гле­бы, на­ва­коль­на­га ася­род­дзя і лю­дзей. Вы­твор­часць эка­ла­гіч­ных пра­дук­таў ажыц­цяў­ля­ец­ца ў 160 кра­і­нах све­ту і што­год уз­рас­тае на 10-20 пра­цэн­таў. У апош­нія га­ды агуль­ная пло­шча па­шы, што вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для ар­га­ніч­на­га зем­ля­роб­ства, да­сяг­ну­ла ў Еў­ро­пе 7,4 міль­ё­на гек­та­раў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.