Вы тут

Мя­няю ка­ро­ву на ка­зу


Якія пры­яры­тэ­ты ў вяс­коў­цаў?

Пас­ля на­ві­ны аб па­да­ра­жан­ні ма­лоч­ных пра­дук­таў, на­пэў­на, не­ка­то­рыя вяс­коў­цы за­ду­ма­лі­ся: «Можа, узяць усё ж ка­ро­ву?» Не сак­рэт, што коль­касць тых жы­ха­роў вё­сак, хто тры­мае ў сва­ёй пры­ват­най пад­соб­най гас­па­дар­цы ка­роў, што­год змян­ша­ец­ца. Ста­рыя лю­дзі па ста­не зда­роўя не мо­гуць да­гля­даць жы­вё­лу, а мо­ла­дзі пра­сцей ку­піць тое ж ма­ла­ко або ў кра­ме, або ў су­сед­кі. По­лац­кі ра­ён вя­до­мы на ўсю кра­і­ну тым, што ме­на­ві­та тут пра­вод­зяць ма­лоч­ны фес­ты­валь. А ле­тась у ра­ё­не пры­ду­ма­лі склад­ваць рэй­тынг сель­са­ве­таў, на­се­ле­ных пунк­таў, дзе ёсць і «ма­лоч­ная» на­мі­на­цыя. Усе ра­зам жы­ха­ры ра­ё­на ле­тась зда­лі дзяр­жа­ве ка­ля 1,6 ты­ся­чы тон ма­ла­ка. Ка­лі лі­чыць у чы­гу­нач­ных цыс­тэр­нах, кож­ная з якой змя­шчае 50 тон, вы­хо­дзіць, што больш як два эша­ло­ны пры­ват­на­га ма­ла­ка за год бы­лі ад­праў­ле­ны з По­лач­чы­ны на пе­ра­пра­цоў­ку.

«Пі­це, дзе­ці, ма­ла­ко!»

— Так, на­ша свя­та «Ма­лоч­ныя рэ­кі» ста­но­віц­ца брэн­дам ра­ё­на ра­зам з грыб­ным, ягад­ны­мі і ін­шы­мі чэм­пі­я­на­та­мі, якія тра­ды­цый­на пра­вод­зяц­ца на По­лач­чы­не. Кі­раў­ніц­тва По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, пры­ма­ю­чы ра­шэн­не аб пра­вя­дзен­ні ма­лоч­на­га свя­та, вы­бра­ла мес­цам яго пра­вя­дзен­ня «Га­ра­ны-аг­ра» (фі­лі­ял По­лац­ка­га кам­бі­на­та хле­ба­пра­дук­таў), ад­ну з леп­шых гас­па­да­рак. Пра­вя­дзен­не ма­лоч­на­га фэс­ту ў аг­ра­га­рад­ку Га­ра­ны спры­яе і па­пу­ля­ры­за­цыі «ма­лоч­на­га кі­рун­ку» ся­род вяс­коў­цаў, — рас­каз­вае Іо­сіф Гры­бо­віч, стар­шы­ня По­лац­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. — У на­сы­ча­най пра­гра­ме фэс­ту — дзі­ця­чае свя­та «Пі­це, дзе­ці, ма­ла­ко — бу­дзе­це зда­ро­выя!», спе­цы­я­лі­за­ва­ная тэ­ат­ра­лі­за­ва­ная пра­гра­ма, «Ма­лоч­ная май­стэр­ня» (май­стар-кла­сы, бо­дзі-арт і ін­шыя. Аўт.), вы­ста­ва-про­даж, кір­маш-дэ­гус­та­цыя ма­лоч­най пра­дук­цыі, вы­раб­ле­най гас­па­ды­ня­мі Га­ран­ска­га сель­са­ве­та і По­лац­ка­га ра­ё­на ў цэ­лым. Свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы за­вяр­ша­юц­ца вы­ба­рам ма­лоч­на­га ка­ра­ля. Што ты­чыц­ца коль­кас­ці ка­роў і тых, хто іх тры­мае, — на жаль, наш ра­ён не вы­клю­чэн­не на фо­не мно­гіх у кра­і­не.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі на па­ча­так го­да, у По­лац­кім ра­ё­не на пад­вор­ках на­сель­ніц­тва на­ліч­ва­ец­ца больш як 740 ка­роў. Ёсць сям'я рэ­кард­сме­наў: у Ні­ка­ла­е­вых 4 ка­ро­вы, і яны зда­юць дзяр­жа­ве пры­клад­на 20 ты­сяч літ­раў ма­ла­ка ў год. Для па­раў­на­ння, боль­шасць гас­па­да­роў — ад 1 да 5 ты­сяч літ­раў.

Бы­ло б жа­дан­не ў вяс­коў­цаў — ка­ро­ву ку­піць, як і кар­мы для яе, не праб­ле­ма. Ва ўсім аказ­ва­ец­ца да­па­мо­га. Тую ж ка­ро­ву мож­на на­быць у сель­гас­прад­пры­ем­стве. А ўсю не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю — атры­маць у сель­вы­кан­ка­мах.

— Зра­зу­мей­це: мы бу­дзем ра­ды, ка­лі ў на­шым ра­ё­не больш лю­дзей за­хо­чуць тры­маць ка­роў! Ку­піць іх не праб­ле­ма. На­са­мрэч ад­па­вед­ная пра­ца ўла­дай вя­дзец­ца не дзе­ля спра­ва­зда­чы, — пра­цяг­вае стар­шы­ня рай­са­ве­та. — Не­ка­то­рыя гас­па­дар­кі на­огул да­юць сва­ім ра­бот­ні­кам ка­роў у лік бу­ду­ча­га ма­ла­ка, якім раз­ліч­ва­юц­ца за жы­вё­лу на пра­ця­гу го­да. Ка­лі ах­вот­ны — не ра­бот­нік гас­па­дар­кі, без­умоў­на, трэ­ба па­тра­ціць на па­куп­ку свае гро­шы або крэ­дыт узяць. А ёсць і та­кое: ма­лад­няк рэа­лі­зу­ец­ца ў аб­мен на буй­ных ра­га­тых жы­вёл. Па ма­лад­ня­ку сві­ней уво­гу­ле ня­ма праб­лем з за­бес­пя­чэн­нем ах­вот­ных іх вы­рошч­ваць. На тэ­ры­то­рыі ра­ё­на дзей­ні­ча­юць два сві­на­комп­лек­сы, кам­бі­кор­ма­вы за­вод.

І се­на па сім­ва­ліч­най ца­не

Тым, у ка­го ёсць ка­ро­вы, вы­дзя­ля­юць па 4 то­ны се­на — па ўмоў­най ца­не, а са­ло­му — на­огул бяс­плат­на. Па­шы вы­лу­ча­юц­ца, до­гляд іх ажыц­цяў­ля­ец­ца, як і пад­воз ва­ды. Ар­га­ні­за­ва­ны і вы­пас: гэ­та ро­біць па­стух або элект­ра­па­стух. Ве­тэ­ры­на­ры са­мі пры­хо­дзяць, каб свое­ча­со­ва зра­біць пры­шчэп­кі... Толь­кі тры­май, кар­мі, ды і за­раб­ляй на гэ­тым.

Збі­ра­юць ліш­кі ма­ла­ка прад­пры­маль­ні­кі. І лю­дзі за­да­во­ле­ны: ня­ма скар­гаў на ня­свое­ча­со­вы збор, як бы­ло яшчэ не­каль­кі га­доў та­му. Апла­та — праз кож­ныя 10 дзён. А ра­ней жы­ха­рам вё­сак, дзе на­ліч­ва­ла­ся 2-3 ка­ро­вы, да­во­дзі­ла­ся доў­га ча­каць, па­куль да­е­дзе ма­ла­ка­воз з гас­па­дар­кі.

Усё ж да­лё­ка не ўсе вяс­коў­цы тры­ма­юць жы­вёл і пту­шак. Ка­лі ў цэ­лым у ра­ё­не больш як 11 ты­сяч пры­ват­ных пад­вор­каў, «жыў­насць» тры­ма­юць 2,8 ты­ся­чы ча­ла­век. Пры гэ­тым, вя­до­ма ж, ага­ро­ды ёсць ва ўсіх.

Але не ўсё так сум­на. Лю­дзі вы­рошч­ва­юць ка­ля 1 ты­ся­чы сві­ней, больш як 1,3 ты­ся­чы коз і аве­чак, ка­ля 240 ко­ней. Стар­шы­ня рай­са­ве­та, да­рэ­чы, пры­кме­ціў, што ко­зы і авеч­кі ста­но­вяц­ца ўсё больш па­пу­ляр­ны­мі. Знач­на па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць ах­вот­ных зай­мац­ца пчо­ла­мі. З улі­кам гэ­та­га фак­та ле­тась у рай­цэнт­ры ад­быў­ся пер­шы фэст — «Мя­до­вы», а так­са­ма ўпер­шы­ню з вя­лі­кім раз­ма­хам ад­свят­ка­ва­лі Яб­лыч­ны спас.

Аляк­сандр
ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.