Вы тут

Па­чы­на­ец­ца з вы­ха­ван­ня


Вёс­ка Дзміт­ро­ві­чы Ка­мя­нец­ка­га ра­ё­на зна­хо­дзіц­ца ка­ля тра­сы на Бе­ла­веж­скую пу­шчу. Гэ­та адзін з на­се­ле­ных пунк­таў, што тра­пі­лі на кар­ту но­вай аб'­яз­ной да­ро­гі. Як уз­доўж ста­рой, так і ўздоўж но­вай да­ро­гі заў­сё­ды пад­трым­лі­ва­ец­ца па­ра­дак, бліз­кі да ўзор­на­га.

З на­чаль­ні­кам рай­інс­пек­цыі ахо­вы пры­ро­ды Вік­та­рам Лы­шчы­кам і май­страм ра­ён­на­га ЖКГ Іга­рам Рыш­коў­скім вы­ра­шы­лі збо­чыць з цэнт­раль­най ву­лі­цы і за­зір­нуць у два­ры. Ка­ля до­ма № 34 па ву­лі­цы Бе­ла­веж­скай за­ві­ха­ла­ся жан­чы­на, пад­гра­ба­ла ле­таш­няе су­хое ліс­це, га­лін­кі дрэў ва­кол смец­це­вых кан­тэй­не­раў. Я па­ду­ма­ла, што яна вы­кон­вае свае пра­фе­сій­ныя аба­вяз­кі. Ака­за­ла­ся, Люд­мі­ла Бу­ра­чэў­ская — прос­та жы­хар­ка гэ­та­га до­ма, у яе вы­па­ла сва­бод­ная хві­лін­ка, вось яна і вый­шла на­вес­ці па­ра­дак.

Нам рас­ка­за­лі, што ўсе су­се­дзі ўжо пры­вык­лі да раз­дзель­на­га збо­ру смец­ця. У кан­цы мі­ну­ла­га го­да ля до­ма па­ста­ві­лі асоб­ныя кан­тэй­не­ры для плас­ты­ку і для шкла. Ця­пер аб­са­лют­ная боль­шасць жыль­цоў збі­рае бы­та­выя ад­хо­ды па­асоб­ку.

Ігар Рыш­коў­скі па­тлу­ма­чыў, што ле­тась ра­ён­ная ка­му­наль­ная гас­па­дар­ка на­бы­ла больш за 250 кан­тэй­не­раў для асоб­на­га збо­ру смец­ця. Яны бы­лі ўста­ноў­ле­ны ў рай­цэнт­ры, ва ўсіх аг­ра­га­рад­ках і буй­ных на­се­ле­ных пунк­тах. Тлу­ма­чаль­ная ра­бо­та з жы­ха­ра­мі на­се­ле­ных пунк­таў дае свае пла­ды. Лю­дзі пра­яў­ля­юць свя­до­масць не толь­кі ў пла­не раз­дзель­на­га збо­ру ад­хо­даў — на ву­лі­цах на­огул ста­но­віц­ца чыс­цей. Па­вод­ле слоў Іга­ра Аляк­санд­ра­ві­ча, хут­чэй на за­клік ка­му­наль­ні­каў ад­клі­ка­ец­ца мо­ладзь. Та­му кан­тэй­не­ры ста­ра­лі­ся ста­віць у пер­шую чар­гу на ву­лі­цах на­ва­сё­лаў, по­бач з так зва­ны­мі «прэ­зі­дэнц­кі­мі до­мі­ка­мі». І пас­ля ад­ной-дзвюх гу­та­рак, якія пра­вя­лі спе­цы­я­ліс­ты ка­му­наль­най гас­па­дар­кі і ра­бот­ні­кі мяс­цо­вых сель­вы­кан­ка­маў, жыль­цы па­ча­лі пра­яў­ляць свя­до­масць. Ігар Рыш­коў­скі ўспом­ніў па­ка­заль­ны вы­па­дак у са­мім Ка­мян­цы. Ка­лі «спе­цы­я­лі­за­ва­ныя» кан­тэй­не­ры толь­кі ўста­на­ві­лі, вы­ра­шы­лі пра­вес­ці свое­асаб­лі­вы ма­ні­то­рынг: па­на­зі­раць за па­во­дзі­на­мі га­ра­джан. Да но­вень­ка­га кан­тэй­не­ра па­ды­шоў хлоп­чык га­доў шас­ці з дву­ма па­ке­та­мі смец­ця. Па­ду­ма­лі, вы­кі­не ў су­сед­нюю скры­ню для зме­ша­ных ад­хо­даў — што возь­меш з дзі­ця­ці? А ён па­ды­шоў да па­трэб­на­га кан­тэй­не­ра і па­чаў па ад­ной плас­ты­ка­вай бу­тэль­цы за­кід­ваць у акен­ца скры­ні жоў­та­га ко­ле­ру. Яшчэ адзін до­каз та­го, што па­ра­дак па­чы­на­ец­ца з вы­ха­ван­ня.

Дзень быў цёп­лы і со­неч­ны, та­му і ў Дзміт­ро­ві­чах, і ў ін­шых вёс­ках да­вя­ло­ся су­стрэць ня­ма­ла лю­дзей, якія вый­шлі на вес­на­вую пры­бор­ку. На га­рад­ской ву­лі­цы пра­ца­ваў трак­тар ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, ра­бо­чыя пры­бі­ра­лі пя­сок. А ўся­го ў ра­ё­не што­дзень пра­цу­юць тры та­кія трак­та­ры, пра­ін­фар­ма­ваў май­стар ЖКГ.

На­чаль­нік Ка­мя­нец­кай рай­інс­пек­цыі пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Вік­тар Лы­шчык рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «МС», што 7 са­ка­ві­ка, у ад­па­вед­нас­ці з рас­па­ра­джэн­нем прэм'­ер-мі­ніст­ра, у ра­ё­не быў ство­ра­ны штаб па на­вя­дзен­ні па­рад­ку. У склад шта­ба ўвай­шлі га­лоў­ны са­ні­тар­ны ўрач ра­ё­на, кі­раў­ні­кі жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, да­рож­ных і ін­шых ар­га­ні­за­цый. Кі­руе ра­бо­тай шта­ба пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Вя­ча­слаў Ка­валь­чук. Ра­бот­ні­кі пры­ро­да­ахоў­най ін­спек­цыі (хоць іх уся­го двое) ад­каз­ныя за ка­ар­ды­на­цыю дзей­нас­ці шта­ба, па­бы­ва­юць у кож­ным сель­скім Са­ве­це, па­ста­ра­юц­ца да­ехаць да кож­най вёс­кі. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца па­рад­ку на тэ­ры­то­рыі ма­шын­ных два­роў, ма­лоч­на­та­вар­ных фер­маў, ін­шых сель­гас­аб'­ек­таў, а так­са­ма мес­цаў ма­са­ва­га ад­па­чын­ку на­сель­ніц­тва.

У го­ра­дзе з гэ­тай ра­бо­тай пра­сцей. Тут за па­ра­дак ад­каз­ва­юць ка­му­наль­ні­кі. Ле­тась па іні­цы­я­ты­ве пры­ро­да­ахоў­най ін­спек­цыі з ву­лі­цы Пі­я­нер­скай рай­цэнт­ра пры­бра­лі пля­цоў­ку ча­со­ва­га за­хоў­ван­ня бы­та­вых ад­хо­даў. Пас­ля гэ­та­га, што на­зы­ва­ец­ца, ляг­чэй ста­ла ды­хаць. Але ў ра­ё­не на­ліч­ва­ец­ца 21 мі­ні-па­лі­гон бы­та­вых ад­хо­даў, 15 з іх — дзей­ныя. Пад­час кам­па­ніі бу­дзе пра­ве­дзе­на ра­бо­та і на гэ­тых аб'­ек­тах — іх улад­ку­юць. Бо мі­ні-па­лі­гон трэ­ба да­гля­даць па­ста­ян­на, каб ён меў больш-менш пры­стой­ны вы­гляд.

Ёсць яшчэ цэ­лы шэ­раг аб'­ек­таў, на якія бу­дуць звяр­таць піль­ную ўва­гу чле­ны ра­ён­на­га шта­ба па на­вя­дзен­ні па­рад­ку. Гэ­та най­перш да­ты­чыць мес­цаў ад­па­чын­ку га­ра­джан і вяс­коў­цаў. Да­рэ­чы, у дзень май­го на­вед­ван­ня ра­ё­на (14 са­ка­ві­ка. — Аўт

.) у Ка­мян­цы пра­во­дзіў­ся пры­ём гра­ма­дзян су­пра­цоў­ні­ка­мі Брэсц­кай аб­лас­ной ін­спек­цыі па ахо­ве жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту. Праблемы, з які­мі звяр­ну­лі­ся лю­дзі, да­ты­чы­ліся ар­га­ні­за­цыі ама­тар­скай ры­бал­кі. Са­мо са­бой уз­нік­ла пы­тан­не аб пад­тры­ман­ні па­рад­ку ў мес­цах ры­бал­кі. Каб ры­ба­кі пра­яў­ля­лі гра­ма­дзян­скую свя­до­масць і не па­кі­да­лі на бе­ра­гах рэк і азёр ку­чы смец­ця, трэ­ба ста­віць кан­тэй­не­ры і рэ­гу­ляр­на вы­во­зіць іх змес­ці­ва. Так бу­дзе і тан­ней, і пры­га­жэй, прый­шлі да вы­сно­вы ўдзель­ні­кі гу­тар­кі.

Ра­бо­та па на­вя­дзен­ні па­рад­ку вяс­ной — кам­па­нія не но­вая. Сё­ле­та, у Год гас­цін­нас­ці, на­двор'е нам па­спры­я­ла, і пас­ля­зі­мо­вую пры­бор­ку ў паў­днё­вых ра­ё­нах кра­і­ны па­ча­лі знач­на ра­ней. Ця­пер пры­ро­да ўнес­ла ка­рэк­ты­вы ў вы­гля­дзе даж­джу і мок­ра­га сне­гу, але сі­ноп­ты­кі ка­жуць, што не­на­доў­га. Праз не­каль­кі дзён рас­па­ча­тая ра­бо­та пра­цяг­нец­ца. Курс на на­вя­дзен­не па­рад­ку ўзя­ты.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Ка­мя­нец­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.