Вы тут

Бытавыя адходы: не смецце, а вялікі рэсурс


Аляксандр Лукашэнка правёў учора на­ра­ду па пы­тан­ні збору і пера­пра­цоў­кі дру­гас­най сы­ра­ві­ны, пе­рад­ае БЕЛ­ТА.

«Нель­га за­бы­ваць, што ўзро­вень раз­віц­ця сіс­тэ­мы збо­ру і пе­ра­пра­цоў­кі дру­гас­най сы­ра­ві­ны — гэ­та, па сут­нас­ці, кра­са­моў­ны па­каз­чык не толь­кі на­шай агуль­най куль­ту­ры, але і цы­ві­лі­за­ва­нас­ці эка­но­мі­кі ў цэ­лым. Да та­го ж ад эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты ў сфе­ры абы­хо­джан­ня з ад­хо­да­мі за­ле­жыць не­па­срэд­на эка­ла­гіч­ная бяс­пе­ка дзяр­жа­вы. У гэ­тым на­ша ад­каз­насць пе­рад бу­ду­чы­мі па­ка­лен­ня­мі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што з пры­хо­дам вяс­ны асаб­лі­вую ак­ту­аль­насць на­бы­вае на­вя­дзен­не па­рад­ку на зям­лі, і да­ру­чыў ад­каз­ным чы­ноў­ні­кам ужо на бя­гу­чым тыд­ні за­няц­ца ад­па­вед­ным пы­тан­нем. Гэ­та тэ­ма бу­дзе раз­гле­джа­на на на­ра­дзе ў больш шы­ро­кім сэн­се. «За­бяс­пе­чыць па­ра­дак на зям­лі — гэ­та не толь­кі са­браць смец­це, ка­му­наль­ныя бы­та­выя ад­хо­ды, але і ра­цы­я­наль­на іх вы­ка­рыс­тоў­ваць», — ад­зна­чыў ён.

Для Бе­ла­ру­сі гэ­тыя пы­тан­ні асаб­лі­ва ак­ту­аль­ныя, па­коль­кі кра­і­-
на не ба­га­тая на пры­род­ныя рэ­сур­сы, ад­нак ча­сам бяз­дум­на, не па-гас­па­дар­ску вы­кід­ва­юц­ца і за­коп­ва­юц­ца ў зям­лю мно­гія ві­ды дру­гас­ных рэ­сур­саў, звяр­нуў ува­гу кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «А гэ­та ж важ­ная сы­ра­він­ная кры­ні­ца, якую нам не­аб­ход­на мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць у гас­па­дар­чай дзей­нас­ці», — лі­чыць ён.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што больш як паў­та­ра го­да та­му па пра­па­но­ве ўра­да спе­цы­яль­ным ука­зам бы­ла ўве­дзе­на дзей­ная сён­ня ў Бе­ла­ру­сі сіс­тэ­ма збо­ру і вы­ка­ры­стан­ня дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў. «Та­ды мя­не за­пэў­ні­ва­лі, што мы ўка­ра­ня­ем так зва­ны прын­цып па­шы­ра­най ад­каз­нас­ці, які доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе ў мно­гіх кра­і­нах све­ту. Ча­ка­ла­ся, што бу­дзе прос­ты і праз­рыс­ты ме­ха­нізм, які за­бяс­пе­чыць пры­цяг­нен­не срод­каў вы­твор­цаў і па­стаў­шчы­коў та­ва­раў і та­ры (як дзяр­жаў­ных, так і пры­ват­ных) для фі­нан­са­ван­ня раз­віц­ця сіс­тэ­мы пе­ра­пра­цоў­кі дру­гас­най сы­ра­ві­ны, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Ад­нак ана­ліз сі­ту­а­цыі ў гэ­тай сфе­ры па­каз­вае, што па­куль сіс­тэ­ма не пра­цуе так, як мы ха­це­лі б і як ча­ка­лі. Як мне дак­лад­ва­юць, больш за 2 тысячы суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня прос­та іг­на­ру­юць гэ­ту сіс­тэ­му».

Ёсць, вя­до­ма, і ста­ноў­чыя вы­ні­кі. На­рых­тоў­чыя ар­га­ні­за­цыі ста­лі збі­раць больш дру­гас­най сы­ра­ві­ны, знач­на аб­на­ві­лі ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу, па­ча­ло­ся бу­даў­ніц­тва пе­ра­пра­цоў­чых вы­твор­час­цяў. «Але ўзро­вень атры­ман­ня дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў за­ста­ец­ца вель­мі ніз­кім. Па­вод­ле са­мых ап­ты­міс­тыч­ных пад­лі­каў, мы пе­ра­пра­цоў­ва­ем толь­кі кры­ху больш за 12 пра­цэн­таў цвёр­дых ка­му­наль­ных ад­хо­даў су­праць 30–50 пра­цэн­таў у пе­ра­да­вых кра­і­нах Еў­ро­пы. Па­гля­дзі­це, што тво­рыц­ца ва­кол. Па-ра­ней­ша­му ў два­рах шмат­па­вяр­хо­вых да­моў мож­на ўба­чыць пе­ра­поў­не­ныя кан­тэй­не­ры са смец­цем, зва­ле­ным у ад­ну ку­чу. Праў­да, кан­тэй­не­ры зра­бі­лі роз­на­ка­ля­ро­вы­мі», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Яшчэ гор­шая сі­ту­а­цыя з уты­лі­за­цы­яй лям­паў дзён­на­га свят­ла, энер­га­збе­ра­галь­ных лям­па­чак, ба­та­рэ­ек. «Ка­лі іх прос­та вы­кід­ва­юць, на­но­сіц­ца вель­мі вя­лі­кі ўрон эка­ло­гіі і зда­роўю лю­дзей», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы паведаміў, што, ра­зу­ме­ю­чы праб­ле­мы ў гэ­тай сфе­ры, ён да­ру­чыў дэ­та­лё­ва вы­ву­чыць усе ас­пек­ты ра­бо­ты з ад­хо­да­мі, пра­ана­лі­за­ваць між­на­род­ны во­пыт і пад­рых­та­ваць ад­па­вед­ныя пра­па­но­вы. «Ве­даю, што яны раз­гля­да­лі­ся ва ўра­дзе. Ад­нак лі­чу, што іх трэ­ба ўсе­ба­ко­ва аб­мер­ка­ваць на сён­няш­няй на­ра­дзе», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Што да­ты­чыц­ца пы­тан­ня аб тым, ці трэ­ба ў прын­цы­пе Бе­ла­ру­сі зай­мац­ца ра­бо­тай па збо­ры і пе­ра­пра­цоў­цы дру­гас­най сы­ра­ві­ны, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што гэ­та пы­тан­не ры­та­рыч­нае. «Мы па­він­ны гэ­тым зай­мац­ца. У нас ня­ма ліш­ніх рэ­сур­саў. Увесь свет гэ­тым зай­ма­ец­ца», — ска­заў ён.

«Гэ­та ж вя­лі­кі рэ­сурс, які мы прос­та бяз­дар­на вы­кід­ва­ем, не за­дум­ва­ю­чы­ся, за­хлам­ля­ем пры­ро­ду, на­но­сім шкоду зда­роўю, а по­тым тра­цім міль­яр­ды до­ла­раў, каб ля­чыць лю­дзей. І для вы­твор­час­ці не вы­ка­рыс­тоў­ва­ем та­кія аб'­ёмы рэ­сур­саў», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў пе­рад удзель­ні­ка­мі на­ра­ды шэ­раг пы­тан­няў, у тым лі­ку як па­вы­сіць эфек­тыў­насць сіс­тэ­мы ра­бо­ты з ад­хо­да­мі, па­вя­лі­чыць збі­раль­насць і ўзро­вень зда­бы­ван­ня дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў. Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­ці­ка­віў­ся, што пра­ду­гледж­ва­ец­ца для за­бес­пя­чэн­ня поў­най за­груз­кі дзе­ю­чых і ства­рэн­ня но­вых су­час­ных ма­гут­нас­цяў па пе­ра­пра­цоў­цы ад­хо­даў. «Мы да­гэ­туль не­апраў­да­на тран­жы­рым ва­лю­ту на за­куп­ку ма­ку­ла­ту­ры, шкла­бою і ін­шых дру­гас­ных рэ­сур­саў, якія ма­ем у да­стат­ко­вай коль­кас­ці. Сваё за­коп­ва­ем у смец­це, а по­тым пла­цім ва­лю­ту, каб за­вез­ці гэ­та з ін­шых кра­ін. Ці ж гэ­та па-гас­па­дар­ску?» — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Мя­не ін­фар­му­юць, што Ра­сія і Ка­зах­стан ства­ра­юць улас­ныя ме­ха­ніз­мы ра­бо­ты з ад­хо­да­мі. У якім на­прам­ку пла­ну­юц­ца іх і на­шы дзе­ян­ні? Ці бу­дзем мы ін­тэ­гра­вац­ца ў еў­ра­пей­скую ар­га­ні­за­цыю па ўты­лі­за­цыі ўпа­коў­кі або ства­раць сваю сіс­тэ­му ў Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе?» — за­даў пы­тан­не Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Мы ні ў якім вы­пад­ку не па­він­ны ста­яць і тап­тац­ца на мес­цы. Гэ­та да­ты­чыц­ца лю­бых праб­лем і пра­цэ­саў. Спы­нен­не — гэ­та не­ад­клад­ны за­стой. Мы па­він­ны мэ­та­на­кі­ра­ва­на і энер­гіч­на ўдас­ка­наль­ваць усе эта­пы ра­бо­ты па вы­ка­ры­стан­ні дру­гас­ных рэ­сур­саў», — рэ­зю­ма­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.