Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сказаў, што ў будучыні Еўрапейскі саюз мае намер пашырыцца на Усход. Сваю заяву Фюле зрабіў, разважаючы аб магчымым прыняцці Украіны ў Еўрасаюз. «Калі мы хочам сур'ёзна змяніць тую частку Усходняй Еўропы, якую закранулі цяперашнія падзеі, то павінны выкарыстоўваць самы моцны інструмент палітыкі, які ёсць у ЕС, — гэта пашырэнне», — заявіў у інтэрв'ю газеце Dіе Wеlt еўрапейскі камісар. Па словах Фюле, пашырэнне як палітычны інструмент мае «беспрэцэдэнтную эфектыўную і стабілізуючую сілу» на той рэгіён, у дачыненні да якога гэты інструмент выкарыстоўваецца. Нагадаем, што для таго, каб краіна была прынята ў Еўрапейскі саюз, яна павінна адпавядаць Капенгагенскім крытэрыям — эканамічным, палітычным і заканадаўчым. Акрамя гэтага, краіна-кандыдат павінна адказваць геаграфічным і агульнапалітычным крытэрыям Маастрыхцкага пагаднення. Пакуль Украіна знаходзіцца на стадыі падпісання пагаднення аб асацыяцыі.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».