Вы тут

Кру­ці, не кру­ці, а што па­ві­нен — за­пла­ці


У Ма­гі­лё­ве з не­пла­цель­шчы­ка­мі за ка­му­наль­ныя па­слу­гі зма­га­юц­ца не толь­кі «тра­ды­цый­ны­мі» спо­са­ба­мі

Сі­ту­а­цыя, якая зда­ры­ла­ся ня­даў­на з сям'­ёй ма­гі­ляў­чан, не та­кая ўжо рэд­касць. Баць­ка па­ехаў на за­роб­кі ў адзін з ра­сій­скіх аб­лас­ных га­ра­доў, праз пэў­ны час за ім пе­ра­ся­лі­лі­ся і ас­тат­нія. Толь­кі вось на ра­ху­нак ква­тэ­ры, што за­ста­ла­ся пус­та­ваць, ка­му­наль­ныя служ­бы пра­цяг­ва­лі спраў­на на­ліч­ваць су­мы, якія не­аб­ход­на за­пла­ціць за па­слу­гі. Пра на­яў­насць доў­гу, які на той час да­сяг­нуў трох міль­ё­наў руб­лёў, гас­па­да­ры ве­да­лі, але лі­чы­лі гэ­тую су­му не та­кой ужо іс­тот­най і пла­на­ва­лі па­га­сіць яе па вяр­тан­ні на ра­дзі­му. Але ра­ней за гэ­та не­пла­цель­шчы­каў, якія, між ін­шым, зу­сім не ад­но­сі­лі­ся да ка­тэ­го­рыі «злос­ных» ці ты­по­вых аса­цы­яль­ных эле­мен­таў, знай­шлі пры да­па­мо­зе... са­цы­яль­ных се­так.

Спаг­нан­не з крэ­а­ты­вам

3— Са здзіў­лен­нем ад нас яны да­ве­да­лі­ся, што мож­на зра­біць пе­ра­раз­лік пла­ты за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі ў су­вя­зі з ча­со­вай ад­сут­нас­цю. Прад'­яві­лі да­ку­мент, які па­цвяр­джаў, што пэў­ны час яны пра­жы­ва­лі за мя­жой і ў ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым за­пла­ці­лі амаль на міль­ён руб­лёў менш, — рас­па­вёў на­мес­нік ды­рэк­та­ра ма­гі­лёў­ска­га Цэнт­ра га­рад­скіх ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм Па­вел ЖУЙ­КОЎ.

Да­рэ­чы, ця­пер, на­ват зна­хо­дзя­чы­ся за мя­жой, пры да­па­мо­зе адзі­най раз­лі­ко­вай ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры, якую ўвёў Нац­банк, жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі мож­на аплач­ваць дыс­тан­цый­на.

По­шук не­пла­цель­шчы­каў пры да­па­мо­зе ін­тэр­нэ­ту — адзін са шмат­лі­кіх «не­тра­ды­цый­ных» ме­та­даў ба­раць­бы з даў­жні­ка­мі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць спе­цы­я­ліс­ты цэнт­ра. Так, коль­кі га­доў та­му на дзвя­рах ква­тэр даў­жні­коў з'я­ві­лі­ся на­леп­кі з над­пі­сам «Ты ста­іш у чар­зе на вы­ся­лен­не». Па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра цэнт­ра, та­кія на­леп­кі бы­лі свое­асаб­лі­вым мар­ке­рам та­го, як ча­ла­век ста­віў­ся да сва­ёй за­па­зы­ча­нас­ці.

— Ка­лі на на­ступ­ны дзень на­леп­ка зні­ка­ла з дзвя­рэй, зна­чыць, ча­ла­ве­ку со­рам­на, і з ім яшчэ мож­на раз­маў­ляць. Ка­лі на­леп­ка за­ста­ва­ла­ся, ча­ла­век тым са­мым па­каз­ваў, што яму ўсё роў­на, і тут ус­ту­па­лі ў сі­лу ін­шыя спо­са­бы ра­бо­ты.

Між ін­шым, спо­са­бы гэ­тыя для кож­най «гру­пы» даў­жні­коў роз­ныя. На­прык­лад, спе­цы­я­ліс­ты цэнт­ра не абы­шлі ўва­гай ама­та­раў тан­на­га ал­ка­го­лю, якія ўва­хо­дзяць у «гру­пу ры­зы­кі» па ня­пла­це ЖКП. Спе­цы­яль­на для та­кіх гра­ма­дзян на бу­тэль­кі з іх улю­бё­ным пла­до­ва-ягад­ным на­по­ем кле­і­лі на­леп­кі пра не­аб­ход­насць аплач­ваць ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Ад­мет­на, што тэкст на іх быў знач­на больш мі­ра­лю­бі­вы, чым тыя ж па­пя­рэдж­ван­ні Мі­ністэрства а­хо­вы зда­роўя, на якія ўжо ма­ла хто звяр­тае ўва­гу. Цал­кам ве­ра­год­на, што змест на­ле­пак пры­му­сіў ка­гось­ці пры­за­ду­мац­ца. Бо, па-пер­шае, та­кі ход быў не­ча­ка­ным, а па-дру­гое, уся­ляў у спа­жыў­цоў ві­на спа­дзя­ван­не, што вый­сце ёсць заў­сё­ды, і за­пла­ціць за па­слу­гі ні­ко­лі не поз­на.

А яшчэ даў­жні­кам не­як да­сы­ла­лі паш­тоў­кі, дзе він­ша­ва­лі з... днём на­ро­дзі­наў цэнт­ра. І ў іх па­зна­ча­лі агуль­ны па­мер за­па­зы­ча­нас­ці і што мож­на бы­ло б зра­біць за гэ­тыя гро­шы, ка­лі б яны па­сту­пі­лі ў бюд­жэт.

Да

­па­мо­гу да­дуць. Крэ­дытне

2У «гру­пу ры­зы­кі» з не­апла­ча­ны­мі жы­роў­ка­мі ня­рэд­ка трап­ля­юць шмат­дзет­ныя ма­ці, якія за­ста­лі­ся ад­ны, і адзі­ная кры­ні­ца іх да­хо­ду — да­па­мо­га па до­гля­дзе дзі­ця­ці. Яны і ра­ды апла­ціць па­слу­гі, ды гро­шай не ха­пае. Але не ўсе ве­да­юць, што та­кія сем'і ма­юць пра­ва на ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу. Боль­шасць да­ку­мен­таў для гэ­та­га фар­мі­ру­ец­ца ў раз­лі­ко­ва-ка­са­вым цэнт­ры лі­та­раль­на за 10 хві­лін. За­яў­ні­ку не­аб­ход­на мець толь­кі да­вед­ку пра да­хо­ды з фон­ду са­ца­ба­ро­ны.

— У нас бы­ло ка­ля 300 та­кіх сем'­яў, кож­ную з іх мы пра­кан­суль­та­ва­лі, і 50 сем'­яў ле­тась атры­ма­лі да­па­мо­гу ў 50 міль­ё­наў руб­лёў — пры­клад­на па міль­ё­ну кож­ная, — па­ве­да­міў Па­вел Жуй­коў.

Ка­лі пра­цяг­ваць га­вор­ку пра гро­шы, то на­ват з эка­на­міч­на­га пунк­ту гле­джан­ня ЖКП ле­пей аплач­ваць свое­ча­со­ва. Пе­ня за ня­пла­ту скла­дае 0,3% на дзень. За год гэ­та амаль 110%. Крэ­ды­ты ў бан­ках абы­хо­дзяц­ца тан­ней, чым пра­тэр­мі­ноў­ка апла­ты, але і іх ма­гі­лёў­скія не­пла­цель­шчы­кі ў вы­пад­ку па­трэ­бы ры­зы­ку­юць не атры­маць. Спра­ва ў тым, што цэнтр га­рад­скіх ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм су­пра­цоў­ні­чае з боль­шас­цю бан­каў, якія дзей­ні­ча­юць у на­шай кра­і­не. Ця­пер пры вы­да­чы крэ­ды­таў служ­бы бяс­пе­кі бан­каў мо­гуць пра­ве­рыць не толь­кі крэ­дыт­ную гіс­то­рыю кож­на­га ма­гі­ляў­ча­ні­на, але і яго здоль­насць аплач­ваць ЖКП. І не­дыс­цып­лі­на­ва­насць па апла­це за ква­тэ­ру мо­жа стаць на­го­дай для ад­мо­вы ў атры­ман­ні крэ­ды­ту.

Бі­зу­ном і пер­ні­кам

Па сло­вах Паў­ла Жуй­ко­ва, но­вых ідэй па ба­раць­бе з не­пла­цель­шчы­ка­мі ў су­пра­цоў­ні­каў цэнт­ра шмат, але па­куль што іх тры­ма­юць у сак­рэ­це. Бо ка­му­наль­ні­кі лю­бяць «ра­да­ваць» даў­жні­коў сюр­пры­за­мі.

— На­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, 30—31 снеж­ня на­шы спе­цы­я­ліс­ты су­мес­на са сле­са­ра­мі-сан­тэх­ні­ка­мі ха­дзі­лі і ад­клю­ча­лі па­слу­гі. Не­ве­ра­год­на, але срод­кі на апла­ту ад­ра­зу зна­хо­дзі­лі­ся, бо ка­му хо­чац­ца за­стац­ца ў Но­вы год без га­ра­чай ва­ды? Та­кі спо­саб ака­заў­ся дзейс­ным і дзя­ку­ю­чы та­му, што мно­гіх скла­да­на бы­вае за­спець до­ма, а ў свя­та амаль усе бы­лі.

Ад­нак у го­ра­дзе на Дняп­ры не толь­кі зма­га­юц­ца з даў­жні­ка­мі, але і за­ах­воч­ва­юць доб­ра­сум­лен­ных пла­цель­шчы­каў. Вя­лі­кую па­пу­ляр­насць у аб­лас­ным цэнт­ры на­бы­ла ўні­каль­ная што­га­до­вая гуль­ня «Са­мы дыс­цып­лі­на­ва­ны пла­цель­шчык ЖКП», якая пра­во­дзіц­ца ўжо ця­гам дзе­вя­ці га­доў. Ле­тась гуль­ня са­бра­ла дзе­вяць ты­сяч удзель­ні­каў — гэ­та пры­клад­на 7,5% аса­бо­вых ра­хун­каў.

— Кож­ны раз мы вы­зна­ча­ем но­выя кры­тэ­рыі ўдзель­ні­каў гуль­ні. Сё­ле­та бы­ло тры на­мі­на­цыі. Пер­шая — тыя, хто аплач­ваў па­слу­гі за­га­дзя — да 15 чыс­ла. Дру­гая на­мі­на­цыя — лю­дзі, што пла­ці­лі з аван­сам. І трэ­цяя — га­ра­джа­не, у якіх пла­ту, па­вод­ле іх за­явы, утрым­лі­ва­лі з за­роб­ку.

Пад­час ро­зыг­ры­шу ў кан­фе­рэнц-за­лу цэнт­ра за­пра­ша­юць удзель­ні­каў, гле­да­чоў, СМІ, спон­са­раў і шля­хам ла­та­рэі вы­цяг­ва­юць ку­по­ны з ад­ра­са­мі пе­ра­мож­цаў. Сё­ле­та вый­грыш атры­ма­лі 160 ра­хун­каў, на кож­ны з іх бы­ло за­лі­ча­на па 100 ты­сяч руб­лёў.

— У ме­жах гуль­ні мы што­год за­ах­воч­ва­ем яко­га-не­будзь ча­ла­ве­ка ці сям'ю, до­рым ім па­да­рун­кі ад спон­са­раў. Уз­на­га­родж­ва­лі і са­ма­га ста­ро­га доб­ра­сум­лен­на­га пла­цель­шчы­ка, і са­ма­га ма­ла­до­га... А сё­ле­та па­да­ру­нак атры­ма­ла шмат­дзет­ная сям'я, дзе ма­ці пя­ця­рых дзя­цей за пяць га­доў ні ра­зу не да­пус­ці­ла за­па­зы­ча­нас­ці.

А яшчэ цэнтр за­клю­чае да­га­во­ры з ар­га­ні­за­цы­я­мі, што аказ­ва­юць па­слу­гі ці пра­да­юць та­ва­ры. На­прык­лад, у ад­ной з ма­гі­лёў­скіх крам доб­ра­сум­лен­ны пла­цель­шчык мо­жа на­быць у бес­пра­цэнт­ную рас­тэр­мі­ноў­ку на тры ме­ся­цы бы­та­вую тэх­ні­ку ай­чын­най вы­твор­час­ці. Пры­чым част­ка су­мы за та­вар уно­сіц­ца ад­ра­зу, а ас­тат­няя част­ка вы­стаў­ля­ец­ца асоб­ным рад­ком у жы­роў­цы.

Што ча­кае злос­ных не­пла­цель­шчы­каў?

Вось та­кі твор­чы па­ды­ход да та­кой, зда­ва­ла­ся б, бу­дзён­най пра­цы. Але, як за­ўва­жыў Па­вел Жуй­коў, пе­ра­лі­ча­ныя вы­шэй ме­та­ды ўздзей­ні­ча­юць на лю­дзей, здоль­ных іс­ці на су­пра­цоў­ніц­тва з ка­му­наль­ні­ка­мі. Але ёсць і та­кія, хто не звяр­тае ўва­гі ні на якія іх за­ха­ды. У та­кіх вы­пад­ках, ка­лі даў­жнік мае кры­ні­цу да­хо­ду, яго част­ку ўтрым­лі­ва­юць на апла­ту па­слуг. А ка­лі да­хо­даў у ча­ла­ве­ка ня­ма, ад­чу­жа­юць жы­лое па­мяш­кан­не. Але гэ­та не з'яў­ля­ец­ца мэ­тай пра­цы, пад­крэс­ліў на­мес­нік ды­рэк­та­ра. За 2013 год бы­ло па­да­дзе­на 62 за­явы на ад­чу­жэн­не, з іх вы­се­лі­лі толь­кі дзве сям'і. Спе­цы­я­ліс­ты цэнт­ра лі­чаць гэ­та пос­пе­хам.

Са­праў­ды, пе­рад па­гро­зай стра­ціць сваё жыл­лё (а з пры­няц­цем но­ва­га Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са гэ­та ста­ла маг­чы­ма не толь­кі з дзяр­жаў­ным, але і з пры­ват­ным жы­лым фон­дам) не­пла­цель­шчы­кі здоль­ныя знай­сці гро­шы на апла­ту па­слуг у апош­ні мо­мант пе­рад вы­ся­лен­нем.

Уво­гу­ле, па­вод­ле слоў Паў­ла Жуй­ко­ва, за­ка­на­даў­ца даў не­пла­цель­шчы­кам вя­лі­кі шанц за­ха­ваць сваю ўлас­насць. Бо ад­лік пе­ры­я­ду не­пла­ця­жоў па­чаў­ся з мо­ман­ту ўступ­лен­ня ко­дэк­са ў дзе­ян­не, зна­чыць, толь­кі з мі­ну­лай во­се­ні мож­на бы­ло па­чы­наць з імі ба­раць­бу. Пас­ля паў­га­до­вай за­па­зы­ча­нас­ці мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды па­пя­рэдж­ва­юць ча­ла­ве­ка пра не­аб­ход­насць апла­ты. Ка­лі ця­гам ме­ся­ца за­па­зы­ча­насць не па­га­ша­ец­ца, мяс­цо­вы вы­кан­кам мо­жа звяр­нуц­ца ў суд. І та­ды не­пла­цель­шчы­ку да­ец­ца яшчэ год для вы­праў­лен­ня сі­ту­а­цыі. Толь­кі пас­ля гэ­та­га суд мо­жа пры­няць ра­шэн­не аб про­да­жы ква­тэ­ры не­пла­цель­шчы­ка і на­быц­ці для яго ін­ша­га жыл­ля (з мен­шай пло­шчай, гор­шы­мі ўмо­ва­мі і на­ват у ін­шым на­се­ле­ным пунк­це). Гра­шо­вая роз­ні­ца пой­дзе на па­га­шэн­не за­па­зы­ча­нас­ці, і ка­лі яшчэ за­ста­нец­ца ней­кая су­ма, яе вер­нуць «пе­ра­ся­лен­цу».

Част­ку лю­дзей та­кія ме­ры са­праў­ды ма­ты­ву­юць: коль­касць улас­ні­каў ся­род злос­ных не­пла­цель­шчы­каў у Ма­гі­лё­ве на 1 сту­дзе­ня 2013 го­да скла­да­ла 45%, а на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да — ужо 40%.

А ка­лі і пе­ра­ся­лен­не не ўздзей­ні­чае, і ча­ла­век усё ад­но не пла­ціць, ко­ла санк­цый па­чы­нае свой ход ад са­ма­га па­чат­ку — ад зван­коў, пісь­мо­вых прось­баў і апа­вя­шчэн­няў да ад­клю­чэн­ня па­слуг, су­до­вых іс­каў... І ўрэш­це ка­лі-не­будзь не­пла­цель­шчык ака­жац­ца ў та­кіх умо­вах, за якія і пла­ціць асаб­лі­ва не да­вя­дзец­ца...

***

Па­вод­ле звес­так Мін­жыл­кам­га­са, на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да агуль­ная су­ма пра­тэр­мі­на­ва­най за­па­зы­ча­нас­ці па апла­це ЖКП скла­ла 33,7 млрд руб­лёў, гэ­та на 10,2 % больш, чым ле­тась. Са­мыя вя­лі­кія су­мы ўтва­ры­лі­ся ў Ма­гі­лёў­скай (7,8 млрд руб­лёў) і Мін­скай (7,5 млрд руб­лёў) аб­лас­цях. Ад­мет­на, што коль­касць ра­хун­каў, па якіх утва­ры­ла­ся за­па­зы­ча­насць, у па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам ска­ра­ці­ла­ся са 162,7 ты­сячы да 148,8 ты­сячы.

Так­са­ма ця­гам 2013 го­да ў кра­і­не ў вы­ні­ку пра­цяг­лай ня­пла­ты за ЖКП у па­мяш­кан­ні з мен­шай пло­шчай бы­лі пе­ра­се­ле­ны 93 сям'і: 20 сем'­яў у Брэсц­кай воб­лас­ці, 10 — у Ві­цеб­скай, 14 — у Го­мель­скай, 12 — у Гро­дзен­скай, 18 — у Ма­гі­лёў­скай, 7 — у Мін­скай. У ста­лі­цы пе­ра­ся­лен­не спа­сціг­ла 12 сем'­яў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.
Фо­та аў­та­ра.

Мінск — Ма­гі­лёў — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.