Вы тут

За два ме­ся­цы — плюс 17%


Ар­га­ні­за­цы­я­мі ўсіх фор­маў улас­нас­ці ў сту­дзе­ні-лю­тым бы­ло па­бу­да­ва­на 9,2 ты­ся­чы но­вых ква­тэр, што амаль на 2 ты­ся­чы жы­лых па­мяш­кан­няў больш, чым за ад­па­вед­ны пе­ры­яд ле­тась, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

Та­кім чы­нам, сё­ле­та бы­ло ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 754,1 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы жыл­ля, што скла­дае 15,1% да пра­ду­гле­джа­на­га за­дан­ня на год і 117,4% да ле­таш­ня­га ўзроў­ню. Спе­цы­я­ліс­та­мі пад­лі­ча­на, што на бу­даў­ніц­тва жыл­ля вы­ка­ры­ста­ны 4 трлн руб­лёў ін­вес­ты­цый у асноў­ны ка­пі­тал, або ка­ля 20% да агуль­на­га аб'­ёму ін­вес­ты­цый.

Для гра­ма­дзян, якія ста­яць на ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 384,7 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў жыл­ля. У па­раў­на­нні з та­кім пе­ры­я­дам ле­тась, сё­ле­та ўвод у экс­плу­а­та­цыю жыл­ля для гэ­тай ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян па­вя­лі­чыў­ся на 22,6 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў. Экс­пер­ты Бел­ста­та ад­зна­ча­юць, што за пер­шыя два ме­ся­цы го­да лі­да­рам бу­даў­ніц­тва жыл­ля з'яў­ля­ец­ца ста­лі­ца, дзе бы­ло ўзве­дзе­на 180,9 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў, по­тым ідзе Мін­ская воб­ласць (149,3 ты­ся­чы кв. м), Брэсц­кая (147,6), Го­мель­ская (107,5), Гро­дзен­ская (83,1), Ві­цеб­ская (44,3) і Ма­гі­лёў­ская (41,5).

З вы­ка­ры­стан­нем дзяр­жаў­най пад­трым­кі для чар­га­ві­коў бы­ло па­бу­да­ва­на 306,6 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў, а ў шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­мах у га­ра­дах — 271,4 ты­ся­чы «квад­ра­таў». У сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 160,1 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы жыл­ля, або 21,2% ад агуль­на­га ўво­ду па кра­і­не.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.