Вы тут

«На­шым вы­пуск­ні­кам бу­дзе чым усіх нас здзі­віць»


Гэ­ты­мі дня­мі БДУ­ІР ад­зна­чае свой паў­ве­ка­вы юбі­лей. 50 га­доў та­му, ка­лі ства­раў­ся Мін­скі ра­дыё­тэх­ніч­ны ін­сты­тут, на пад'­ёме бы­ло раз­віц­цё мік­ра­элект­ро­ні­кі і ра­дыё­тэх­ні­кі. У 1990-я га­ды на пер­шы план вый­шлі ін­фар­ма­цый­на-ка­му­ні­ка­цый­ныя тэх­на­ло­гіі і ін­сты­тут быў пе­ра­ўтво­ра­ны ва ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. Сён­ня вы­пуск­ні­кі МРТІ—БДУ­ІР па­спя­хо­ва пра­цу­юць у га­лі­не су­вя­зі і тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый, ра­дыё­тэх­ні­кі і пра­мыс­ло­вай элект­ро­ні­кі, ма­біль­ных і спа­да­рож­ні­ка­вых сіс­тэм су­вя­зі, у ІТ-кам­па­ні­ях і бан­каў­скай сфе­ры, кан­струк­тар­скіх і на­ву­ко­ва-да­след­чых уста­но­вах. Ся­род іх ёсць па­спя­хо­выя біз­нес­ме­ны, бан­кі­ры, топ-ме­не­джа­ры буй­ных кам­па­ній і на­ват над­звы­чай­ныя і паў­на­моц­ныя па­слы. З 2000 го­да ўні­вер­сі­тэт уз­на­чаль­вае док­тар тэх­ніч­ных на­вук, пра­фе­сар, ака­дэ­мік Між­на­род­най ака­дэ­міі на­вук вы­шэй­шай шко­лы, за­слу­жа­ны ра­бот­нік аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Мі­ха­іл БА­ТУ­РА.

— Мі­ха­іл Паў­ла­віч, на­пэў­на, я не па­мы­лю­ся, ка­лі ска­жу, што ўсё ва­ша жыц­цё звя­за­на з БДУ­ІР. Рас­крый­це, ка­лі лас­ка, сак­рэт: як вы­пуск­ні­кам тэх­ніч­най ВНУ ўда­ец­ца быць па­спя­хо­вы­мі ў са­мых роз­ных сфе­рах жыц­ця?

— Мы тут не­як пад­лі­чы­лі і ака­за­ла­ся, што з на­шых вы­пуск­ні­коў «атры­ма­ла­ся» 12 дып­ла­ма­таў найвы­шэй­ша­га ўзроў­ню — над­звы­чай­ных і паў­на­моц­ных па­слоў. Зра­зу­ме­ла, па­слоў мы мэ­та­на­кі­ра­ва­на ў ся­бе не рых­ту­ем, але на­ша­му ўні­вер­сі­тэ­ту ўлас­ці­вы сіс­тэм­ны па­ды­ход у на­ву­чан­ні. Ні­вод­ная з'я­ва не раз­гля­да­ец­ца асоб­на ад рэ­аль­на­га жыц­ця. Ме­на­ві­та та­кі па­ды­ход і дае бу­ду­чым спе­цы­я­ліс­там са­мыя шы­ро­кія маг­чы­мас­ці для са­ма­рэа­лі­за­цыі. Мы вы­пус­ка­ем у свет усе­ба­ко­ва раз­ві­тых лю­дзей, пад­рых­та­ва­ных да лю­бых жыц­цё­вых вы­пра­ба­ван­няў. Да та­го ж лю­дзі з тэх­ніч­ным скла­дам ро­зу­му — уво­гу­ле асаб­лі­выя лю­дзі. Ка­лі ска­жу, што мы рых­ту­ем ін­жы­нер­ную элі­ту Бе­ла­ру­сі, упэў­не­ны, гэ­та не бу­дзе пе­ра­боль­шан­нем...

— На­коль­кі я ве­даю, кі­раў­ніц­тва ўні­вер­сі­тэ­та пад­трым­лі­вае вель­мі цес­ныя су­вя­зі з вы­пуск­ні­ка­мі, якія, у сваю чар­гу, аказ­ва­юць сва­ёй ВНУ не толь­кі ма­раль­ную, але і да­во­лі сур'­ёз­ную фі­нан­са­вую пад­трым­ку...

 

— Год та­му на­ра­дзіў­ся пра­ект «50 ідэй для ўні­вер­сі­тэ­та». Мы па­лі­чы­лі, што та­кі пры­го­жы юбі­лей — гэ­та зда­бы­так не толь­кі ця­пе­раш­ніх сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў. Та­му за­пра­сі­лі ва ўні­вер­сі­тэт са­мых па­спя­хо­вых на­шых вы­пуск­ні­коў (ад­гук­ну­лі­ся ка­ля 100 ча­ла­век) і пра­па­на­ва­лі ім цэ­лы шэ­раг спраў, да якіх яны маг­лі б да­лу­чыц­ца. А па­коль­кі на су­стрэ­чу пры­еха­лі вель­мі энер­гіч­ныя і твор­чыя лю­дзі, то мы па­чу­лі шэ­раг пра­па­ноў і ад іх. Вя­до­ма, нам спры­яе тая ака­ліч­насць, што мно­гія вы­пуск­ні­кі МРТІ—БДУ­ІР уз­на­чаль­ва­юць сён­ня кам­па­ніі, фір­мы і прад­пры­ем­ствы, якія ма­юць па­трэ­бу ў на­шых спе­цы­я­ліс­тах. Та­кое вось шчас­лі­вае для нас су­па­дзен­не: і вы­пуск­ні­кі, і кі­раў­ні­кі, і спа­жыў­цы кад­раў — у ад­ной асо­бе. Та­му мы энер­гіч­на ста­лі да­лу­чаць вы­пуск­ні­коў да раз­віц­ця ўні­вер­сі­тэ­та. Сён­ня ІТ-прад­пры­ем­ства­мі ва ўні­вер­сі­тэ­це ство­ра­ны ўжо 34 ву­чэб­на-на­ву­ко­ва-вы­твор­чыя ла­ба­ра­то­рыі. А што та­кое су­мес­ная ла­ба­ра­то­рыя? Гэ­та зна­чыць, што хоць там усё «за­то­ча­на» пад за­каз­чы­ка, але ад­на­ча­со­ва з гэ­тым фі­нан­са­ван­не ла­ба­ра­то­рыі — гэ­та ўклад у агуль­ную пад­рых­тоў­ку ІТ-спе­цы­я­ліс­таў для ўсёй кра­і­ны. Па­коль­кі кам­па­нія, якая ства­рае ла­ба­ра­то­рыю, бя­рэ да ся­бе на ра­бо­ту не ўсіх на­шых сту­дэн­таў і вы­пуск­ні­коў, а ўмо­вы на­ву­чан­ня па­ляп­шае для ўсіх, як і кан­ку­рэн­та­здоль­насць вы­пуск­ні­коў на ІТ-рын­ку.

Між ін­шым, пры­клад­на 75% усіх вы­дат­каў для рэа­лі­за­цыі пра­ек­та «50 ідэй для ўні­вер­сі­тэ­та» мы атры­ма­лі ў якас­ці спон­сар­скай да­па­мо­гі ад на­шых вы­пуск­ні­коў.

— Яшчэ га­доў 10—15 та­му стар­ша­клас­ні­кі ма­ры­лі стаць юрыс­та­мі і эка­на­міс­та­мі, а сён­ня на вяр­шы­ні рэй­тын­гу ў мо­ла­дзі ака­за­лі­ся ІТ-спе­цы­яль­нас­ці. Ка­лі па­гля­дзець на ле­таш­нія пра­хад­ныя ба­лы, лёг­ка пе­ра­ка­нац­ца: каб стаць сту­дэн­там фа­куль­тэ­та кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так, трэ­ба мець прос­та бліс­ку­чыя ба­лы ў сер­ты­фі­ка­тах ЦТ. Пры­чым па са­мых скла­да­ных дыс­цып­лі­нах — фі­зі­цы і ма­тэ­ма­ты­цы. План­ка ўзня­та над­звы­чай вы­со­ка...

— Пра­бач­це, але гэ­тую план­ку ўста­на­ві­лі са­мі абі­ту­ры­ен­ты. На­прык­лад, на­бор на «бюд­жэт» на спе­цы­яль­насць «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­мі­ра­ван­ня» быў ле­тась 50 ча­ла­век. Зу­сім не ма­лень­кая ліч­ба. А ка­лі ўсе ах­вот­ныя па­да­лі свае да­ку­мен­ты, атры­ма­ла­ся, што пра­хад­ны бал — 375 з 400 маг­чы­мых. Але мне па­да­ба­ец­ца, што план­ка та­кая вы­со­кая. Уво­гу­ле бюд­жэт­ны на­бор ва ўні­вер­сі­тэт скла­даў 1115 ча­ла­век, а са­мы ніз­кі бал, з якім мож­на бы­ло тра­піць у ко­ла сту­дэн­таў, быў 261... Ма­ла­дых лю­дзей не спы­ні­ла на­ват па­вы­шэн­не кош­ту на­ву­чан­ня, та­му мно­гія, не тра­піў­шы на «бюд­жэт», ах­вот­на іш­лі на плат­ныя мес­цы...

— А ці не іс­нуе па­гро­за та­го, што праз 5—10 га­доў ча­кан­ні і над­зеі ва­шых вы­пуск­ні­коў не спраў­дзяц­ца: ІТ-ры­нак на­поў­ніц­ца кад­ра­мі і яны за­ста­нуц­ца за бор­там. Мо­жа, трэ­ба атрым­лі­ваць больш уні­вер­саль­ную аду­ка­цыю?

— У БДУ­ІР рых­ту­юц­ца кад­ры па 35 спе­цы­яль­нас­цях тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га про­фі­лю. І на ўсіх без вы­клю­чэн­ня спе­цы­яль­нас­цях вя­лі­кая до­ля ву­чэб­на­га ча­су ад­во­дзіц­ца пад вы­ву­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Та­му мож­на сцвяр­джаць, што на вы­ха­дзе мы ма­ем ін­жы­не­ра па ней­кім кан­крэт­ным кі­рун­ку з вель­мі доб­рай і на­дзей­най пад­рых­тоў­кай у га­лі­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Ка­лі абі­ту­ры­ент доб­ра вы­ву­чыў увесь пе­ра­лік спе­цы­яль­нас­цяў, то ён аба­вяз­ко­ва зной­дзе ся­род іх «сваю». І ў яго бу­дзе га­ран­тыя, што на мо­мант за­кан­чэн­ня ву­чо­бы ён без ра­бо­ты не за­ста­нец­ца. Уво­гу­ле ў ХХІ ста­год­дзі по­пыт на кад­ры ў га­лі­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій бу­дзе толь­кі рас­ці. Сён­ня ні­я­кая ідэя не мо­жа быць рэа­лі­за­ва­на без пры­цяг­нен­ня ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Возь­мем, на­прык­лад, ваш со­та­вы тэ­ле­фон. Вы ве­да­е­це, коль­кі ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій у яго за­кла­дзе­на? І гэ­тыя тэх­на­ло­гіі па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­юц­ца. Упэў­не­ны, што і ў на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та, і ў на­шых вы­пуск­ні­коў на­пе­ра­дзе цу­доў­ныя перс­пек­ты­вы.

— БДУ­ІР быў пер­ша­пра­ход­цам у мно­гіх пы­тан­нях: вы пер­шы­мі пе­рай­шлі на элект­рон­ную сіс­тэ­му за­лі­чэн­ня, пе­ра­вя­лі ўсе спе­цы­яль­нас­ці на схе­му на­ву­чан­ня «4+2», ука­ра­ні­лі вы­кла­дан­не на анг­лій­скай мо­ве, ста­лі на­бі­раць сту­дэн­таў на дыс­тан­цый­ную фор­му на­ву­чан­ня, ад­кры­лі фі­лі­ял у Чы­ка­га... Ці­ка­ва, а што яшчэ ў ва­шых за­ду­мках?

— Ха­чу за­ўва­жыць, што ад­крыц­цё ў Чы­ка­га фі­лі­яла ка­фед­ры пра­ек­та­ван­ня ін­фар­ма­цый­на-кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм ста­ла маг­чы­мым так­са­ма дзя­ку­ю­чы на­шым вы­пуск­ні­кам. У пры­ват­нас­ці, Соmрutеr Sуstеm Іnstіtutе, на ба­зе яко­га ад­крыў­ся фі­лі­ял, уз­на­чаль­вае вы­пуск­ні­ца МРТІ 1970 го­да Эла Зі­біц­кер. Аца­ніў­шы перс­пек­тыў­насць тых ці ін­шых спе­цы­яль­нас­цяў для аме­ры­кан­скай эка­но­мі­кі, мы спы­ні­лі­ся на спе­цы­яль­нас­ці «Пра­ек­та­ван­не ма­біль­ных сіс­тэм». Уз­гад­ні­лі аду­ка­цый­ныя стан­дар­ты, якія ад­па­вя­да­юць па­тра­ба­ван­ням да ўла­даль­ні­ка дып­ло­ма аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі дзвюх кра­ін (ЗША і Бе­ла­ру­сі) і ад­кры­лі ана­ла­гіч­ную спе­цы­яль­насць і ў нас. Пе­ра­раз­мер­ка­ва­лі бюд­жэт­ныя мес­цы, каб ажыц­ця­віць на­бор на но­вую спе­цы­яль­насць. Не­да­хо­пу ў ах­вот­ных на­ву­чац­ца ў нас не бы­ло — да­ку­мен­ты па­да­лі 63 ча­ла­ве­кі. Та­му мы без праб­лем за­поў­ні­лі і бюд­жэт­ныя мес­цы, і 45 мес­цаў на плат­най фор­ме на­ву­чан­ня.

Сё­ле­та збі­ра­ем­ся ад­крыць і ў аме­ры­кан­скім фі­лі­яле, і ў Мін­ску яшчэ ад­ну но­вую спе­цы­яль­насць «Ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы і тэх­на­ло­гіі ў біз­нес-ме­недж­мен­це». Ідэя гэ­тай спе­цы­яль­нас­ці ўзнік­ла су­мес­на з на­шы­мі аме­ры­кан­скі­мі парт­нё­ра­мі. Вы­пуск­ні­кам бу­дзе пры­свой­вац­ца ква­лі­фі­ка­цыя «Пра­гра­міст. Біз­нес-ана­лі­тык». Ні ў Бе­ла­ру­сі, ні ў СНД та­кіх уні­вер­саль­ных спе­цы­я­ліс­таў для вы­ра­шэн­ня за­дач біз­не­су па­куль не рых­та­ва­лі.

Уво­гу­ле, ад­крыў­шы фі­лі­ял у ЗША, мы атры­ма­лі но­вы ка­ла­саль­ны до­свед. Упэў­не­ны, што бу­ду­чы­ня — за дыс­тан­цый­ны­мі аду­ка­цый­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі. І хоць БДУ­ІР быў пер­шай у Бе­ла­ру­сі ВНУ, дзе ар­га­ні­за­ва­лі дыс­тан­цый­нае на­ву­чан­не, і ў нас ця­пер ужо ёсць ба­га­ты до­свед у гэ­тым пы­тан­ні, але з аме­ры­кан­скі­мі сту­дэн­та­мі мы пра­цу­ем ін­шым чы­нам. Ра­бо­та ар­га­ні­за­ва­на праз спе­цы­яль­ную аў­та­ма­ты­за­ва­ную сіс­тэ­му, у якую за­гру­жа­ем на­шы ву­чэб­ныя ма­тэ­ры­я­лы на анг­лій­скай мо­ве, раз­бі­ва­ем іх на што­дзён­ныя за­ня­ткі. Сту­дэн­ты за­хо­дзяць у яе, вы­ву­ча­юць ма­тэ­ры­я­лы, вы­кон­ва­юць тэс­ты. У вы­клад­чы­ка і сту­дэн­таў — асоб­ны ўва­ход у сіс­тэ­му. Сту­дэн­ты мо­гуць кан­так­та­ваць па­між са­бой і з вы­клад­чы­кам. Сіс­тэ­ма да­зва­ляе кант­ра­ля­ваць, якую коль­касць ча­су сту­дэнт пры­свя­чае вы­ву­чэн­ню ма­тэ­ры­я­лу, якую коль­касць спроб ён зра­біў пры вы­ка­нан­ні тэс­та і мно­гае ін­шае. Сту­дэн­ты за­да­юць вы­клад­чы­кам пы­тан­ні па элект­рон­най по­шце або праз Skype. Каб бе­ла­рус­кія вы­клад­чы­кі заў­сё­ды бы­лі на су­вя­зі, мы «ўзбро­і­лі» іх вель­мі доб­ры­мі план­шэ­та­мі. За­лі­кі і эк­за­ме­ны так­са­ма пры­ма­юц­ца з да­па­мо­гай ін­фа­ка­му­ні­ка­цый­ных тэх­на­ло­гій.

Хут­ка мы ўво­дзім у строй вось­мы ву­чэб­ны кор­пус і ўжо ду­ма­ем ства­рыць там цэнтр дыс­тан­цый­ных аду­ка­цый­ных тэх­на­ло­гій. Але для раз­віц­ця дыс­тан­цый­на­га на­ву­чан­ня трэ­ба, каб усе вы­клад­чы­кі ва­ло­да­лі тэх­на­ло­гі­я­мі дыс­тан­цый­най ра­бо­ты. У ЗША аба­вяз­ко­вае па­тра­ба­ван­не да ква­лі­фі­ка­цыі вы­клад­чы­ка — умець пра­ца­ваць з ад­да­ле­най аў­ды­то­ры­яй, а ў нас час­та дыс­тан­цый­нае на­ву­чан­не ўспры­ма­юць уся­го толь­кі як ан­лайн-лек­цыі...

Ва­ло­дан­не анг­лій­скай мо­вай — яшчэ ад­на га­лоў­ная ўмо­ва пра­соў­ван­ня бе­ла­рус­кай аду­ка­цыі на за­меж­ныя рын­кі. Та­му мы бу­дзем ра­ды, ка­лі да на­ша­га аме­ры­кан­ска­га пра­ек­та да­лу­чац­ца вы­клад­чы­кі з ін­шых бе­ла­рус­кіх ВНУ... Да 2015 го­да мы пла­ну­ем ад­крыць яшчэ не­каль­кі за­па­тра­ба­ва­ных у ЗША спе­цы­яль­нас­цяў і да­вес­ці коль­касць сту­дэн­таў да ты­ся­чы ча­ла­век.

— Мі­ха­іл Паў­ла­віч, якім вы ба­чы­це БДУ­ІР яшчэ праз 50 га­доў?

— Ве­да­е­це, сён­ня цяж­ка за­зір­нуць на­ват на пяць—дзе­сяць га­доў на­пе­рад. Уя­ві­це са­бе, што вы­лі­чаль­ная тэх­ні­ка, на якой я пра­ца­ваў сту­дэн­там і ас­пі­ран­там, уяў­ля­ла са­бой на­бор з 10—12 вя­лі­кіх шаф. А ў тэх­ніч­ных па­тра­ба­ван­нях па экс­плу­а­та­цыі ЭВМ ЕС 1022 бы­ло за­пі­са­на, што ёй па­тра­бу­ец­ца пло­шча ў 110 квад­рат­ных мет­раў. Пры­чым аба­вяз­ко­ва трэ­ба бы­ло яшчэ і за­бяс­печ­ваць аха­лодж­ван­не тэх­ні­кі, каб яна не пе­ра­гра­ва­ла­ся... А ця­пер я тры­маю ў ру­ках план­шэт, які і па ма­гут­нас­ці, і па аб'­ёме па­мя­ці, і па сва­ёй хут­ка­сці на па­ра­дак пе­ра­ўзы­хо­дзіць ЭВМ 1970-х га­доў. Тое, што яшчэ 30 га­доў та­му зда­ва­ла­ся ўсім фан­тас­ты­кай, сён­ня ста­ла рэ­аль­нас­цю.

А ка­лі я стаў рэк­та­рам у 2000 го­дзе, мне «ў спад­чы­ну» да­стаў­ся тэ­ле­фон­ны апа­рат, уста­ля­ва­ны ў служ­бо­вай ма­шы­не (та­кі ча­ма­дан з тэ­ле­фон­най труб­кай). Як я га­на­рыў­ся гэ­тым цу­дам тэх­ні­кі:
едзеш у ма­шы­не і раз­маў­ля­еш! Прай­шло зу­сім ня­шмат ча­су, а ця­пе­раш­нія сту­дэн­ты ўжо, на­пэў­на, і не ўя­вяць свай­го жыц­ця без со­та­ва­га тэ­ле­фо­на. Пры­чым ма­біль­ны тэ­ле­фон — гэ­та та­кі мі­ні-кам­п'ю­тар, які змя­шча­ец­ца ў да­ло­ні. Ці­ка­ва, вя­до­ма, па­фан­та­зі­ра­ваць, што бу­дзе, на­прык­лад, у 2050 го­дзе? Мяр­кую, што ў мно­гім на­ша бу­ду­чы­ня бу­дзе за­ле­жаць ад крэ­а­тыў­нас­ці вы­пуск­ні­коў БДУ­ІР. Спа­дзя­ю­ся, што ім бу­дзе чым усіх нас здзі­віць і па­ра­да­ваць. ХХІ ста­год­дзе — гэ­та іх час.

— Дзя­куй вам, Мі­ха­іл Паў­ла­віч за гу­тар­ку. І пры­мі­це на­шы він­ша­ван­ні з юбі­ле­ем!

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».