Вы тут

«Кам­п'ю­тар­ны ан­ты­ква­ры­ят»: не­звы­чай­ная ка­лек­цыя


Вы­ста­ва рэт­ра-кам­п'ю­та­раў, пры­мер­ка­ва­ная да 50-год­дзя БДУ­ІР, ад­кры­лася ва ўні­вер­сі­тэц­кім ву­чэб­ным кор­пу­се № 2 (вул. П.Броў­кі, 4). На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на кам­п'ю­тар­ная тэх­ні­ка 80-90-х га­доў, а так­са­ма гуль­ня­выя пры­стаў­кі, му­зыч­ныя прай­гра­валь­ні­кі, тэ­ле­ві­за­ры і тэ­ле­фо­ны — уся­го больш за сот­ню ўні­каль­ных экс­па­на­таў.

У ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да ва ўніверсітэце ўжо прай­шло па­доб­нае ме­ра­пры­ем­ства, пры­све­ча­нае Дню пра­гра­міс­та. Вы­стаў­ка вы­клі­ка­ла вя­лі­кую ці­ка­васць сту­дэн­таў, вы­клад­чы­каў і школь­ні­каў. Ад­нак но­вая вы­ста­ва бу­дзе іс­тот­на ад­роз­ні­вац­ца ад па­пя­рэд­няй. Па-пер­шае, ця­пер яна ста­ла шмат­дзён­най: на­вед­ні­каў ча­ка­юць па аў­то­рках, чац­вяр­гах і су­бо­тах з 18 па 29 са­ка­ві­ка.

Коль­касць экс­па­на­таў вы­рас­ла ўтрая. Мно­гія з іх ра­ней не дэ­ман­стра­ва­лі­ся. Боль­шасць з іх ува­хо­дзіць у пры­ват­ную ка­лек­цыю сту­дэн­та 4 кур­са фа­куль­тэ­та кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так БДУ­ІР Аляк­санд­ра Аляк­санд­ра­ва. Су­мар­ны ацэ­на­чны кошт «кам­п'ю­тар­на­га ан­ты­ква­ры­я­ту» скла­дае 25 ты­сяч до­ла­раў ЗША. Мно­гія ўзо­ры тэх­ні­кі — пра­ца­здоль­ныя, а гэ­та зна­чыць, што ў на­вед­ні­каў бу­дзе маг­чы­масць не толь­кі па­гля­дзець, але і па­пра­ца­ваць ці па­гу­ляць за ста­ры­мі ма­шы­на­мі.

У якас­ці эк­скур­са­во­даў вы­сту­пяць сту­дэн­ты ўніверсітэта. На­вед­ні­кі вы­ставы па­чу­юць ад іх ці­ка­выя звест­кі з гіс­то­рыі «ле­ген­дар­ных» ма­дэ­ляў кам­п'ю­та­раў. Але і са­мі кам­п'ю­та­ры ў ста­не рас­ка­заць пра ся­бе: ка­лі да­кра­нуц­ца да па­трэб­най кла­ві­шы, на эк­ра­не ма­ні­то­ра з'я­віц­ца ін­тэр­ак­тыў­ная прэ­зен­та­цыя.

Яшчэ ад­на ці­ка­він­ка — гейм-зо­на, дзе гуль­цоў ча­ка­юць куль­та­выя «Тан­чы­кі» і ін­шыя гуль­ня­выя бест­се­ле­ры. Між ін­шым, су­час­ная мо­ладзь на­ўрад ці ве­дае, што ра­ней гуль­ні для пер­са­наль­ных кам­п'ю­та­раў вы­пус­ка­лі­ся не толь­кі на дыс­ке­тах, але і на аў­ды­я­ка­се­тах, і за­гру­жа­лі­ся ад 3 да 30 хві­лін.

Так­са­ма гос­ці вы­ста­вы змо­гуць стаць удзель­ні­ка­мі гуль­ня­вых тур­ні­раў з пры­за­мі і па­да­рун­ка­мі, ін­тэр­ак­тыў­ных кон­кур­саў на ве­дан­не апа­рат­ных склад­ні­каў кам­п'ю­та­ра або бліс­нуць сва­і­мі тэх­ніч­ны­мі ве­да­мі. Жа­да­е­це па­спра­ба­ваць рас­па­яць SСАRT або знай­сці ня­спраў­насць у схе­ме? Са­ма­стой­на за­гру­зіць і на­стро­іць «праб­лем­ны» кам­п'ю­тар? У вас бу­дзе та­кая маг­чы­масць...

У раз­дзе­ле «Му­зы­ка» бу­дуць прад­стаў­ле­ны ба­бі­ны і пласцінкі, ка­се­ты і кам­пакт-дыс­кі. Пад­рых­та­ва­ны спе­цы­яль­ны плэй-ліст «Пры­ві­тан­не з 90-х». Доб­рая му­зы­ка ство­рыць вы­дат­ны на­строй кож­на­му гос­цю...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.