Вы тут

Ня­вы­ра­ша­ных пы­тан­няў быць не па­він­на


лі­чыць гу­бер­на­тар Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Пётр Руд­нік

Звы­чай­на на пры­ём да гу­бер­на­та­ра пры­хо­дзяць лю­дзі, пы­тан­ні якіх тра­пі­лі ў раз­рад не­вы­ра­шаль­ных. Не­ка­то­рыя пры­но­сяць з са­бой цэ­лыя «тал­му­ды» — так зва­ныя ад­піс­кі, якія на­за­па­сі­лі­ся за га­ды блу­кан­ня па роз­ных ін­стан­цы­ях. Чар­го­вы пры­ём не стаў вы­клю­чэн­нем. Да гу­бер­на­та­ра звяр­ну­ла­ся 9 ча­ла­век, боль­шасць з якіх ме­ла прэ­тэн­зіі з раз­ра­ду жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных. Каб ра­за­брац­ца ў іх праб­ле­мах усе­ба­ко­ва, на пры­ём бы­лі за­про­ша­ны прад­стаў­ні­кі гар- і абл­вы­кан­ка­ма, спе­цы­я­ліс­ты, у кам­пе­тэн­цыі якіх зна­хо­дзіц­ца вы­ра­шэн­не тых ці ін­шых пы­тан­няў.

Стар­шы­ня ЖБК «Жыл­цэнтр» вы­ка­заў за­кла­по­ча­насць на­конт бу­даў­ніц­тва до­ма. Яно яшчэ не па­ча­ло­ся, а пы­тан­ні ўзнік­лі. «Жыл­лё­вы ка­а­пе­ра­тыў сфар­мі­ра­ва­ны, але фі­нан­са­ван­не за­трым­лі­ва­ец­ца, — скар­дзіў­ся за­яў­нік. — Дом па пла­не па­ві­нен быць уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю ўжо сё­ле­та, і лю­дзі хва­лю­юц­ца, каб ён не тра­піў у «праб­лем­ныя». Што ім ра­біць, ка­лі па­ды­мец­ца кошт за квад­рат­ны метр? Боль­шасць ква­тэр на­ле­жыць шмат­дзет­ным і са­цы­яль­ным сем'­ям, у якіх кож­ная ка­пей­ка на ва­гу зо­ла­та».

Як вы­свет­лі­ла­ся, банк ужо га­то­вы па­чаць вы­да­чу крэ­ды­таў, а бу­даў­ніц­тва пач­нец­ца ў блі­жэй­шыя тэр­мі­ны. Ды­рэк­тар Баб­руй­ска­га за­во­да буй­на­па­нэль­на­га до­ма­бу­да­ван­ня Іван Гры­няк за­пэў­ніў, што ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю ён бу­дзе, як і пла­ну­ец­ца, у снеж­ні. Кошт квад­рат­на­га мет­ра ў бу­ду­чым до­ме абы­дзец­ца за­бу­доў­шчы­кам у 6,1 міль­ё­на руб­лёў. «Каб бу­даў­ніц­тва не за­цяг­ва­ла­ся, фі­нан­са­ван­не па­він­на вес­ці­ся свое­ча­со­ва, — па­пя­рэ­дзіў Пётр Руд­нік. — Трэ­ба, каб жыль­цы пра гэ­та так­са­ма па­мя­та­лі і да сва­іх аба­вяз­каў ста­ві­лі­ся ад­каз­на». Да­рэ­чы, ця­пер на Ма­гі­лёў­шчы­не 7 праб­лем­ных да­моў, бу­даў­ніц­тва якіх вя­дзец­ца з па­ру­шэн­ня­мі тэр­мі­наў.

У жы­ха­роў ма­гі­лёў­ска­га па­сёл­ка Дач­ны праб­ле­ма ін­ша­га кштал­ту — 6 га­доў яны зма­га­юц­ца за тое, каб на іх ву­лі­цах бы­ла пра­кла­дзе­на ка­на­лі­за­цыя, але «воз і ця­пер там». Афі­цый­ны ад­каз — ня­ма фі­нан­саў. Сё­ле­та быў ство­ра­ны ка­а­пе­ра­тыў у скла­дзе 357 ча­ла­век (24 ву­лі­цы і за­ву­лак). Стар­шы­ня ра­зам з сак­ра­та­ром звяр­ну­лі­ся ад яго імя, каб да­ве­дац­ца аб кан­крэт­ных тэр­мі­нах бу­даў­ніц­тва. Сі­ту­а­цыя і на­са­мрэч скла­да­ная. Толь­кі на пра­клад­ку се­так на трох ву­лі­цах спат­рэ­біц­ца звыш 5 міль­яр­даў руб­лёў. Але ў бюд­жэ­це ўся­го 3,2 міль­яр­да. Пётр Руд­нік даў рас­па­ра­джэн­не, каб гар­вы­кан­кам яшчэ раз раз­гле­дзеў гэ­тае пы­тан­не і ства­рыў гра­фік пад­клю­чэн­ня ву­ліц да «тру­бы». Ён так­са­ма за­па­тра­ба­ваў, каб бы­ла ство­ра­на пра­ект­на-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя на ўвесь па­сё­лак і ўсім жы­ха­рам пра­па­на­ва­на бы­ло пры­няць удзел у бу­даў­ніц­тве.

З на­ба­ле­лым пы­тан­нем прый­шла да гу­бер­на­та­ра ма­гі­ляў­чан­ка, дач­ка якой ра­зам з дзі­цем-ін­ва­лі­дам жы­ве ў ад­на­па­ка­ёў­цы. Яна па­скар­дзі­ла­ся, што ква­тэ­ра кут­няя, ха­лод­ная, а дзі­ця­ці па­тра­бу­юц­ца ін­шыя ўмо­вы. Жан­чы­на звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу ў бу­даў­ніц­тве жыл­ля. Гу­бер­на­тар за­па­тра­ба­ваў ства­рыць ка­мі­сію і больш дэ­та­лё­ва азна­ё­міц­ца з умо­ва­мі пра­жы­ван­ня сям'і, а так­са­ма раз­гле­дзець пы­тан­не аб вы­дзя­лен­ні ін­шай са­цы­яль­най ква­тэ­ры, больш ад­па­вед­най па­трэ­бам.

Не­каль­кі га­доў цяг­нец­ца вы­ра­шэн­не праб­лем га­раж­на­га ка­а­пе­ра­ты­ву №  10 Баб­руй­ска — у апош­нія га­ды па­ча­ло­ся пад­тап­лен­не агляд­ных ям і пад­ва­лаў. Баб­руй­скія ўла­ды пра­па­ну­юць удзель­ні­кам па­бу­да­ваць во­да­ад­вя­дзен­не за аса­біс­ты кошт. Але, як лі­чыць да­ве­ра­ная асо­ба ка­а­пе­ра­ты­ва, гэ­тая праб­ле­ма агуль­ная, па­коль­кі пад­тап­ля­юц­ца не толь­кі зем­лі ка­а­пе­ра­ты­ва. Гу­бер­на­тар рас­па­ра­дзіў­ся, каб бы­ла ство­ра­на ка­мі­сія па вы­ву­чэн­ні гэ­та­га пы­тан­ня. Ён так­са­ма па­пя­рэ­дзіў, што чле­ны ка­а­пе­ра­ты­ва па­він­ны за­рэ­гіст­ра­вац­ца ў агенц­тве па не­ру­хо­мас­ці і зя­мель­ным ка­даст­ры, бо з 2455 ула­даль­ні­каў га­ра­жоў афі­цый­на свае пра­вы ўза­ко­ні­лі толь­кі 116.

— На­коль­кі скла­да­на раз­гля­даць усе гэ­тыя пы­тан­ні? — спы­та­лі жур­на­ліс­ты ў гу­бер­на­та­ра пас­ля та­го, як апош­ні на­вед­нік па­кі­нуў па­кой.

— Ва ўсім ёсць не­да­пра­цоў­кі, ка­лі па­ды­сці фар­маль­на, не ўнік­нуць у сут­насць праб­ле­мы, — ад­ка­заў ён. — Па вы­ні­ках лю­бо­га пры­ёму мы, як вы­ка­наў­чая ўла­да, па­він­ны вы­ра­шыць праб­ле­му. Ка­лі гэ­та не да­ты­чыц­ца бюд­жэт­ных за­трат і ёсць маг­чы­масць пай­сці на­су­страч, гэ­та трэ­ба ра­біць. Але па­вяр­хоў­на­га стаў­лен­ня тут быць не па­він­на. І ка­лі пы­тан­не па­тра­буе да­пра­цоў­кі, то яго лепш да­пра­ца­ваць ка­мі­сій­на. Пер­шы год я пры­маў шмат ка­го па тых жа пы­тан­нях, з які­мі яны ўжо ад­ной­чы звяр­та­лі­ся да гу­бер­на­та­ра. Ду­ма­лі, раз прый­шоў но­вы ча­ла­век, ён дасць ста­ноў­чы ад­каз. Але ў не­ка­то­рых лю­дзей бы­лі за­вы­ша­ныя па­тра­ба­ван­ні, яны прэ­тэн­да­ва­лі не на тое, што пра­пі­са­на ў за­ка­на­даў­стве, і я пад­трым­лі­ваў па­пя­рэд­нія ра­шэн­ні. Ця­пер час­цей на пры­ём пры­хо­дзяць гра­ма­дзя­не з цэ­лы­мі сто­са­мі ад­ка­заў, уклю­ча­ю­чы чыс­та фар­маль­ныя ад­піс­кі. Але ж праб­ле­му вы­ра­шаць трэ­ба. Ня­вы­ра­ша­ных пы­тан­няў быць не па­він­на.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.