Беларусь займае ў свеце адно з самых высокіх месцаў па колькасці жанчын, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю (падлікі вядуцца на 10 тысяч жаночага насельніцтва).
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, «удзельная вага» дзяўчат сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае 57%. Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі захоўваецца гендарны парытэт: 50 працэнтаў юнакоў і 50 працэнтаў дзяўчат. А вось ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі колькасць юнакоў удвая перавышае колькасць прадстаўніц слабага полу.
Пераважна жаночымі застаюцца гуманітарна-сацыяльныя профілі адукацыі. Доля дзяўчат, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па медыцынскіх спецыяльнасцях, складае 80% ад агульнай колькасці тых, хто на іх навучаецца. Такая ж доля дзяўчат і на педагагічных спецыяльнасцях. А на эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях іх — 73%.
Натуральна, што і прафесія педагога застаецца пераважна жаночай. Так, у гэтым навучальным годзе доля жанчын сярод настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дасягае 87%. Сярод дырэктараў гэтых устаноў і іх намеснікаў жанчын — 85%.
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з кожных чатырох выкладчыкаў — тры жанчыны. У гэтым звяне працуюць каля 8 тысяч прадстаўніц прыгожага полу. З іх ступень кандыдата навук маюць 29 чалавек, а званне дацэнта — 16.
Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на выкладчыцкай рабоце занята больш як 13 тысяч жанчын (56% ад агульнай колькасці выкладчыкаў), сярод якіх 252 — дактары навук і больш за 4 тысячы — кандыдаты навук. Вучонае званне прафесара маюць 227 выкладчыкаў-жанчын, а званне дацэнта — 3,4 тысячы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.