Вы тут

Падказкі ад прыроды


У апош­нія га­ды на­двор'е вель­мі не­прад­ка­заль­нае, та­му тэр­мі­ны па­се­ву куль­тур­ных рас­лін лепш за ўсё вы­зна­чаць па са­мой пры­ро­дзе.

20-27

Па­ча­так вяс­ны ага­род­ні­ка — дзень, ка­лі за­цві­тае пад­бел. Ад гэ­та­га дня даў­ней і ад­ліч­ва­лі час для па­чат­ку вес­на­вых ра­бот.

На 11-ы дзень

бя­лі­лі дрэ­вы, рых­лі­лі зям­лю, зграбалі ліс­то­ту, са­джа­лі ма­ла­дыя фрук­то­выя дрэ­вы.

На 14-ы дзень па­чы­на­лі араць зям­лю і рых­та­ваць град­кі.

На 23-і дзень мож­на бы­ло са­джаць ран­нюю га­род­ні­ну: цы­бу­лю, бу­ра­кі, рэ­пу, пят­руш­ку, морк­ву, га­рох, ра­дыс­ку, рэ­дзьку.

Праз 30 дзён са­джа­лі ран­нюю буль­бу. Але вось ка­лі пад­бел за­цві­тае ра­ней за Звес­та­ван­не, то па­сад­ку буль­бы лепш ад­клас­ці да цві­цен­ня ча­ром­хі. На­огул, для буль­бы іс­нуе сваё пра­ве­ра­нае ста­год­дзя­мі пра­ві­ла: яе са­джа­юць не ра­ней, чым рас­пус­ціц­ца ліс­це на бя­ро­зе, але не паз­ней, чым за­цві­тае ча­ром­ха.

Іс­ну­юць і ін­шыя пры­род­ныя пад­каз­кі ага­род­ні­кам.

• Як толь­кі па­кры­ва­ец­ца пух­на­ты­мі су­квец­ця­мі ля­шчы­на, мож­на па­чы­наць се­яць у ад­кры­ты грунт ра­дыс­ку і ран­ні шпі­нат — са­мыя па­ды­ход­ныя для гэ­та­га ча­су куль­ту­ры. З кве­так мож­на се­яць ка­лен­ду­лу, ва­сіль­кі і мак.

• Цві­цен­не фар­зі­цыі і фі­я­лак ка­жа пра тое, што на­ды­шоў час для па­се­ву морк­вы і пят­руш­кі, кве­так га­дэ­цыі і ібе­ры­су.

• З'яў­лен­не пух­на­тых ка­мяч­коў вяр­бы і квіт­не­ю­чыя на­рцы­сы азна­ча­юць, што трэ­ба се­яць са­ла­ту, ран­нюю рэ­дзьку, ка­пус­ту каль­ра­бі, са­вой­скую і чыр­во­на­ка­чан­ную. З кве­так у гэ­ты час са­джа­юць стак­рот­кі, лу­бін, рэ­зе­ду, ад­на­га­до­вы флёкс, дух­мя­ны га­ро­шак. А праз не­каль­кі дзён мож­на са­джаць га­рох і бу­рак.

• Як толь­кі рас­пус­ці­лі­ся ліс­точ­кі ў ду­ба, зна­чыць, за­ма­ра­зкаў больш не бу­дзе і на­ды­шоў час для па­се­ву цеп­ла­люб­ных куль­тур: фа­со­лі, ка­бач­коў, агур­коў, гар­бу­зо­вых.

• За­цві­лі ра­бі­на і бэз — мож­на сме­ла вы­сей­ваць агур­кі і ра­са­ду та­ма­таў, пер­цаў, бак­ла­жа­наў, фі­за­лі­су.

Ірына Тамковіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.