Лясгасы нарыхтавалі амаль 750 тон шышак сасны, з якіх будзе атрымана насенне для стварэння новых лясоў. Напрыклад, летась удалося сабраць 320,7 тоны шышак, у 2012 годзе — 441,7 тоны, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Ружэна Навіцкая. Сабраны ўраджай шышак не толькі задаволіць уласную трохгадовую патрэбу лясгасаў у насенні для вырошчвання пасадачнага матэрыялу, але і дасць магчымасць вырасціць дадатковыя сеянцы на экспарт. Дарэчы, з сабраных 750 тон шышак 141 тона з'яўляецца селекцыйнай. Самы вялікі ўраджай атрымалі лясгасы Гомельскай вобласці, сабраўшы 184 тоны шышак. 168 тон нарыхтавалі гаспадаркі Мінскай вобласці, 136 тон — лясгасы Магілёўскай вобласці. На Брэстчыне паклалі ў «актыў» 100,5 тоны шышак, на Віцебшчыне — каля 88 тон, на Гомельшчыне — 72 тоны.
Дарэчы, сёлета з кожнай тоны шышак у Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насеннаводчым цэнтры выходзіць 1,4 працэнта якаснага насення, у лесанасенных цэхах лясгасаў — 1,2 працэнта. Звычайна ж выходзіў толькі адзін працэнт.
Сяргей РАСОЛЬКА
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.