Біяфізікі фізічнага факультэта БДУ сумесна з фізіёлагамі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі тэхналогію, якая паскарае працэс пераўтварэння ствалавых клетак у нейроны. Лабараторны ўзор устройства, якое выкарыстоўваецца для стымуляцыі клетак, распрацавалі і вырабілі навуковыя супрацоўнікі лабараторыі клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій кафедры біяфізікі фізфака БДУ.
Аналагаў тэхналогіі ў нашай краіне не існуе. Эксперыментальнае ўстройства біяфізікаў мае прыкладны характар. Размова ідзе аб клетачнай тэрапіі. Як вядома, з узростам колькасць ствалавых клетак у чалавека змяншаецца, адпаведна, зніжаюцца і аднаўленчыя магчымасці яго арганізма. Біяфізікі ўстанавілі, што на працэс вырошчвання ствалавых клетак уплывае стымуляцыя пераменным электрычным полем з вызначанымі параметрамі і амплітудай.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.