Колькасць абанентаў аператара мабільнай сувязі «МТС» павялічылася за 2013 год да 5 млн 390 тысяч. Такім чынам, МТС працягвае ўтрымліваць у краіне лідарства па колькасці абаненцкай базы. Асноўны прырост кліентаў быў зафіксаваны ў сегменце карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту — да
1,36 млн, што на 50% перавышае паказчык папярэдняга года. А сярэднямесячныя выдаткі абанентаў МТС на паслугі сувязі склалі 52,5 тысячы рублёў.
Летась аператар мабільнай сувязі працягваў укладваць сродкі ва ўдасканаленне інфраструктуры. Так, на развіццё ўласнай сеткі і телэкамунікацыйнай галіны было накіравана 355 мільярдаў беларускіх рублёў (на 34% больш, чым годам раней). Дзякуючы інвестыцыям МТС змог павялічыць прапускную здольнасць сеткі на 35%, а таксама ўкараніў сучасныя рашэнні, якія павышаюць якасць паслуг. Інвестыцыі ў развіццё сеткі спрыялі росту спажывання мабільнага інтэрнэт-трафіку на 57% у параўнанні з паказчыкам 2012 года. Да таго ж летась МТС запусціў тэхналогію HD Voіce, якая прынцыпова змяняе якасць галасавых выклікаў, паляпшаючы гучанне і разборлівасць маўлення.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.